МІЛЮЧЭ́НКАЎ (Сяргей Аляксеевіч) (н. 5.11.1949, Мінск),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1982). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у філіяле Дзярж. музея Беларусі ў Заслаўі (1975—77), у 1977—91 у Ін-це мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору АНБеларусі. Даследуе матэрыяльную і духоўную культуру, промыслы і рамёствы беларусаў, сучасную прац. абраднасць, грамадскі побыт насельніцтва, музейныя калекцыі Беларусі. Аўтар манаграфіі «Беларускае народнае ганчарства» (1984), сааўтар прац «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-метадычных прынцыпаў стварэння Бел.дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСУ́НА (Ганна Баляславаўна) (12.11.1868, Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 2.5.1922),
бел. геолаг; першая жанчына-геолаг Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геал. даследаванні. Скончыла прыватныя жаночыя курсы ў Маскве (1896). З 1906 асістэнт пры геал. кабінеце Вышэйшых жаночых курсаў, з 1919 дацэнт Маскоўскага ун-та. Вывучала геалогію цэнтр. і зах.Беларусі, лёсавыя адклады Навагрудскага ўзв., ледавіковыя адклады Беларусі і Літвы, праводзіла геал. і гідрагеал. вышуканні ў Расіі. Распрацавала методыку вывучэння марфалогіі і будовы канцавых марэн, высветліла стратыграфію ледавіковых адкладаў Беларусі і выявіла сярод чацвярцічных утварэнняў сляды некалькіх зледзяненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХРЭ́М (Апанас Андрэевіч) (н. 8.2.1914, в. Урэчча Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-біяарганік. Акад.АНБеларусі (1970). Д-рхім.н. (1960), праф. (1970). Засл. дз. нав.Беларусі (1983). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1934). З 1963 у Ін-це арган.. хіміі АНСССР, з 1972 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБеларусі, у 1974—88 дырэктар Ін-та біяарган. хіміі АНБеларусі. Навук. працы па біяарган. хіміі стэроідаў, бялкоў, пептыдаў, нуклеатыдаў. Адкрыў з’яву рухомасці двайных сувязяў у спалучаных дыенавых злучэннях. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Конформационный анализ и установление пространственной структуры белковых молекул. Мн., 1989 (разам з С.А.Шэрманам, А.М.Андрыянавым);
Стероиды: Экол. функции. Мн., 1990 (разам з М.У.Каўганка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ІНАЎ (Анатоль Аляксандравіч) (11.12.1934, Мінск — 19.3.1995),
бел. архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Засл.арх.Беларусі (1991). Канд. архітэктуры (1967). Праф. (1991). Сын А.П.Воінава. Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у «Белдзяржпраекце», з 1963 выкладаў у БПІ (з 1985 дэкан арх. ф-та Бел.політэхн. акадэміі). Асн. работы: карпусы ін-таў фізікі (1963) і матэматыкі (1964) АНБеларусі, вылічальны цэнтр ЦСУ Беларусі (1965), жылыя дамы ў Мінску, Светлагорску (1963—65), рэстаран «Заслаўе» каля Мінска (1975, у сааўт.) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1980 за кн. «Гісторыя архітэктуры Беларусі (савецкі перыяд)» (1975).
Тв.:
Дом правительства Белорусской ССР. Мн., 1975 (разам з С.Ф.Самбуком);
И.Г Лангбард. Мн., 1976;
Жилищное строительство в Белорусской ССР. Мн., 1980;
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІНЦЭ́ВІЧ (Сямён Аляксандравіч) (крас. 1899, в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.10.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах.Беларусі. З 1918 у атрадзе Чырв. гвардыі, удзельнік грамадз. вайны. У 1919 на курсах у Саратаўскай губшколе. З чэрв. 1921 на Беларусі ў Слуцкіх пав. к-це КП(б)Б і выканкоме, з канца года на падп. рабоце ў Зах.Беларусі. З мая 1926 вучыўся ў Камуніст. ун-це Беларусі. З канца 1926 на парт. рабоце ў Заслаўі, з чэрв. 1927 — у Зах.Беларусі. Па даручэнні ЦККПЗБ у 1928 забіў М.І.Гурына-Маразоўскага. У 1929 арыштаваны польск. паліцыяй. У 1932 у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у Мінск. У 1937 арыштаваны НКУС і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЦЭ́ВІЧ (дзявочае Ляўхненка) Людміла Георгіеўна
(н. 7.1.1938, с. Якаўлеўка, Казахстан),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыла БДУ (1960). Працавала ў Маст. музеі Беларусі (1960—65), з 1968 у Ін-це мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору Нац.АНБеларусі. Адначасова выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це (да 1982), Мінскім харэаграфічным вучылішчы (1964—65). Даследуе манум. і манум.-дэкар. мастацтва Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3, 5—6, 1989, 1992—94).
Тв.:
Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў Беларусі // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 4;
Роль искусства в формировании и развитии советского образа жизни. Мн., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТА́ЦКАЯ ГАЛЕРЭ́Я,
1) спецыяльна прыстасаванае памяшканне для экспанавання твораў мастацтва. Тэрмін «М.г.» ўжываецца і як сінонім музеяў мастацкіх (гл. таксама Карцінная галерэя).
2) Установа, якая займаецца экспанаваннем, захоўваннем, вывучэннем, прапагандай твораў мастацтва і Сумяшчае музейную дзейнасць з камерцыйнай (выстаўкі-продажы, маст. аўкцыёны і інш.). Важная састаўная частка фарміравання маст. рынку. На Беларусі дзейнічае рэсп.Мастацкая галерэя Саюза мастакоў Беларусі ў Мінску. З пач. 1990-х г. галерэйная дзейнасць на Беларусі ажыццяўляецца пры розных прадпрыемствах, установах, прыватнымі асобамі: маст. цэнтр «Жыльбел», «Стары горад» пры Саюзе кампазітараў Беларусі, «Мастацтва» пры цэнтр. салоне-магазіне Маст. фонду Беларусі, «А.Л.» пры Цэнтры сучаснай бел. драматургіі, «Шостая лінія» пры акц. т-ве «Белтэхналогія» (усе ў Мінску); прыватныя «На ростанях» (Мінск), «У Пушкіна» (Віцебск), «У майстра» (Гродна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧКО́Ў (Барыс Уладзіміравіч) (н. 24.9.1938, г. Екацярынбург, Расія),
бел. музыкант-габаіст, педагог. Засл. арт.Беларусі (1983). Канд. мастацтвазнаўства (1999). Скончыў Уральскую кансерваторыю (Свярдлоўск, 1961). У 1960—66 саліст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, аркестраў Бел. тэлебачання і радыё, Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1967 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі [у 1981—91 (з перапынкам) заг. кафедры, у 1986—91 прарэктар, з 1987 праф.]. Яго выканальніцкай манеры характэрны прыгажосць гуку, тэхн. дасканаласць. Арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля салістаў Дзярж. аркестра сімфанічнай і эстр. музыкі Беларусі (з 1993). Аўтар кн. «Народныя духавыя інструменты ў музычнай культуры Беларусі» (1981). Лаўрэат Рэсп. конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах (1963). Сярод вучняў Л.Каліноўскі, Ю.Лікін, І.Ляшчышын, Л.Мурашка, С.Сяргеенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Сяргей Астапавіч) (12.4.1931, г. Капыль Мінскай вобл. —6.10.1981),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1962). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). У 1955—57 акцёр Бел.рэсп.т-ра юнага гледача. У 1960—73 і 1977—81 працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБеларусі, у 1973—77 нам. міністра культуры Беларусі. Даследаваў дзейнасць Е.Міровіча, тэатр. спадчыну Я.Коласа, развіццё тэатр.маст. самадзейнасці Беларусі. Адзін з. аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1—2, 1983—85).
Тв.:
Народныя тэатры Беларусі. Мн., 1966;
Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мн., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРВЕ́ТА,
рака ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літве, правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км, у т. л. ў межах Беларусі 3 км. Пл. вадазбору 1600 км².
Пачынаецца з воз. Эрзветас і цячэ на працягу 31 км па тэр. Літвы. Ніжэй цячэ па Полацкай нізіне. Асн. прыток на Беларусі — р. Мядзелка.