злачынствы, якія пасягаюць на нармальную дзейнасць і аўтарытэт дзярж. апарата, учыненыя службовымі асобамі з выкарыстаннем свайго службовага становішча. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да З.с. адносяцца: злоўжыванне ўладай або службовым становішчам, бяздзеянне ўлады, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, халатнасць, атрыманне хабару, пасрэдніцтва ў хабарніцтве, дача хабару, службовы падлог, утойванне або адмаўленне ад прад’яўлення афіц. дакументаў. Крымін. адказнасці за З.с. падлягаюць толькі службовыя асобы (за выключэннем пасрэднікаў у хабарніцтве і тых, хто даваў хабар), якія пастаянна ці часова выконваюць функцыі прадстаўнікоў улады, займаюць пасады на прадпрыемствах, ва ўстановах, арг-цыях, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адм.-гасп. абавязкаў. Меры пакарання за З.с. залежаць ад ступені цяжкасці ўчыненага і іх грамадскай бяспекі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЯ ТАРЫ́БА,
прадстаўнічы орган літ. народа і краёвай улады ў Літве ў 1917—20. Выбрана на літ. канферэнцыі (18—23.9.1917, Вільня) у складзе 20 чал. (старшыня А.Сметана); з 11.7.1918 наз. Літоўская дзяржаўная тарыба. Ставіла за мэту адраджэнне ў этнагр. межах самастойнай Літ. дзяржавы, скліканне ў Вільні Устаноўчага сейма. 11.12.1917 абвясціла Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнай Літ. дзяржавы, 16.2.1918 — Дэкларацыю незалежнасці Літвы, 2.11.1918 прыняла часовую канстытуцыю Літвы. 27.11.1918 у склад Л.т. былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (ВБР) і ўтворана мін-вабел. спраў, 4.4.1919 кааптавана 2 прадстаўнікі Бел. рады Гродзеншчыны. Пасля ўвядзення пасады прэзідэнта Літвы ў крас. 1919 Л.т. страціла свае заканад. функцыі. Фармальна праіснавала да склікання Устаноўчага сейма 15.5.1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРТЫ́ЗМ,
палітычная кампанія праследавання Камуніст. партыі ЗША, блізкіх да яе прафсаюзаў, дзярж. служачых, дзеячаў культуры і інш. у час «халоднай вайны». Ініцыіраваны і разгорнуты старшынёй (з 1953) пастаяннай сенацкай падкамісіі па расследаваннях Дж.Макарці (адсюль назва). У ходзе М. ў ЗША узмацніліся антыкамуністычныя, нацыяналіст. і антысеміцкія погляды, абвінавачанні ў «падрыўной дзейнасці» і шпіянажы на карысць СССР; з дзярж. службы звольнены каля 8,8 тыс. «ненадзейных элементаў». Ад паклёпу пацярпелі многія амерыканцы (пазбавіліся працы, незаконна асуджаны, у т. л. пакараны смерцю муж і жонка Розенбергі), што прывяло да значнай дыскрэдытацыі ўлад краіны. 2.12.1954 сенат вынес ганьбаванне Макарці за перавышэнне ім улады, пасля чаго ён страціў паліт. ўплыў, a М. паступова згас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁНАК (Іван Адамавіч) (6.6.1891, г. Маладзечна Мінскай вобл. — 24.7.1967),
удзельнік устанаўлення сав.улады на Беларусі, камбрыг (1935). Чл.РСДРП(б) з 1917. Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1927). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917 старшыня палкавога і чл. карпуснога к-таў 10-й арміі Зах. фронту, чл.Паўн.-Зах.абл.к-таРСДРП(б). У час ням. акупацыі ў 1918 на падп. рабоце ў Маладзечне, потым старшыня рэўкома. З 1919 у паліт. аддзелах 17-й і 54-й дывізій, 4-й арміі, Мазырскай групы войск Чырв. Арміі, чл. Віцебскага пав. рэўкома. З 1921 камісар 4, 8, 7-й Самарскіх дывізій, 5-га стралк. корпуса. У 1927—34 у штабе РСЧА.
расійскі паліт. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў чарнасоценнага Саюза рускага народа (1905), пасля расколу якога ўзначаліў Саюз Міхаіла Архангела (1908). Дэп. 2—4-й Дзярж. думы, быў адным з лідэраў крайне правых. У 1-ю сусв. вайну патрабаваў «моцнай улады» для дасягнення перамогі. Удзельнік забойства Р.Я.Распуціна (30.12.1916). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 выступаў за разгон Саветаў і аднаўленне манархіі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 узначаліў антыбальшавіцкую змову ў Петраградзе. Арыштаваны і прыгавораны сав. судом да прымусовых работ. Пасля амністыі (1.5.1918) супрацоўнічаў з белагвардз. рухам на Пд Расіі, выдаваў у Растовена-Доне газ. «Благовест».
Тв.:
Дневник «Как я убил Распутина». М., 1990 [рэпр. выд.: Рига, 1924].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНСАН ((Robinson) Джаан Ваялет) (31.10.1903, г. Камберлі, Вялікабрытанія — 5.8.1983),
англійскі вучоны-эканаміст; прадстаўніца кейнсіянства, адзін з лідэраў кембрыджскай школы. Скончыла Кембрыджскі ун-т, у 1965—71 праф. гэтага ун-та. Распрацавала тэорыю недасканалай канкурэнцыі, паводле якой у сувязі з дыферэнцыяцыяй прадукцыі кожны вытворца павінен валодаць часткай манапольнай улады («Эканамічная тэорыя недасканалай канкурэнцыі», 1933). Зрабіла значны ўклад у тэорыю эканам. росту («Накапленне капіталу», 1956), крытыкавала ролю манаполій як стагнацыйных фактараў эканам. росту, тэорыі неўмяшання дзяржавы ў эканоміку і размеркавання даходу на аснове аналізу гранічнай прадукцыйнасці. Сярод інш навук. прац: «Эканамічная філасофія» (1962), «Нарысы тэорыі эканамічнага росту» (1963), «Эканамічныя ерасі» (1971) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Экономическая теория несовершенной конкуренции. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНА́ (Сосна) Рыгор Афанасьевіч
(н. 30.4.1939, в. Шэрні Падляскага ваяв., Польшча),
бел. гісторык, краязнавец і грамадскі дзеяч у Польшчы. Магістр багаслоўя (1966). Скончыў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве (1963). Служыў святаром у бел.правасл. прыходах Беласточчыны, з 1987 настаяцель прыхода ў в. Рыбалы. Вывучае гісторыю правасл. царквы ў Польшчы, бібліяграфію ўсх. хрысціянства, польскі друк пра Беларусь. Падрыхтаваў і выдаў зб-кі дакументаў «Праваслаўная царква на Беласточчыне і адносіны да яе дзяржаўнай улады II Рэчы Паспалітай» (1991) і «Нацыянальныя і рэлігійныя справы на Беласточчыне (1944—1948) і адносіны да іх Польскай дзяржавы» (1996). Аўтар даследавання «Бібліяграфія праваслаўных прыходаў на Беласточчыне» (ч. 1—4, 1984—93), артыкулаў у рэліг. выданнях. Чл.Міжнар. асацыяцыі беларусістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА МАНІФЕСТА́ЦЫЙ,
магчымасць праводзіць дэманстрацыі, мітынгі, сходы, вулічныя шэсці і пікетаванне; адна з асноўных канстытуцыйных паліт. свабод грамадзян. С.м., якія не парушаюць правапарадак і правы інш. грамадзян, гарантуецца дзяржавай. У дэмакр. краінах аб маніфестацыях, апрача простых пікетаў, звычайна загадзя паведамляюць. Улады могуць забараніць маніфестацыі ў месцах, якія маюць важнае значэнне для нармальнага функцыянавання гар. транспарту. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб С.м. — Канстытуцыя (арт. 35) і Закон «Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаванні» ад 30.12.1997. Забараняецца правядзенне маніфестацый, калі іх мэтай з’яўляецца гвалтоўная змена канстытуцыйнага ладу ці прапаганда вайны, сац., нац., рэліг. або расавай варожасці. Мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы могуць дадаткова рэгламентаваць парадак правядзення маніфестацый з улікам мясц. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГУБЕ́РНСКІ ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т,
вышэйшы надзвычайны орган сав.улады на тэр. Мінскай губ. ў 1918—20.
Створаны 10.12.1918 у Мінску па ініцыятыве Паўн.-Зах.абл.к-та РКП(б). Старшыня І.І.Рэйнгольд. Меў аддзелы: ваенны, фінансаў, зямельны, СНГ, працы, харчавання, асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння, юстыцыі, ЧК і інш. Вёў работу па стварэнні на вызваленай ад герм. акупантаў тэр. губерні рэўкомаў і Саветаў, устанаўліваў і падтрымліваў рэв. парадак і законнасць. 7.1.1919 скасаваны ў сувязі з утварэннем БССР, аддзелы зліліся з камісарыятамі рэспублікі. 25.2.1919 адноўлены паводле пастановы ЦВКБССР у сувязі з утварэннем Літ.-Бел. ССР. Дзейнасць пашырыў і на Вілейскі пав. Віленскай губ. Старшыня І.С.Саваціеў. Рыхтаваў скліканне з’езда Саветаў Мінскай губ. 29.4.1919 скасаваны ў сувязі з пераездам урада Літ.-Бел. ССР з Вільні ў Мінск, аддзелы зліліся з наркаматамі, функцыі перайшлі да Савета абароны, СНК і інш.цэнтр. органаў рэспублікі. 26.7.1919 зноў адноўлены у Бабруйску ў сувязі з акупацыяй большасці тэр. Беларусі польск. войскамі, скасаваннем Савета абароны і згортваннем работы СНКЛіт.-Бел. ССР. Старшыня Р.В.Пікель. У жн. 1919 спыніў дзейнасць у сувязі з акупацыяй губерні польскімі войскамі. Створаны зноў 9.7.1920 у сувязі з пачаткам вызвалення Мінскай туб. ад польск. войск. Старшыня А.Р.Чарвякоў. Вёў работу па стварэнні органаў сав.улады на вызваленай тэр., забеспячэнні харчаваннем і абмундзіраваннем Чырв. Арміі, аднаўленні прам-сці і сельскай гаспадаркі, па нарыхтоўцы і размеркаванні харчавання, аказанні дапамогі сем’ям чырвонаармейцаў, рабіў захады да адкрыцця школ, наладжвання аховы здароўя. Спыніў існаванне ў сувязі з прыняццем 31.7.1920 Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь і ўтварэннем Ваен.-рэв.к-таБССР. На базе аддзелаў рэўкома створаны камісарыяты ВРКБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІ́РЫС,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста.
Да арт.Асірыс. Гор вядзе памерлага да трона Асірыса. Малюнак з «Кнігі мёртвых». Каля 1450 да н.э.