раздзел імуналогіі, які вывучае хім. асновы імунітэту — структуру імунаглабулінаў (антыцел), антыгенаў і ўзаемадзеянне паміж гэтымі гал. кампанентамі імунных рэакцый арганізма. Даследуе таксама структуру імунакампетэнтных малекул (інтэрлейкінаў), паверхневых мембран імунакампетэнтных клетак, фактары ўзаемадзеяння гэтых клетак у імунным адказе паслядоўнасці і механізмы рэакцый, якія прыводзяць да спецыялізацыі абс размнажэння лімфацытаў. Метадамі І. шырока карыстаюцца ў біялогіі, медыцыне і сельскай гаспадарцы, пры выдзяленні і ачыстцы актыўных рэчываў вакцын і сываратак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАЗІ́Т, цыкліт,
цыклічны шасціатамны спірт. Цвёрдае, салодкае на смак рэчыва. Малекулярная маса 180,2, т-ра плаўлення 225—227 °C, раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў арган. растваральніках. У жывёльных і раслінных арганізмах пашыраны ў выглядзе фіцінавай к-ты і яе кальцыева-магніевай солі — фіціну. Для некат. мікраарганізмаў І. — неабходны фактар росту. Пры недахопе бялку ў арганізме папярэджвае атлусценне печані. Мае ўласцівасці вітаміну. Ужываецца з ежай; сутачная патрэбнасць чалавека 1—1,5 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРУЗІ́ЎНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ,
магматычныя пароды, якія ўтварыліся пры застыванні магмы ў тоўшчы зямной кары ва ўмовах высокага ціску і павольнага ахаладжэння. Характарызуюцца поўнакрышт. структурай і раўнавагай мінер. асацыяцый. І.г.п. адрозніваюць абісальныя (глыбінныя, больш за 5 км) — граніты, дыярыты, габра і інш., і гіпабісальныя (прамежкавыя паміж эфузіўнымі і глыбіннымі) — габра-парфірыты, граніт-парфірыты і інш. (гл. таксама Магматычныя горныя пароды). На Беларусі разам з метамарфічнымі горнымі пародамі І.г.п. складаюць крышт. фундамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗО́ЛІСТАЕ ЦЕ́ЛА сукупнасць нервовых валокнаў, участак белага рэчыва галаўнога мозга плацэнтарных млекакормячых і чалавека. Размешчана ў глыбіні падоўжнай шчыліны паміж паўшар’ямі галаўнога мозга. Даўж. 7—9 см. Уяўляе сабой сукупнасць папярочна размешчаных камісуральных нерв. валокнаў (колькасцю 200—350 млн.), якія злучаюць сіметрычныя, рознаіменныя звіліны ці зоны новай кары абодвух паўшар’яў. Ажыццяўляе абмен нерв. імпульсацыяй паміж паўшар’ямі, што забяспечвае іх каардынаваную дзейнасць; з’яўляецца важнай сістэмай перапрацоўкі інфармацыі пры абучэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ (Уладзімір Васілевіч) (н. 21.11.1928, г. Цвер, Расія),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Калінінскі пед.ін-т (1949). З 1964 працуе ў Мінскім лінгвістычным ун-це (у 1964—70 прарэктар, у 1990—95 рэктар). Аўтар прац па раманскім мовазнаўстве, франц. культуры: «Праблемы лексіка-семантычнай дыферэнцыяцыі раманскіх моў» (1972), «Аўтографы лёсу» (1993). У 1978—84 Пастаянны прадстаўнік Беларусі прыААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
дзярж. дзеяч БССР. З 1918 на франтах грамадз. вайны. З 1919 у органах дзяржбяспекі на Каўказе, у Сібіры і інш. З 1931 у апараце АДПУпрыСНКСССР і НКУССССР, з ліст. 1936 да сак. 1937 нарком унутр. спраў БССР, адначасова нач. асобага аддзела Гал. ўпраўлення дзяржбяспекі НКУССССР па БВА. 7.3.1937 арыштаваны і асуджаны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬТО́ЗА (ад англ. malt солад),
соладавы цукар, прыродны дыцукрыд, малекула якога складаецца з двух астаткаў глюкозы. Асн. структурны элемент глікагену і крухмалу. У свабодным стане прысутнічае ў прарослым зерні (соладзе) злакаў, памідорах, пылку і нектары некат. раслін. Добра раствараецца ў вадзе, салодкага смаку; з’яўляецца адноўленым цукрам (мае незамешчаную паўацэтальную гідраксільную групу). У жывёльных і расл. арганізмах утвараецца пры ферментатыўным расшчапленні крухмалу і глікагену. Выкарыстоўваецца ў мікрабіялогіі для прыгатавання пажыўных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАВА (Яўгенія Васілеўна) (31.12. 1924, станіца Бакланаўская Дубоўскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 14.3.1969),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-рбіял.н. (1969). Скончыла Ленінградскі ун-т (1950). З 1952 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па электрафізіял. характарыстыцы стану мышачнай і нерв. сістэмы пры скаліёзах у дзяцей.
Тв.:
Некоторые вопросы патогенеза «идиопатического» сколиоза (разам з І.Р.Варановічам) // Здравоохранение Белоруссии. 1967. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Міхаіл Ільіч) (1.1.1922, г. Барысаў Мінскай вобл. — 24.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1939). У Вял.Айч. вайну на Зах., Варонежскім, Цэнтр. і 1-м Укр. франтах. Артыл. батарэя на чале з старшым лейт. М. вызначылася ў жн.—вер. 1943 пры вызваленні Украіны. У баі за плацдарм на р. Сейм паранены М. працягваў кіраваць агнём батарэі, забяспечыў прарыў абароны праціўніка і вызваленне шэрагу нас. пунктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕА́ПАЛЬскіфскі,
галоўны горад скіфскай дзяржавы (3 ст. да н. э. — 3 ст.н.э.). Гарадзішча захавалася на паўд.-ўсх. ускраіне г. Сімферопаль. Быў абнесены каменнай сцяной з вежамі. Насельніцтва — скіфы, грэкі, сарматы, таўры. Гандляваў з гарадамі Паўн. Прычарнамор’я. Дасягнуў росквіту пры царах Скілуры і Палаку. У 3—4 ст. заняпаў. У час археал. раскопак выяўлены маўзалей з пахаваннямі цара і знаці, высечаныя ў скале пахавальныя скляпы з насценнай размалёўкай і інш.