ЛЯЎКІ́,
вадасховішча ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., каля в. Ляўкі. Створана ў 1986. Наліўное. Пл. 4,4 км², даўж. 2,5 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 23,6 млн. м³. Напаўняецца вадой па канале з р. Пціч. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі, як месца адпачынку.
т. 9, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРЫЦА,
рака ў Міёрскім р-не, левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 224 км². Выцякае з Мёрскага возера каля г. Міёры, цячэ ў межах Браслаўскай грады. Даліна выразная, скрынкападобная, на вял. працягу слабазвілістая, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шыр. 50—100 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 5—7 м.
т. 10, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАПАЛЕ́СКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. каля в. Новае Палессе. Створана ў 1986. Пл. 0,7 км², даўж. 1,4 км, найб. шыр. 600 м, найб. глыб. 4,5 м, аб’ём вады 2,2 млн. м³. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Каросцінка. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,1 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
т. 11, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАДЫ́ГМА (ад грэч. paradeigma прыклад, узор),
1) навук. тэорыя, увасобленая ў сістэме паняццяў, якія выражаюць істотныя рысы рэчаіснасці.
2) Зыходная канцэптуальная схема, мадэль пастаноўкі праблем і іх вырашэння, метадаў даследавання, якія пануюць на працягу пэўнага гіст. перыяду ў навук. супольнасці.
3) Паняцце, якое выкарыстоўваецца ў філасофіі антычнасці і сярэднявечча для характарыстыкі ўзаемаадносін духоўнага і рэальнага свету.
т. 12, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫЯ (ад лац. series рад),
1) шэраг аднародных прадметаў, аб’яднаных якой-н. агульнай прыкметай; таксама паслядоўны рад дзеянняў, падзей, з’яў (напр., С. брашур, С. доследаў).
2) Шэраг вырабаў, машын, дэталей, зробленых па адным узоры.
3) Частка вял. кінафільма, якая дэманструецца самастойна на працягу цэлага сеанса.
4) Катэгорыя, разрад каштоўных папер, дакументаў, якія абазначаны літарамі або лічбамі.
т. 14, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОМСК,
вадасховішча ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Хомск. Створана ў 1988. Пл. 0,8 км², даўж. 1,7 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 3,9 м, аб’ём вады 2,9 млн. м³. Наліўное: вада падаецца з ручая Ласінцы і меліярац. канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
т. 17, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮКАТА́НСКІ ПРАЛІ́Ў Паміж п-вам Юкатан і в-вам Куба, злучае Карыбскае м. з Мексіканскім зал. Даўж. 55 км, найменшая шыр. 200 км, найменшая глыб. суднаходнай ч. 1269 м. Праз Ю.п. з Карыбскага м. ў Мексіканскі зал. на працягу года за кошт магутнага цячэння адбываецца нагон вады, што з’яўляецца адной з прычын утварэння Гальфстрыма.
т. 18, кн. 1, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́СА,
рака ў Крупскім р-не Мінскай вобл., Чашніцкім і Лепельскім р-нах Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна. Даўж. 84 км. Пл. вадазбору 1040 км². Пачынаецца за 600 м на Пд ад в. Двор-Пярэсіка Крупскага р-на, упадае ў Лепельскае возера за 1 км на ПдЗ ад г. Лепель; у складзе Бярэзінскай воднай сістэмы. Цячэ ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Асн. прытокі: Дзяражанка, Байна, Свядзіца (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. яе ў верхнім цячэнні 2—3 км, ніжэй да 1 км, месцамі да 6 км. Схілы ўмерана парэзаныя, выш. 5—20 м, на вял. працягу спадзістыя, супясчаныя, укрыты лесам. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні шыр. 300—600 м, месцамі пашыраецца да 0,5—1 км. Рэчышча ў верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае, шыр. яго ў верхнім цячэнні 2—5 м, у сярэдзіне 5—12 м, у ніжнім 10—12 м. Берагі стромкія, абрывістыя. Замярзае ў пач. 3-й дэкады снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Разводдзе звычайна з 3-й дэкады рак. да канца мая, працягласць каля 55 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,28 М3/с.
А.А.Макарэвіч.
т. 18, кн. 1, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́Р’Я, Турэя,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сянна (бас. р. Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непабядзімы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраіне 2 плаціны і сажалкі.
т. 16, с. 62
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦА,
рака ва Ушацкім і Докшыцкім р-нах, а таксама на мяжы Ушацкага і Глыбоцкага р-наў Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 242 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Рагозіна Ушацкага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Беразіно Докшыцкага р-на. Рэчышча на працягу 3 км перад вусцем каналізаванае. Асн. прыток — р. Прыбойніца (злева). Цячэ пераважна праз забалочаны лес па Верхнебярэзінскай нізіне.
т. 17, с. 235
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)