напорны ўчастак вадавода, які пракладваюць пад рэчышчам ракі або канала, па дне глыбокай даліны або яра, пад дарогай і інш. перашкодамі для пропуску праз іх воднага патоку. Бываюць калодзежнага (шахтавага) тыпу і крывалінейныя, заглыбленыя і ўкладзеныя па паверхні, жалезабетонныя, бетонныя, стальныя і камбінаваныя. Часам маюць смеццезатрымальныя рашоткі, адстойнікі для акумуляцыі наносаў, затворы для аховы ад высокага ўзроўню вады пры рамонце і інш. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах водазабеспячэння і каналізацыі, меліярацыі. гідратэхн. буд-ве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЬНІК,
від верша, своеасаблівая пераходная форма ад сілаба-танічнай да танічнай сістэм вершаскладання. У ім выяўляецца чаргаванне моцных націскаў (іктаў) і міжіктавых інтэрвалаў. Колькасць іктаў у радках звычайна ўрэгулявана, міжнаціскныя ж інтэрвалы не аднолькавыя (1,2 склады), могуць быць пропускі іктаў. Калі колькасць т.зв. адступленняў ад памеру нязначная, Д. набліжаецца да сілаба-танічнага верша, калі іх колькасць павялічваецца — да танічнага. Аналагічныя віды верша існуюць у англ., ням., рус. і інш. паэзіях. У бел. паэзіі Д. карысталіся Цётка, М.Багдановіч, Я.Колас, А.Куляшоў, П.Панчанка, У.Караткевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАЎ IВаза
(Gustaf I Vasa; 12.5.1496, г. Рудбухальм, Швецыя — 29.9.1560),
кароль Швецыі [1523—60], заснавальнік дынастыі Ваза. Прымаў удзел у вайне супраць дацкага караля Крысціяна II, які імкнуўся аднавіць Кальмарскую унію. Пасля перамогі нар. паўстання, якое вызваліла краіну ад дацкага панавання, у 1523 абраны каралём Швецыі. Скасаваў Кальмарскую унію, аслабіў эканам. магутнасць каталіцкай царквы, правёў у Швецыі каралеўскую Рэфармацыю. У 1544 дамогся ад рыксдага прызнання спадчыннага права сваёй дынастыі на шведскі прастол. Жорстка задушыў шэраг нар. паўстанняў (1524—25, 1542—43). У канцы жыцця вёў беспаспяховую вайну з Маскоўскай дзяржавай (1555—57).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЖДЖО́ЎКІ (Haematopota),
род двухкрылых насякомых сям. сляпнёў. Каля 400 відаў. Пераважна ў Афрыцы і Еўразіі. Пашыраны на вільготных лугах. У адрозненне адінш. сляпнёў лётаюць і ў пахмурнае надвор’е, асабліва перад дажджом. На Беларусі 4 віды, найб. вядомая Д. звычайная (H. pluvialis).
Даўж. 6—13 мм. Адінш. сляпнёў адрозніваюцца мармуровым малюнкам крылаў. Крывасмокі, нападаюць на чалавека і жывёл. Прысутнасць іх выяўляюць пасля праколу скуры хабатком. Лічынкі развіваюцца ў вільготнай глебе, у глеі прыбярэжных частак прэсных вадаёмаў, лісцевым подсціле. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў сібірскай язвы, тулярэміі, трыпанасом, патагенных для с.-r. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАЙНО́Е АПЛАДНЕ́ННЕ,
тып палавога працэсу, уласцівы пакрытанасенным раслінам. Адкрыў у 1898 рус. батанік С.Г.Навашын. Заключаецца ў тым, што пры фарміраванні семя гаплоідная яйцаклетка апладняецца адным (генератыўнае апладненне), а дыплоіднае ядро цэнтр. клеткі зародкавага мяшка — другім (вегетатыўнае апладненне) сперміем пылковага зерня. У выніку генератыўнага апладнення ўтвараецца дыплоідная зігота, якая дае пачатак зародку. Вынікам вегетатыўнага апладнення служыць узнікненне пач. клеткі трыплоіднага эндасперму (пажыўнай тканкі семені). Д.а. забяспечыла пакрытанасенным раслінам пашырэнне на Зямлі і амаль неабмежаваныя магчымасці прыстасавання да ўмоў існавання (ад тропікаў да тундраў, ад вільготных мясцін да пустынь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАФО́БНЫ ЦЭМЕ́НТ,
прадукт тонкага здрабнення партландцэментнага клінкеру (гл.Партландцэмент) разам з гіпсам і гідрафобнымі (воданепрымальнымі) дабаўкамі (асідол, мыланафт, алеінавая к-та і інш.). Дабаўкі (0,1—0,3% ад масы цэменту) утвараюць на паверхні яго часціц тонкія гідрафобныя плёнкі (гл.Гідрафільнасць і гідрафобнасць), якія змяншаюць яго гіграскапічнасць і прадухіляюць ад псавання пры працяглым захоўванні нават у вільготных умовах. Бетоны і растворы на гідрафобным цэменце вызначаюцца меншым водапаглынаннем, большай марозаўстойлівасцю і воданепранікальнасцю, чым на звычайным цэменце. Выкарыстоўваюцца ў аэрадромным і дарожным буд-ве, для абліцоўкі будынкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАПЛАЗІ́Я (адгіпа... + грэч. plasis утварэнне),
недаразвіццё тканкі, органа, часткі цела ці ўсяго арганізма; анамалія развіцця. У аснове гіпаплазіі, як і аплазіі, ляжыць прыроджаная адсутнасць органа ці часткі цела. Прычыны ўзнікнення гіпаплазіі: эндагенныя (анамаліі першаснай закладкі зародкавых клетак) і экзагенныя (прамянёвая энергія, траўмы, ціск на цяжарную матку, уздзеянні тэмпературы, алкаголю, наркотыкаў на арганізм маці, анамальны аб’ём і інш.) фактары, што неспрыяльна ўплываюць на фарміраванне і рост зародка і плода, а таксама хваробы, у т. л. інфекцыі (краснуха, грып, поліяміэліт і інш.), што перадаюцца ад маці плоду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУХАТА́,
адсутнасць або недастатковасць слыху. Адрозніваюць прыроджаную, набытую, аднабаковую і двухбаковую глухату.
Прыроджаная бывае ад няправільнага развіцця і фарміравання вуха; можа быць ад перанесеных пры цяжарнасці вірусных хвароб, уздзеяння на арганізм цяжарнай жанчыны таксічных рэчываў. Прычыны набытай глухаты — інфекц. хваробы (менінгіт, грып, сіфіліс, адзёр і інш.), запаленне ўнутр. вуха, атыт, доўгае ўздзеянне моцных гукаў і шумаў, парушэнне кровазвароту ўнутр. вуха, уздзеянне на арганізм таксічных рэчываў. Глухата двухбаковая, прыроджаная або набытая ў раннім дзяцінстве, выклікае глуханемату. Лячэнне: хімія- і фізіятэрапія, хірургічнае. Пры няпоўнай глухаце карыстаюцца слыхавымі апаратамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГЕЛЬМІ́НТЫ (адгеа... + гельмінты),
група паразітычных чарвей, яйцы або лічынкі якіх развіваюцца ў вонкавым асяроддзі без прамежкавых гаспадароў у адрозненне адбіягельмінтаў. Тэрмін прапанавалі сав. гельмінтолагі К.І.Скрабін і Р.С.Шульц (1928). Пашыраны ў краінах з цёплым і ўмераным кліматам, у т. л. на Беларусі. Выклікаюць хваробы жывёл і чалавека — гельмінтозы. У жывёл найчасцей паразітуюць аскарыдаты, аксіўраты, странгіляты, трыхацэфаляты, у чалавека — аскарыды, анкіластомы, вастрыцы, воласагаловы і інш. Крыніца заражэння — забруджаная інвазійнымі яйцамі вада, глеба, корм. Лічынкі могуць пранікаць праз скуру. Паразітуюць пераважна ў тонкім кішэчніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРАФІ́ЧНЫ ІЗАЛЯ́Т,
асобіна або папуляцыя аднаго біял. віду, аддзеленая, адасобленая геагр. перашкодамі адасн. арэала. Садзейнічае відаўтварэнню, таму што не адбываецца спароўвання паміж адасобленымі папуляцыямі і абмену спадчыннай інфармацыяй. Геаграфічны ізалят можа ўзнікнуць ад змены фіз.-геагр. умоў у межах арэала, калі «папуляцыі заснавальнікаў» здолеюць замацавацца ў адасобленых раёнах са спрыяльнымі для іх умовамі навакольнага асяроддзя. Адбываецца дыферэнцыроўка віду на расы, разнавіднасці, падвіды, з наступным утварэннем новага віду (напр., у гарах зах.ч. ЗША — 23 віды і падвіды трусоў; шмат падвідаў галапагоскіх уюркоў, звычайнай вавёркі, сігаў у Еўразіі і інш.).