сістэма навучання ў пач. школе, пры якой старэйшыя вучні, якія больш паспяхова займаліся, пад кіраўніцтвам настаўніка вялі заняткі з астатнімі навучэнцамі. Узнікла ў сувязі з неабходнасцю масавага навучання пісьменнасці. Прапанавана незалежна адзін ад аднаго англ. педагогамі Э.Белам (1791) і Дж.Ланкастэрам (1801). Спачатку ўжыта ў Індыі, потым у Вялікабрытаніі. У пач. 19 ст. шырока практыкавалася ў Францыі, Расіі, ЗША, Даніі і інш. краінах. У Расійскай імперыі ў 1817—19 школы ўзаемнага навучання ўзніклі ў некаторых вайск. часцях і ў маёнтках ліберальна настроеных памешчыкаў. Адной з першых такая школа адчынена для сялян у маёнтку графа М.П.Румянцава ў Гомелі. Супраць Бел-Ланкастэрскай сістэмы выступалі прыхільнікі навучання, якое садзейнічала развіццю асобы. У сярэдзіне 19 ст. Бел-Ланкастэрска сістэма страціла папулярнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ МЯДЗВЕ́ДЗЬ [Ursus (Thalarctos) maritimus],
драпежнае млекакормячае сям. мядзведжых. Тыповы прадстаўнік арктычнай фауны: жыве на плывучых ільдах, узбярэжжы і астравах Паўн. Ледавітага ак. У познім плейстацэне трапляўся на Пд да Вялікабрытаніі, Даніі і Ньюфаўндленда.
Даўж. цела 1,6—2,5 м, зрэдку да 3 м, выш. ў карку да 1,5 м, маса да 1000 кг. Поўсць белая, густая. Ніжняя паверхня ступняў укрытая валасамі. Адаптаваны да нізкіх т-р (падскурны тлушч можа дасягаць да 40% масы жывёлы). Гон звычайна ў сак.—красавіку. Цяжарныя самкі залягаюць на зіму ў снежныя бярлогі. Нараджаюць 1—3 дзіцянят раз у 2 гады (з самкай застаюцца каля 1,5 года). Добра плавае і нырае. Корміцца цюленямі, рыбай. З 1976 знаходзіцца падміжнар. аховай, засенены ў Чырв. кнігу МСАП. У свеце 10—20 тыс. асобін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬСКАПАДЛЯ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bialskopodlaskie),
ва ўсходняй ч. Польшчы. Мяжуе з Беларуссю. Пл. 5348 км², нас. 306,2 тыс.чал. (1992). Адм. ц. — г.Бяла-Падляска. На Пд і З Паўднёва-Польская нізіна з марэннай Сядлецкай раўнінай (да 186 м) і водна-ледавіковая Лукаўская раўніна. Астатняя частка ў межах Зах. Палесся. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -4,2 °C, ліп. 18,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Гал. рэкі — Буг і яго левы прыток Кшна, канал Вепш—Кшна (140 км). Глебы малаўрадлівыя (падзолістыя, бурыя, балотныя). Пад лесам 22% тэрыторыі. Гаспадарка аграрная. С.-г. ўгоддзі займаюць 69% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, бульбу, авёс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, коней. Асн. галіны прам-сці — харч., дрэваапр., тэкст., швейная, машынабудаванне і вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Найб.прамысл. цэнтры: Бяла-Падляска, Мяндзыжац-Падляскі, Парчаў, Радзынь-Падляскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РЗЭ (Birze; сапр.Берзіньш) Міервальдзіс Янавіч
(н. 21.3.1921, г. Руіена, Латвія),
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Латвіі (1967), ганаровы чл.АН Латвіі (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1949). Быў вязнем ням. канцэнтрацыйных лагераў (1943—45). Друкуецца з 1953. Антыфашысцкая накіраванасць творчасці Бірзэ выявілася ў аповесці «І пад лёдам рака цячэ» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), зб-ках «Як нарадзілася апавяданне» (1961), «Успаміны, успаміны...» (1968), п’есах «Гэта быў не апошні дзень» (1961), «У карчме «Чорны глушэц» (1965). Значныя творы 1980—90-х г. «Гэтыя няпройдзеныя мілі» (1986), «Дзённікі, І—III» (1990—91). Выступае за гуманізм, у абарону духоўных каштоўнасцяў чалавецтва. Аўтар эсэ, сатыр. і гумарыстычных апавяданняў. Творы Бірзэ на бел. мову пераклалі У.Пігулеўскі (у зб. «Латышскія апавяданні», 1956), У.Васілевіч (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІХА́Р,
штат на ПнУ Індыі. Пл. 173,9 тыс.км². 86,3 млн.чал. (1994), каля 2/3 — біхарцы. Адм. ц. — г. Патна. На Пн — частка Інда-Гангскай раўніны, на Пд — пласкагор’е Чхота-Нагпур (макс.выш. больш за 1000 м). Клімат трапічны мусонны з сухой зімой і вільготным летам. Ападкаў каля 1000 мм за год. На Пд штата — гал. раён Індыі па здабычы каменнага вугалю, жал. і меднай руды, слюды (буйнейшае ў свеце радовішча; гл.Біхарскі слюданосны раён), уранавай сыравіны, баксітаў. Развіты металургічная (Бакара, Ранчы, Джамшэдпур), маш.-буд., цэментная, папяровая, хім., нафтахім., харч.прам-сць. Пад пасевамі каля 50% пл., значная ч. зямель арашаецца. Гал. культура — рыс. Вырошчваюць таксама кукурузу, пшаніцу, ячмень, зернебабовыя, бульбу, на ПнУ — джут, на левабярэжжы Ганга — цукр. трыснёг. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў. Транспарт чыгуначны і рачны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЯ АБАРО́НА 1941.
Вялася войскамі 21-й арміі (ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, ген.-м. В.М.Гардоў) Цэнтр. фронту і байцамі Гомельскага палка народнага апалчэння 12—19 жн. ў Вял.Айч. вайну; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. У пач.жн.пад Гомелем было 25 ням. дывізій. 8—10 жн. праціўнік уклініўся ў абарону 21-й арміі і прарваў яе на ўчастку Крычаў—Прапойск—Рэчыца. 12 жн. 2-я ням. армія пачала штурм горада, авіяцыя бесперапынна бамбіла яго. Сав. войскі не толькі абараняліся, але і контратакавалі. Ням. войскі ўзмацнілі атакі на горад з ПнУ, фарсіравалі Сож, захапілі Ветку і 19 жн. ўварваліся ў Гомель. На левым беразе Сажа сав. войскі яшчэ трое сутак стрымлівалі рух праціўніка, прычыніўшы яму значныя страты. У гонар абаронцаў у в. Пакалюбічы пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ НІ́ЖНЯЯ ЦАРКВА́,
помнік стараж. дойлідства. Пабудавана ў 12 ст. майстрамі Гродзенскай школы дойлідства на тэр.Гродзенскага Старога замка. Пасля пажару 1183 да сярэдзіны 13 ст. разбурылася. Яе руіны выяўлены пад фрагментамі больш позняй Гродзенскай Верхняй царквы ў час археал. раскопак 1931—37. Часткова захаваліся рэшткі сцен (да выш. 3,5 м), фрагменты падкупальных слупоў і элементы дэкар. ўпрыгожання.
Паводле плана гэта быў 4-стаўповы храм тыпу ўпісанага крыжа без нартэкса з развітой алтарнай часткай. Фасады аздоблены паліраванымі і неапрацаванымі рознакаляровымі камянямі, маёлікавымі квадратнымі пліткамі і паліванай чашападобнай кафляй. Гал. ўпрыгожанне інтэр’ера — маёлікавая ўзорыстая падлога і алтарная перагародка. Захаваліся дэталі багата ўпрыгожанай драўлянай алтарнай перагародкі, пазалочаныя медныя лісты з выгравіраванымі выявамі апосталаў і святых у абрамленні кругоў са складаным раслінным і плеценым арнаментам.
Да арт.Гродзенская Ніжняя царква. Фрагмент маёлікавай падлогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНГА́МСКІ БОЙ 1720,
баявыя дзеянні ў Балтыйскім м. каля в-ва Грэнгам (паўд. група Аландскіх а-воў) паміж атрадамі рас. і швед.ВМФ 7.8.1720 у Паўночную вайну 1700—21. 6 жн. атрад рас. вёславых суднаў (52 галеры і 14 лодак з 11 тыс.чал. дэсанта; усяго 52 гарматы) пад камандаваннем ген. М.М.Галіцына паводле загаду Пятра I прыбыў да Аландскіх а-воў, каб знішчыць швед. эскадру віцэ-адм. К.Шэблата (лінейны карабель, 4 фрэгаты, 9 малых суднаў, 156 гармат). У ходзе бою рас. маракі ўзялі на абардаж 4 фрэгаты, астатнія швед. караблі адступілі; шведы страцілі 103 чал. забітымі і 407 палоннымі, расіяне — каля 300 забітымі і параненымі. У выніку перамогі ў Грэнгамскім баі рас. войскі замацаваліся ў раёне Аландскага архіпелага, што паскорыла заключэнне Ніштацкага мірнага дагавора 1721.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛКАНІЗА́ЦЫЯ,
тэхналагічны працэс пераўтварэння каўчуку ў гуму, які ажыццяўляецца з удзелам т.зв. вулканізавальных агентаў ці фіз. фактараў. У выніку вулканізацыі павышаецца трываласць, цвёрдасць, эластычнасць, цепла- і марозаўстойлівасць каўчуку, зніжаецца яго растваральнасць у арган. растваральніках, што абумоўлена злучэннем («сшываннем») гнуткіх макрамалекул каўчуку ў трохмерную прасторавую сетку рэдкімі папярочнымі сувязямі.
Папярочныя сувязі ў каўчуку пры вулканізацыі ўтвараюцца пад уздзеяннем агентаў вулканізацыі і энергет. фактараў (напр., высокая т-ра, іанізавальная радыяцыя). У якасці агентаў вулканізацыі выкарыстоўваюць арган. злучэнні розных класаў (напр., серазмяшчальныя, пераксіды, сінт. смолы), якія выбіраюць залежна ад хім. будовы каўчуку і мяркуемых умоў эксплуатацыі вырабаў. Большасць гумавых сумесей вулканізуюць пры т-ры 130—200 °C у формах ці ў «свабодным» стане ў катлах, аўтаклавах і інш.
Літ.:
Федюкин Д.Л., Махлис Ф.А. Технические и технологические свойства резин. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬ (Ялегі Пранціш) (сапр.Карафа-Корбут Элігій-Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835, Віцебск — 1880-я г.),
бел.паэт. З 1846 вучыўся ў Віцебскай гімназіі (не скончыў). У 1856—62 працаваў пісарам у Віцебскай палаце дзярж. маёмасцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 з бацькам і братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Каратынскім і А.Плугам стварыў бел. гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага верш на бел. мове «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел.грамадз. лірыкі сярэдзіны 19 ст. Верш адметны дасканаласцю формы, паэт. сімволікай, натуральнасцю і чысцінёй мовы.
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 166—167, 203—207;