бел. вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНБССР (1947). Д-рхім.н. (1936), праф. (1945). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Сын І.М.Губкіна. Скончыў Маскоўскую горную акадэмію (1928). З 1944 нам. дырэктара Ін-та металургіі АНСССР, у 1948—55 дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та АНБССР, адначасова заг. кафедры БПІ. Працы па тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўцы металаў ціскам. Распрацаваў матэм. метады вывучэння працэсаў цячэння металу пры пракатцы, коўцы, штампоўцы. Стварыў навукова абгрунтаваную класіфікацыю відаў апрацоўкі металаў ціскам.
Тв.:
Теория обработки металлов давлением. М., 1947;
Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.І.Дабравольскім, Б.Б.Бойкам);
Пластическая деформация металлов. Т. 1—3. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ,
вытворчая арганізацыя па забеспячэнні геафіз. даследаванняў геолагаразведачных работ. Створана ў г. Мінск у 1968 як комплексная геафіз. экспедыцыя ў складзе Белгеагідратрэста. З 1987 геафізічная экспедыцыя ў ВА«Беларусьгеалогія». Выконвае геафіз. даследаванні пры пошуках карысных выкапняў, геал. і гідрагеал. здымках, геаэкалагічным вывучэнні тэр. Беларусі. Уключае партыі: 2 доследна-метадычныя (фіз. уласцівасцей і лічбавай апрацоўкі), 7 вытв.-палявых геафіз., камеральную геолага-геафіз. інфармацыі, шэраг дапаможных службаў. Асн. кірункі дзейнасці (1996): усе віды геафіз. здымкі — аэра- і наземная магнітная, граві-, радые-, радона- і тэрмаметрычная; наземныя электраразведачныя работы, пенетрацыйныя і свідравальныя даследаванні, радые- і літагеахім. здымка на паверхні і на геал. разрэзах; працы па павышэнні выхаду нафты і вады са свідравін пры іх здабычы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАМІ́РЫС ((Kalomoirēs) Маноліс) (26.12.1883, г. Смірна, Грэцыя — 3.4.1962),
грэчаскі кампазітар, педагог. Правадз.чл. Афінскай АН (1945). Вучыўся ў Афінах, Канстанцінопалі, у 1901—06 у Венскай кансерваторыі. У 1906—10 выкладаў у Харкаве. З 1911 у Афінах, у 1919 заснаваў тут Элінскую (да 1926 дырэктар), у 1926 — Нац. (да 1948 дырэктар) кансерваторыі. Заснавальнік навагрэч. муз. школы, сучаснага грэч. опернага мастацтва. Сярод твораў: оперы «Старшы майстар» (1916), «Пярсцёнак маці» (1917), «Усход» (1945), «Мутныя воды» (1950), «Канстанцін Палеалог» (1962); 3 сімфоніі (1920—55), сімф. паэмы; канцэрт для скрыпкі з арк. (1961), камерна-інстр. ансамблі, п’есы для фп., песні, музыка для драм.т-ра, апрацоўкінар. песень і танцаў. Аўтар аўтабіяграфіі «Маё жыццё і маё мастацтва» (1944—45).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫЦЫЯНЕ́Р,
1) апарат (агрэгат, устаноўка) для кандыцыяніравання паветра. Бываюць аўтаномныя (з убудаванымі халадзільнымі машынамі і эл. паветранагравальнікамі), неаўтаномныя (са знешнімі крыніцамі холаду і цяпла), выпаральныя (ахалоджваюць паветра выпарэннем вады) і К.-даводчыкі (забяспечваюцца паветрам ад цэнтр. К., а дадатковым цяплом і холадам — ад знешніх крыніц). Аўтаномныя падзяляюцца на аконныя і верт. (шафавыя), якія маюць вадзяное ахаладжэнне; неаўтаномныя — на гарыз. і верт.; К.-даводчыкі — на вентылятарныя і эжэкцыйныя.
2) Апарат для гідратэрмальнай апрацоўкі збожжа, якая павышае яго мукамольныя ўласцівасці і паляпшае якасць мукі.
Схема аконнага бытавога кандыцыянера: 1 — фільтр-асушальнік; 2 — халадзільны кампрэсар; 3 — кандэнсатар; 4 — электрарухавік з вентылятарамі; 5 — выпаральнік для ахаладжэння паветра; 6 — фільтр для ачысткі паветра ад пылу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕВАНЕ́Ц (Аляксандр Васілевіч) (н. 14.5.1948, г. Бердск Новасібірскай вобл., Расія),
бел. кампазітар. Скончыў Новасібірскую (1972, клас фп.) і Бел. (1980, клас Я.Глебава) кансерваторыі. З 1980 выкладае ў Бел. ун-це культуры Працуе пераважна ў галіне аркестравай, камерна-інстр. і вак. музыкі. Сярод твораў: араторыя «Беларускі народ» на словы М.Багдановіча (1978), 6 сімфоній (1981—98, у т. л. 6-я «Чарнобыль»), 6 інстр. канцэртаў 1979—92, (у т. л. 4 для нар. інструментаў); аркестравая сюіта «Летнія падарожжы»; уверцюра «Юнацтва»; п’есы для камерна-інстр. ансамбля; санаты, прэлюдыі, ронда, варыяцыі для фп.; вак. цыклы «Я мужык-беларус» на словы Я.Купалы (1979), «Кацярына» на словы М.Някрасава (1981), апрацоўкібел.нар. песень.
бел. кампазітар. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Залатарова). У 1918—31 канцэртмайстар-піяніст у канцэртных арг-цыях і т-рах Кіева, Масквы, Свярдлоўска. У 1933—38 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Аўтар першага нац. балета «Салавей», у муз. драматургіі якога вял. ролю адыгрывае нар. танец (паст. 1939, Мінск, Адэса). Сярод інш. твораў: кантата «Тапелец» на сл. А.Пушкіна, Сімф. танцы, смыковы квартэт (усе 1937); Варыяцыі на бел. тэму для фп.; хары «Мы любоўю Радзімы багатыя», «Чырвонаармейская»; рамансы на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Пушкіна, М.Лермантава, апрацоўкібел. і яўр.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ АБЛАСНЫ́ АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА Існаваў у 1945—62 у г. Маладзечна Мінскай вобл. Створаны на базе агітатрада імя М.Горкага, які пасля вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў працягваў дзейнасць пад назвай Партыз. ансамбль Вілейскай вобл. З 1946 прафес. калектыў, у 1947 папоўнены артыстамі расфарміраванага Мазырскага (Палескага) ансамбля песні і танца. Кіраўнікі: А.С.Нікалаеў і Ф.Р.Ягадзінскі, з 1952 А.І.Білібін. Манера выканання акадэмічная. Выступаў у суправаджэнні баяністаў. У рэпертуары апрацоўкібел. («Ой, ляцелі гусі з броду»), рус. і ўкр.нар. песень, творы муз. класікі, арыгінальныя вак.-харэаграфічныя кампазіцыі «Партызанскія танцы», «Ураджайная». Расфарміраваны.
Літ.:
Николаев А.С., Ягодинский Ф.Г. Лесные артисты // Люди Нарочанского края. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦУЛЬ (Эдуард Леанардавіч) (н. 9.5. 1924, ст. Добрык Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. эстрадны спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1970). Вучыўся у Бел. кансерваторыі (1952—55). З 1952 артыст хору Бел. тэлебачання і радыё, з 1953 — Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі. У 1955—81 саліст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1990-я г. выступаў у складзе мужчынскага вак. ансамбля «Памяць сэрца» Рэсп. Палаца ветэранаў; пастаянны ўдзельнік міжнар.муз. фестывалю «Залаты шлягер» (Магілёў). Валодае голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. У рэпертуары эстр. песні сучасных, у т. л.бел., кампазітараў, апрацоўкінар. песень. Шэраг песень запісаны ім для бел., кінафільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАШЭ́ВІЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 12.5.1948, в. Убалаць Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1999). Скончыў Бел. кансерваторыю (1975, клас М.Зюванава). З 1975 саліст Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі імя Р.Шырмы, з 1976 — Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Валодае голасам прыемнага тэмбру вял. дыяпазону. Першы выканаўца песень бел. кампазітараў У.Будніка («Абаронцы»), Л.Захлеўнага («Радзіма мая», «Уручча»), І.Лучанка («Без весткі прапаўшы»), А.Чыркуна («Перамога»). У рэпертуары таксама творы інш.бел., рас. кампазітараў, арыі з класічных опер і аперэт, апрацоўкібел., рус., цыганскіх і інш.нар. песень. Стварыў шэраг запісаў на Бел. радыё. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ ЧАСТАТЫ́ў радыётэхніцы,
працэс перанясення паласы частот, занятай эл. сігналам, у іншую вобласць частотнага спектра для больш зручнай яго апрацоўкі, выпрамянення ці паляпшэння параметраў радыёапаратуры.
У радыёперадатчыку нізкачастотны сігнал гуку. відарысу ці інш. віду інфармацыі з дапамогай мадулятара пераўтвараецца ў высокачастотны сігнал (гл.Нясучая частата) для перадачы ў зададзеным дыяпазоне частот. У радыёпрыёмніку пры дэмадуляцыі (дэтэктыраванні) адбываецца адваротны працэс — пераўтварэнне высокачастотнага сігналу ў адпаведны нізкачастотны сігнал. У супергетэрадзінным радыёпрыёмніку прыняты сігнал папярэдне пераўтвараецца ў ваганні другой высокай (прамежкавай) частаты з захаваннем закону мадуляцыі. Выкарыстоўваецца адна-, радзей двух- ці трохкратнае П.ч. для больш высокай выбіральнасці прыёму, пастаянства эл. характарыстык прыёмніка ў зададзеным дыяпазоне частот і інш.Гл. таксама Многаканальная сувязь.