КАМО́РА 1) гаспадарчая пабудова або памяшканне для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. каштоўнай маёмасці.
2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай у канцы 15—18 ст. — мытня, дом, дзе ацэньваўся тавар, які правозілі купцы і інш. гандляры, і спаганялася мыта. К. ставілі на ўсіх гал. гандлёвых шляхах, а іх аддзяленні (прыкаморкі) — на другарадных дарогах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́КТ (ад лац. contactus дакрананне),
1) судакрананне, непасрэдная блізкасць да месца знаходжання чаго-н. ці каго-н.
2) Сувязь, узаемадзеянне, узгодненасць у рабоце; узаемаразуменне.
3) Паверхня, месца, зона судакранання чаго-н.
4) Судакрананне, злучэнне чаго-н. Напр., К. электрычны — злучэнне 2 праваднікоў, пры якім эл. ток можа ісці ад аднаго правадніка да другога; паверхня судакранання праваднікоў току ці прыстасаванне, якое забяспечвае такое злучэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЛАВЫЯ ПАБУДО́ВЫ, каралавыя рыфы,
падводныя і надводныя вапняковыя грады ў трапічных морах. Фарміруюцца звычайна на глыбіні ад 30—50 м да 1—2 мпры нармальнай салёнасці і празрыстасці вады з т-рай больш за 20 °C. Складаюцца пераважна з вапняковых шкілетаў каралаў, вапняковых водарасцей, імшанак і ракавін малюскаў. Да К.п. адносяцца атолы, бар’ерныя рыфы, берагавыя і ўнутрылагунныя рыфы. Гл. таксама Арганагенныя пабудовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАМЕТРЫ́Я,
раздзел картаграфіі, які вывучае спосабы вымярэнняў па картах каардынат, вышыні (глыбіні), даўжыні, плошчы, аб’ёмаў, напрамкаў і інш. характарыстык геагр. аб’ектаў. Картаметрычныя вымярэнні шырока выкарыстоўваюцца ў фіз. геаграфіі, геамарфалогіі, гідралогіі, акіяналогіі, глебазнаўстве, эканам. геаграфіі, дэмаграфіі і інш. Да задач К. адносіцца таксама ацэнка дакладнасці вымярэнняў з улікам маштабу і картаграфічных праекцый. Пры картаметрычных работах ужываюць розныя картаграфічныя прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́РНЫ (лац. cothurni, грэч. kothorni),
у антычным тэатры род абутку трагедыйнага акцёра; сандалі на высокай падэшве, што павялічвала рост акцёра, надавала постаці велічнасць і ўрачыстасць. Выкарыстанне К. было абумоўлена тэхн. асаблівасцямі ант.т-ра: прывял. памерах тэатр. пабудоў узнікала патрэба павялічваць фігуру акцёра. Увядзенне К. і інш. кампанентаў касцюма трагедыйнага акцёра ант. традыцыя прыпісвае Эсхілу. У пераносным значэнні — ілжывая паказная веліч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭХІ́НЫ,
арганічныя злучэнні расліннага паходжання з групы флаваноідаў; вытворныя флавану. Пашыраны ў прыродзе катэхін, калакатэхін, катэхінгалат, галакатэхінгалат, ёсць у многіх раслінах, асабліва ў лісці чаю, вінаграднай лазе, зернях какавы. Раствараюцца ў вадзе і спірце. Пры полімерызацыі ўтвараюць дубільныя рэчывы. Маюць высокую біял. актыўнасць (умацоўваюць сценкі капіляраў, спрыяюць засваенню аскарбінавай кіслаты), антыакісляльныя, антымікробныя антысклератычныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне і харч. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙП-БРЭ́ТАН (Cape Breton),
востраў у Атлантычным ак., каля ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, пры ўваходзе ў зал. Св. Лаўрэнція. Частка правінцыі Канады — Новая Шатландыя. Пл. 10,3 тыс.км². Хвалістае пласкагор’е, складзена з крышт. парод, выш. да 532 м. У цэнтр. частцы воз. Бра-д’Ор (пл. 932 км²). Хвойныя лясы. Нац. парк Кейп-Брэ-тан-Хайлендс. Рыбалоўства. Асн. населеныя пункты — Сідні і Глейс-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНАТА́Ф (ад грэч. kenotaphos пустая магіла),
магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж. Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка (напр., памерлага на чужыне) нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з уяўленнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць супакаення. К. трапляюцца пры раскопках стараж. могільнікаў, у т. л. курганаў на тэр. Беларусі.
дацкі жывапісец і графік. З 1822 наведваў АМ у Капенгагене, з 1828 вучыўся ў К.В.Экерсберга. Творчасць стылістычна блізкая да бідэрмееру. Пісаў лірычныя, тонкія па каларыце партрэты, пейзажы, жанравыя сцэны: «Прадавец цыгар», «Сястра мастака» (абодва 1831), «Брама» (1834), «Остэрбра пры ранішнім асвятленні» (1836), «Форум у Пампеях» (1840), партрэт нявесткі мастака (1842) і інш.