САЛЬФАТА́РЫ (ад італьян. solfatara ад solfo сера),
струмені сярністага і серавадароднага газаў (т-ра 100—300 °C) з прымесямі пары вады, вуглякіслага і інш. газаў, якія выдзяляюцца з трэшчын сценак і дна кратэра, на схілах вулканаў. С. называюць таксама вулканы, якія спакойна і другі час выдзяляюць такія газы (напр., вулкан Сальфатара каляг. Неапаль). Гл. таксама Фумаролы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГМІ́,
абшчына ў Паўд. В’етнаме, дзе ў час в’етн. вайны (1964—73) амер. салдаты ў ходзе антыпартыз. аперацыі 16.3.1968 забілі каля 500 мірных жыхароў. Масавае забойства ў С. негатыўна паўплывала на знешнепаліт. пазіцыю ЗША і актывізавала антываен. настроі. 11—12.7.1972 у Мінску адбылася міжнар. сустрэча прыхільнікаў міру пад дэвізам «Няхай ніколі не паўтарыцца трагедыя Хатыні, Лідзіцы, Арадура, Хірасімы, Сангмі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДАМІ́Р, Сандомеж (Sandomierz),
горад на ПдУ Польшчы, на р. Вісла, у Свентакшыскім ваяводстве. Вядомы з 8 ст.Каля 30 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: шкляная (найбуйн. цэнтр у краіне), харч., камбікормавая, суднабудаўнічая. Вышэйшая духоўная семінарыя. Дыяцэзіяльны музей. Раманскі (13 ст.) і гатычны (14—17 ст.) касцёлы, гатычныя дамы, ратуша (14—16 ст.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-РЭ́МА (San Remo),
прыморскі кліматычны курорт у Італіі. Размешчаны на беразе Лігурыйскага м., каля падножжа Прыморскіх Альпаў. Клімат мяккі міжземнаморскі, багатая субтрапічная расліннасць. З 2-й пал. 19 ст.міжнар. цэнтр турызму. Лячэнне захворванняў лёгкіх, функцыян. расстройстваў, нерв. сістэмы і інш. Шматлікія атэлі, пансіянаты, санаторыі. Вядомы як цэнтр кветкаводства, штогадовых міжнар. фестываляў італьян. песні (з 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ТАМЕ́ (São Tomé),
горад, сталіца дзяржавы Сан-Таме і Прынсіпі, на ўсх. беразе в-ва Сан-Таме ў Гвінейскім зал. Засн. партугальцамі ў канцы 15 ст.Каля 50 тыс.ж. (2000). Марскі порт, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. і харчасмакавая, у т. л. перапрацоўка какавы, рыбы, прадпрыемствы па вырабе мыла, вапны, безалкагольных напіткаў, апрацоўцы драўніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-ФЕ (Santa Fe),
горад на У Аргенціны, на р. Парана. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. у 1573. Каля 350 тыс.ж. (2000). Рачны порт, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: мукамольная, мясахаладабойная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая; вытв-сць экстракту кебрача. 2 ун-ты. Музеі: гіст., прыродазнаўчых навук.Арх. помнікі 17 — пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ХУА́Н (San Juan),
горад на З Аргенціны, на р. Сан-Хуан. Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 1562. Каля 350 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харчасмакавая, у т. л. вінаробства, перапрацоўка агародніны і фруктаў; маш.-буд., цэментная. Цэнтр буйнога раёна вінаградарства і агародніцтва. Ун-т. Неаднойчы быў разбураны землетрасеннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКАТУ́Н (Saskatoon),
горад на З Канады, на р. Саўт-Саскачэван, у прав. Саскачэван. Засн. ў 1883. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандлёва-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (збожжавыя, мясная жывёлагадоўля). Прам-сць: харч., швейная, хім., нафтаперапр., маш.-буд., цэментная. У С. і наваколлі — буйныя прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы калійных солей. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́СКАЯ ЛІ́ПКА,
вёска ў Карцэвіцкім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл., каляр. Уша. Цэнтр калект.с.-г. прадпрыемства. За 7 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 119 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Гарадзея. 666 ж., 254 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́РА (Sophora),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).
Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.