АБЛАМЕ́ЙКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук. працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.
Тв.:
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЕ́М’ЕЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 5.7.1928, в. Залацькова Вярэйскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1979), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1953). У 1953—58 у мін-вах гандлю і дзярж. кантролю БССР. З 1961 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1962 у Бел.дзярж.эканам. ун-це. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах грамадскага харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМАЎ (Пётр Сяргеевіч) (н. 4.7.1941, в. Воткіна Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл.),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе гал. мастаком Барысаўскага хрусталёвага з-да. У галіне маст. шкла распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (пітны прыбор «Дзьмухавец», сталовыя сервізы, вазы «Кольцы» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАНАЛІ́ЕЎ (Джумаш) (10.5.1923, с. Атуз-Уул Ак-Суйскага р-на Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 25.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Наводчык кулямёта яфрэйтар Асаналіеў 24.6.1944 адзін з першых пераправіўся цераз Зах. Дзвіну каля в. Лабейкі Сіроцінскага р-на (цяпер у Шумілінскім раёне); калі загінуў разлік кулямёта, адзін адбіваў атакі ворага; акружаны фашыстамі, апошняй гранатай падарваў іх і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Брагінскім раёне Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдУ ад Брагіна, 168 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Ёлча. 462 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі гарадзішча і бескурганны могільнік мілаградскай і зарубінецкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПКО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.1.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1975), засл. трэнер Беларусі (1993). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1975). Чэмпіён свету 1975 (байдарка-двойка, 500 м), 1981 (байдарка-двойка, 10 000 м) і 1983 (байдарка-чацвёрка, 10 000 м), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў 1974, 1977, 1979, 1982. Неаднаразовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВІ́ТА,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,35 км², даўж. 1,22 км, найб.шыр. 0,5 км, найб.глыб. 7,7 м. Пл. вадазбору 6,85 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя. Берагі пясчаныя, на Пн і З сплавінныя. 3 астравы агульнай пл. 2 га. Злучана ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗІЕ́ЎСКІ (Анатоль Цімафеевіч) (н. 16.8.1933, г. Знаменка Кіраваградскай вобл., Украіна),
украінскі харавы дырыжор. Нар.арт.СССР (1983). Праф. Кіеўскага пед. ін-та (1986). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1958). У 1958—63 арганізатар і маст. кіраўнік Палескага нар. хору «Лянок» (Жытомір). З 1966 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага народнага хору імя Р.Г.Вяроўкі. Аўтар харавых твораў, апрацовак укр.нар. песень. Дзярж. прэміі Украіны 1968 і СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЛАСЕ́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 20.6.1938, в. Станіславова Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1970), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1962) і працуе ў ім, з 1994 рэктар. Даследуе праблемы сучасных бел. і рус.літ. моў: «Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове» (1970), «Марфемны склад слова і словаўтварэнне» (2-е выд., 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАХВО́СЦІКАЎ (Аляксандр Яфімавіч) (падп.псеўд.Альдэмар; 10.8.1914, в. Ляхавік Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 5.5.1943),
удзельнік Віцебскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938). Працаваў у Віцебскім аблвыканкоме, пазаштатным сакратаром Кастрычніцкага райкома ЛКСМБ Віцебска. Паводле рашэння гаркома ЛКСМБ пакінуты ў горадзе для падп. работы. У ліп. 1941 — крас. 1943 кіраўнік разведвальна-дыверсійнай групы. У маі схоплены фашыстамі і расстраляны.