МІНАКО́Ў (Анатоль Пятровіч) (н. 5.4.1936, г. Запарожжа, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў Запарожскі машынабуд. ін-т (1958). Працаваў на з-дах Украіны, з 1965 на Магілёўскім аўтамаб. з-дзе, з 1981 у Магілёўскім машынабуд. ін-це (з 1998 праф.). Навук. працы па фінішнай абразіўнай і ўмацавальнай пнеўмавібрадынамічнай апрацоўцы загатовак.
Тв.:
Упрочняющая обработка нежестких деталей в машиностроении. Мн., 1986 (разам з П.І.Яшчарыцыным);
Технологические основы пневмовибродинамической обработки нежестких деталей. Мн., 1995 (разам з А.А.Бунасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́А,
археалагічная культура позняга бронзавага веку (апошняя чвэрць 2-га тыс. да н.э.) у Румыніі, Малдове і на ПнЗУкраіны. Назва ад могільніка каля в. Ноўа непадалёку ад г. Брашоў у Румыніі. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам. Для Н. характэрны неўмацаваныя паселішчы са слупавымі наземнымі прамавугольнымі дамамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў скурчаным становішчы, сустракаюцца трупаспаленні. Гліняны посуд 2 тыпаў — грубаапрацаваны «мехападобны» з адцягнутым валікам і танкасценны з чорнай або шэрай глянцаванай паверхняй з 2 ручкамі. Знойдзены бронз. наканечнікі дзідаў, утульчатыя кельты, люстэркі, шпількі, касцяныя наканечнікі стрэл і псаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДКАРПА́ЦКІ САЛЯНО́СНЫ БАСЕ́ЙН.
На тэр.Украіны (Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абл.) і Румыніі. Паклады солей у адкладах міяцэнавага ўзросту. Каменная соль здабывалася з 14 ст.; калійныя солі — з 19 ст. Выяўлена 13 радовішчаў калійных солей хемагенна-асадкавага паходжання (Сцебніцкае, Калуш-Галынскае, Барыслаўскае і інш.). Паклады магутнасцю 2—40 м, даўж. да 6—10 км. Агульныя запасы 4,5 млрд.т, руда мае K2O да 9—11%. Калійныя солі прадстаўлены мінераламі каініт, лангбейніт, сільвін і інш. Здабыча вядзецца падземным і адкрытым спосабамі. Цэнтры — гарады Калуш, Сцебнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДКАРПА́ЦКІ СЕРАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
адзін з найбольшых сераносных басейнаў у свеце ўздоўж паўн. і паўн.-ўсх. падножжа Карпат у Польшчы, Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абл.Украіны і паўн.-ўсх.ч. Румыніі. Даўж. 1000 км, шыр. 20—50 км, пл. 40 тыс.км². Прагнозныя рэсурсы ацэньваюцца ў некалькі мільёнаў тон серы. Радовішчы прымеркаваны да карбанатна-сульфатных адкладаў міяцэну; руды маюць да 25% серы. Дробныя радовішчы на Пд Польшчы вядомы з 15 ст. П.с.б. распрацоўваецца з 1958. Здабыча адкрытым і свідравінным спосабам. Цэнтры — г. Новы Раздол і г.п. Шкло (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРКО́Ў (Віктар Рыгоравіч) (н. 4.10.1918, г. Днепрапятроўск, Украіна),
украінскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1979). Скончыў Кіеўскі маст.ін-т (1946), з 1948 выкладаў у ім (з 1957 праф.). Аўтар карцін на ваенна-марскія тэмы, пейзажыст-марыніст. Сярод твораў: «Зіма» (1944), «Няскораныя» (1946), «Чарнаморцы» (1947), «Прыбой» (1952), «Пасля шторму» (1957), «Скалы ў моры» (1959), «Выстаялі» (1963), «Караблі ў паходзе» (1971), «Пуціна» (1976), «Яны змагаліся за Радзіму» (1977), трыпціх «Леся Украінка» (1979), «Ля роднага парога» (1980), «Наперадзе мір» (1984) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКА́Р (Мартын) (?—11.6.1658),
удзельнік антыфеад. вайны 1648—54 і паўстання 1657, палтаўскі палкоўнік (1648—58). Прыхільнік Б.Хмяльніцкага. У 1657 П. разам з кашавым Я.Барабашам узначаліў нар. паўстанне, якое вясной 1658 ахапіла ўсё паўд. левабярэжжа Украіны з цэнтрам у Палтаве. У маі 1658 гетман І.Я.Выгоўскі з наёмнай ням. пяхотай, атрадамі крымскіх татар і казакамі з Пераяслаўскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уманскага палкоў накіраваліся ў Палтаву. На дапамогу паўстанцам прыйшлі запарожскія казакі. Вырашальная іх бітва ў чэрв. 1658 з войскам Выгоўскага скончылася паражэннем паўстанцаў. П. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Іван Лявонцьевіч) (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТКЕ́ВІЧ (Іван Адамавіч) (3.7.1898, г. Барысаў Мінскай вобл. — 16.5.1962),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Усх. фронце. З 1941 на выкладчыцкай рабоце ва Узбекістане. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 2-м Укр., 3-м Бел. франтах: камандзір батальёна, нач. штаба палка, брыгады, дывізіі; удзельнік вызвалення Украіны, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. У 1944—57 у Войску Польскім: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЕ ЕВА́НГЕЛЛЕ,
бел. рукапісны помнік канца 12 — пач. 13 ст. Выяўлена ў Оршы ў 1812. Верагодна, створана на Полаччыне. Зберагліся 142 аркушы (без пачатку і канца), пісаныя ўставам на высакаякасным пергаменце. У Аршанскім евангеллі змешчаны 2 мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея (найб. раннія ва ўсх.-слав. рукапісах), 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэраталагічных формаў (у асобных ініцыялах — выявы чалавека). За рэліг. абалонкай праглядаецца жывая нар. аснова, што збліжае іх з размалёўкамі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Зберагаецца ў Цэнтр.навук. бібліятэцы АНУкраіны.
Да арт.Аршанскае евангелле. Евангеліст Лука. Мініяцюра. 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ДЭНСКАЯ КУЛЬТУ́РА (Baden),
археалагічная культура плямёнаў позняга энеаліту (3-е тыс. да нашай эры) на тэр. Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, часткова Румыніі, Германіі, Зах.Украіны. Назва ад знаходак у пячоры каля г. Бадэн (Аўстрыя). Насельніцтва займалася паляваннем і жывёлагадоўляй, жыло на ўмацаваных паселішчах. Пахавальны абрад — адзіночныя і калектыўныя трупапалажэнні, радзей трупаспаленні на грунтавых могільніках. Характэрны каменныя паліраваныя сякеры, упрыгожанні з ракавін, трапляюцца медныя рэчы (сякеры-молаты, упрыгожанні з дроту). Кераміка цёмнага колеру, з высокімі ручкамі, вушкамі, часам упрыгожаная канелюрамі. У час Бадэнскай культуры ў Еўропе прыручаны конь, з’явіліся павозкі з суцэльнымі дыскападобнымі коламі.