ША́ЛІ (Schally) Эндру Віктар (н. 30.11.1926, Вільня),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Лонданскі ун-т (1950) і ун-т Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 у Лонданскім Нац. ін-це мед. даследаванняў. З 1957 ва ун-це Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 у шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 праф. Новаарлеанскага ун-та. Навук. працы па выяўленні і вывучэнні хім. будовы, біял. актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў. Нобелеўскаяпрэмія 1977 (з Р.Ш.Л.Гіймэнам.і Р.С.Ялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАРК (Stark) Іаганес (15.4.1874, г. Шыкенгоф, Германія — 21.6.1957),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1898). Працаваў у розных ВНУ Германіі. З 1920 праф. Вюрцбургскага ун-та, у 1933—39 прэзідэнт Фізіка-тэхн. ін-та ў Берліне. Навук. працы па оптыцы, атамнай фізіцы і тэорыі валентнасці. Выявіў адхіленне святла ў неаднародным эл. полі, эфект Доплера ў каналавых прамянях (1905). Растлумачыў прыроду рэнтгенаўскага выпрамянення (1907). Адкрыў з’яву расшчаплення спектральных ліній у эл. полі (гл.Штарка з’ява). Нобелеўскаяпрэмія 1919. Выступаў супраць тэорыі адноснасці. Падтрымліваў нацыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТА́ЎДЫНГЕР (Staudinger) Герман (23.3.1881, г. Вормс, Германія — 8.9.1965),
нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-р філасофіі (1903). Вучыўся ва ун-тах Гале і Мюнхена (1898—1900). З 1903 працаваў у Страсбургскім ун-це. З 1908 праф. Вышэйшай тэхн. школы ў Карлсруэ, Федэральнай вышэйшай школы ў Цюрыху (1912—26) і Фрайбургскага ун-та (1926—51). Дырэктар Дзярж. ін-та высокамалекулярных злучэнняў (1940—56). Асн.навук. працы па хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Даказаў, што палімеры складаюцца з вял. малекул. Увёў тэрмін «макрамалекула», распрацаваў тэорыю будовы палімераў. Нобелеўскаяпрэмія 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭРН (Stem) Ота (17.2.1888, Зораў, Германія — 17.8.1969),
нямецкі і амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1945). Скончыў ун-т у г. Брэслаў (цяпер Вроцлаў, Польшча). З 1933 у ЗША. Праф.тэхнал. ін-та ў Пітсбургу (з 1933) і Каліфарнійскага ун-та ў Берклі (з 1946). Навук. працы па малекулярнай, атамнай і ядз. фізіцы, квантавай тэорыі. Упершыню вызначыў скорасць малекул газу (1920; дослед Ш.). Даказаў наяўнасць магн. моманту ў атамаў (з ням. фізікам В.Герлахам; гл.Штэрна—Герлаха дослед). Вызначыў магн. момант пратона (з ням. фізікам Р.Фрышам). Нобелеўскаяпрэмія 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫ (Urey) Гаральд Клейтан (29.4.1893, Уолкертан, штат Індыяна, ЗША — 6.1.1981),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (з 1935). Скончыў Мантанскі ун-т (1917), дзе і працаваў з 1919. З 1921 у Каліфарнійскім ун-це (у Г.Н.Льюіса), таксама ва ун-тах Балтымара (1924—29), Калумбійскім (1929—45), Чыкагскім (1945—58), Каліфарнійскім (1958—70). Навук. працы па хіміі ізатопаў, геа- і касмахіміі, праблемах узнікнення жыцця. Адкрыў дэйтэрый (1932). Нобелеўскаяпрэмія 1934.
Літ.:
Коган И.Б. Г.К.Юри // Журн. Всесоюз. хим. о-ва им. Д.И.Менделеева. 1975. Т. 20, № 6.
амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і фармакалогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1971).Д-р філасофіі (1955). Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1935), дзе працаваў у 1933—49. З 1949 у Нац. ін-це здароўя, з 1955 заг. аддзела Ін-та псіхічнай гігіены (г. Бетэсда). Навук. працы па абмене норадрэналіну, выявіў асн. шляхі яго інактывацыі. Даследаваў ролю парушэнняў абмену катэхаламінаў у патагенезе гіпертаніі і некат. захворванняў нерв. сістэмы. Нобелеўскаяпрэмія 1970 (з Б.Кацам і У.С.Эйлерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ТЭРБУР (Lauterbur) Пол (н. 6.5.1929, г. Сідні, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне радыялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1985). Д-р філасофіі (1962). Скончыў Тэхнал.ін-т (1951, г. Кліўленд). З 1969 праф. Нью-Йоркскага, з 1985 — Ілінойскага ун-таў, адначасова дырэктар біямед. магнітна-рэзананснай лабараторыі ў мед. каледжы ун-та. Навук. працы па атрыманні з дапамогай градыента магн. поля двухмерных відарысаў аб’ектаў, якія не паддаваліся візуалізацыі інш. метадамі. Стварыў метад надзейнага, няшкоднага, неінвазіўнага даследавання ўнутр. органаў чалавека — магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Нобелеўскаяпрэмія 2003 (з П.Мэнсфілдам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАД (Murad) Ферыд (н. 14.9.1936, г. Уайтынг, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-р філасофіі (1965). Скончыў Кліўлендскі ун-т (1965). З 1971 дырэктар Цэнтра навук. даследаванняў, адначасова праф. (з 1975) Віргінскага ун-та (г. Шарлатсвіл). У 1981—89 праф. Станфардскага, з 1988 Чыкагскага ун-таў. Навук. працы па вывучэнні ролі аксіду азоту ў кардыяваскулярнай сістэме. Выявіў, што ў арганізме аксід азоту выдзяляецца пры распадзе нітрагліцэрыны, і дапусціў, што менавіта ён расшырае крывяносныя сасуды. Нобелеўскаяпрэмія 1998 (з Р.Фурхгатам і Л.Ігнарай; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫ́ГЛЕР (Stigler) Джордж Джозеф (17.1.1911, Рэнтан, прыгарад г. Сіэтл, ЗША — 2.12.1991),
амерыканскі эканаміст; адзін з прадстаўнікоў чыкагскай школы. Д-р навук (1938). Скончыў Вашынгтонскі ун-т (1931). З 1936 выкладаў ва ун-тах иггата Аява, Калумбійскім (1947—57) і Чыкагскім (1958—91). Даследаваў прамысл. структуры, дзярж. рэгуляванне эканомікі і функцыянаванне рынкаў. Аўтар падручніка «Тэорыя цаны» (1947), прац «Падзел працы абмяжоўваецца памерамі рынку» (1951), «Эканомія на маштабах вытворчасці» (1958), «Тэорыя алігаполіі» (1964), «Паводзіны прамысловых цэн» (1968, з Дж.Кіндалам) і інш.Нобелеўскаяпрэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ КАМПА́НІЯ ЗА ЗАБАРО́НУ СУПРАЦЬПЯХО́ТНЫХ МІН (International campaign to Ban Landmines),
грамадская арг-цыя, якая змагаецца за міжнар. забарону вытв-сці і выкарыстання супрацьпяхотных мін. Створана ў 1992. Каардынатар (кіраўнік) — амерыканка Дж.Уільямс. Аб’ядноўвае больш за 1 тыс. гуманітарных груп з больш як 50 краін. Вынікам іх дзейнасці стаў міжнар. Дагавор аб забароне выкарыстання, вытв-сці, захоўвання і распаўсюджвання супрацьпяхотных мін, які да снежня 2003 падпісала 141 дзяржава; у лют. 2004 да дагавора далучылася Беларусь. Нобелеўскаяпрэмія міру 1997.