бой партызанскіх брыгад Лепельскай імя Сталіна, імя Чапаева, 2-й Ушацкай імя Панамарэнкі, Чашніцкай «Дубава» і Сенненскай супраць апорнай базы ням. 3-й танк. арміі ў г. Лепель 19—21 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Праводзілася паводле загаду ЦШПР з мэтай перашкодзіць узмацненню абароны гітлераўцаў на левым флангу групы армій «Цэнтр», дзе намячаўся прарыў сав. войск. У Лепелі размяшчаліся 3 пях. палкі, танк. батальён, 2 артыл.і 1 мінамётная батарэі (больш за 2 тыс. гітлераўцаў), горад быў акружаны густой сеткай дзотаў, акопаў, драцяных загарод, подступы да яго былі замініраваны. У ноч на 20 кастр. партызаны раптоўным ударам ушчыльную наблізіліся да абарончых умацаванняў, змялі іх і на досвітку прабіліся ў цэнтр горада, але былі контратакаваны прыбыўшым падмацаваннем ворага. У ноч на 21 кастр. партызаны зноў штурмавалі Лепель, але ў цэнтры горада праціўніку ўдалося іх спыніць. Партызаны адышлі, заблакіраваўшы варожы гарнізон з УіПд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ДЗВІНА́,
рака ў Валагодскай і Архангельскай абласцях Расіі. Даўж. 744 км, пл. басейна 357 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Сухана і Юг (каля г. Вялікі Усцюг). Да вусця р. Вага цячэ ў шырокай даліне, падзяляецца на рукавы, потым даліна рэзка звужаецца і пасля ўпадзення р. Пінега зноў разбіваецца на рукавы, якія збіраюцца ў адзіны паток каля г. Архангельск. Ніжэй г. Архангельск пачынаецца дэльта (пл. каля 900 км²). Асн. прытокі: Вычэгда, Пінега (справа), Вага (злева). Сярэдні гадавы расход вады каля с. Усць-Пінега 3330 м³/с. Ледастаў ад канца кастр. — пач.ліст. да пач. мая. Уплыў марскіх прыліваў да вусця р. Пінега. П.Дз. злучана праз р. Сухана, воз. Кубенскае іінш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз р. Пінега — з р. Кулой. У бас. П.Дз. больш за 17 тыс. азёр. Суднаходная, сплаўная. На П.Дз. — гарады Вялікі Усцюг, Красавіна, Котлас, Навадзвінск, Архангельск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРГО́НСКІ КА́ЛЬВІНСКІ ЗБОР,
помнік архітэктуры рэнесансу ў г. Смаргонь Гродзенскай вобл. У 1503 ці 1505 тут пабудаваны драўляны касцёл святых Міхаіла і Аляксея па фундацыі магната Ю.Зяновіча. У 1552 ці 1553 на яго месцы ўзведзены мураваны кальвінскі збор. У 1621 гэты храм вернуты католікам пад назвай Троіцкі касцёл. У 1866—1921 дзейнічаў як Міхайлаўская царква, у 1921—47 — зноў касцёл. З 1947 не дзейнічаў. Рэстаўрыраваны ў 1858 і 1926. Купальны храм цэнтрычнага тыпу, у плане 8-граннік, злёгку выцягнуты па падоўжнай восі. З боку гал. фасада да яго прымыкае шмат’ярусная вежа-званіца (захаваліся 2 ярусы), завершаная нізкім шатром на 8-гранным барабане. У месцы злучэння званіцы іасн. аб’ёму прыбудавана цыліндрычная вежа. Магутныя сцены будынка прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Пластычны парапет апрацаваны лапаткамі і рэнесансавай аркатурай з гіркамі. Пасля рэстаўрацыі 1970 (Спец. навукова-рэстаўрацыйныя майстэрні, арх. В.Сахно, С.Друшчыц) тут была выставачная зала. З пач. 1990-х г. пераабсталяваны пад касцёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНАЦЦАЦІГАДО́ВАЯ ВАЙНА́ 1454—66,
вайна паміж Тэўтонскім ордэнамі Польскім каралеўствам. Пачалася ў лют. 1454 паўстаннем супраць ордэна, падрыхтаваным т.зв. Прускім саюзам (створаны ў 1440, аб’ядноўваў апазіцыйныя ордэну гарады, дробных рыцараў Памор’я Прусіі). З-пад улады ордэна былі вызвалены Гданьск, Торунь, Эльбланг, Кралявец (Кёнігсберг). У сак. 1454 польскі кароль Казімір IV абвясціў пра ўключэнне зямель ордэна ў склад Польшчы. Польскае апалчэнне ўступіла ва ўладанні ордэна, аднак у вер. 1454 пацярпела паражэнне каля Хайніцаў. Вайна прыняла зацяжны характар, ордэн атрымаў падтрымку Брандэнбурга іінш.герм. княстваў. Паваротным пунктам у вайне стала перамога польскіх войск у 1462 у бітве каля Жарноўца; шэраг паражэнняў войскі ордэна пацярпелі ў 1465—66. Скончылася вайна Тарунскім мірам 1466, паводле якога Польскае каралеўства зноў атрымала выхад да Балт.м.; вярнула сабе Усх. Памор’е з г. Гданьск, Хэлмскую і Міхалоўскую землі з г. Торунь, зах. частку Прусіі і Вармію. Тэўтонскі ордэн, пад уладай якога засталася Усх. Прусія, прызнаў сябе васалам польскага караля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПЕШ (Tepeş ад рум. ţеара кол),
сапр. Дракул Улад (1431—76), гаспадар Валахіі [1456—62, 1476], Сын гаспадара Валахіі Улада Дракула [1436—46]. З надзвычайнай жорсткасцю змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады і супраць уплывовых баяр. Мянушку «Ц.» («саджальнік на кол») атрымаў за свой садысцкі звычай караць людзей смерцю праз пасаджэнне на кол (паводле паданняў, часам караў па 10 і 30 тыс.чал. за адзін раз). Пабудаваў у Бухарэсце цытадэль (1459). У 1461 адмовіўся плаціць даніну тур. султану і выканаць яго загад аб прыездзе ў Стамбул, захапіў тур. крэпасці на правым беразе р. Дунай і жорстка расправіўся з мясц.балг. насельніцтвам; у 1462 адбіў уварванне тур. войск у Валахію. Здрада баяр прымусіла Ц. ўцячы ў Венгрыю, дзе да 1474 быў зняволены. У 1476 зноў гаспадар Валахіі. Забіты баярамі (паводле інш. версіі, загінуў у баі з туркамі). Паданне аб тым, што Ц. піў кроў сваіх ворагаў, дало падставу англ. пісьменніку Б.Стокеру зрабіць яго прататыпам вампіра Дракулы ў рамане «Дракула» (1897).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЙМЕГЕН (Nijmegen),
горад у цэнтр.ч. Нідэрландаў. Каля 150 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Ваал. Прам-сць: эл.-тэхн., суднабуд., гарбарна-абутковая, папяровая, хім., фарфора-фаянсавая. Каталіцкі ун-т. Музей старажытнасцей. Арх. помнікі 11—17 ст.: капэла палаца Валкхоф, царква Сінт-Стэвенскерк (Гротэ керк), рэнесансавая ратуша.
Напачатку вядомы як паселішча племя батаваў. У час рым. заваявання (1 ст. да н.э.) Noviomagus Batavorum. З пач. 9 ст. рэзідэнцыя Карла Вялікагаі яго нашчадкаў (Каралінгаў). З 1230 вольны каралеўскі горад, член Ганзы. У 1248 далучаны да графства Гелдэрн. У час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі заняты ў 1585 ісп. войскамі, у 1591 адваяваны галандцамі. У 1678—79 у Н. падпісаны мірны дагавор паміж франц.і антыфранц. кааліцыямі. У 1794 зноў заняты франц. войскамі. З 1795 у складзе Батаўскай рэспублікі, з 1810 — Францыі. У 1815 вернуты Галандыі. У 1923 у Н. засн. каталіцкі ун-т. У 2-ю сусв. вайну месца правядзення наступальнай аперацыі англа-амер. войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІР (Pyrros; 319—273 да п.э.),
цар Эпіра (Паўн. Грэцыя) у 307—302 і 296—273 да н.э., палкаводзец. Удзельнічаў у бітве дыядохаў каля г. Іпс (301 да н.э.) на баку Дэметрыя і Паліяркета. Пры дапамозе егіп. цара Пталамея I замацаваў сваю ўладу над Эпірам (страціў у 302 да н.э. ў выніку паўстання племя малосаў), далучыў да сваіх уладанняў а-вы Керкіра, Леўкада, вобл. Акарнанія, Амбракія іінш.тэр. Грэцыі. У 287 да н.э. на працягу 7 мес. валодаў Македоніяй. У час вайны Рыма з г. Тарэнт выступаў на баку апошняга, у бітве каля Гераклеі ў 280 да н.э. яго наёмнае войска перамагло рымлян. У 279 да н.э. каля г. Аўскулум цаной вял. страт (адсюль назва «пірава перамога») зноў разбіў рымлян. У 278 да н.э. разам з сіракузянамі выступіў супраць саюзнікаў Рыма сіцылійскіх карфагенян. У 275 да н.э. армія П. разбіта рымлянамі каля Беневента. П. уцёк у Тарэнт, потым у Эпір, дзе забіты македанянамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́РМЕРСКАЯ ГАСПАДА́РКА,
прыватнае таварнае с.-г. прадпрыемства, якое вядзецца індывід. таваравытворцам (фермерам) ці сям’ёй на ўласнай або арандаванай зямлі і звычайна звязана з сялібай хутарскога тыпу. Можа быць заснавана на працы ўладальніка Ф.г. і членаў яго сям’і, а таксама наёмных пастаянных ці сезонных работнікаў. Станаўленне Ф.г. ў большасці краін, у т. л. ў Расіі, адбывалася ў ходзе працяглай эвалюцыі памешчыцкіх гаспадарак у капіталіст. прадпрыемства, а сялян — у наёмных рабочых ці фермераў. Каб вытрымаць канкурэнтную барацьбу, Ф.г. кааперуюцца ў галіне крэдыту, выкарыстання тэхнікі, забеспячэння, перапрацоўкі, збыту прадукцыі іінш. На Беларусі Ф.г. зноў пачалі стварацца ў пач. 1990-х г. На 1.1.2002 іх было 2397, сярэдняя велічыня зямельнага ўчастка, якім яны валодаюць, — 38,9 га. Доля Ф.г. ў валавым зборы с.-г. культур у 2001 складала 1—2%, у вытв-сці асн. прадуктаў жывёлагадоўлі — менш як 1%. Прававой асновай, якая рэгулюе дзейнасць Ф.г. на Беларусі, з’яўляецца Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЕ́ВІЧ Іосіф Іванавіч (15.5.1883, в. Варгуцева Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 25.1.1964),
рэвалюцыянер. Скончыў пач. школу. З 1905 чл. партыі эсэраў, потым эсэр-максімаліст, з 1919 чл. РКП(б). З 1895 рабочы на прамысл. прадпрыемствах Пецярбурга. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У кастр. 1907 арыштаваны, высланы на радзіму. З 1909 за мяжой (Аргенціна, Францыя, ЗША), удзельнічаў у рабочым руху. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся на радзіму. Са жн. 1917 у Оршы, чл. гарсавета, старшыня рэўкома, камісар працы. З пач. 1918 старшыня Аршанскага пав. выканкома, дэлегат V Усерас. з’езда Саветаў. За агітацыю супраць Брэсцкага міру 1918 арыштаваны. У час леваэсэраўскага мяцяжу 6.7.1918 вызвалены паўстанцамі, абраны старшынёй Аршанскага часовага ВРК. Пасля задушэння аршанскага выступлення эсэраў зноў арыштаваны (апраўданы Гомельскім губрэўтрыбуналам). Са жн. 1919 на розных пасадах у Оршы, Сянне іінш. З пач. 1930-х г. у Маскве, нам. дырэктара Музея рэвалюцыі, нач. упраўлення Наркамата саўгасаў СССРіінш. У 1948—49 старшыня калгаса ў в. Варгуцева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ЎСТВА ПО́ЛЬСКАЕ, Царства Польскае,
назва часткі Польшчы, якая паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 адышла да Расіі і ўваходзіла ў яе склад да 1918. Пл. 128,5 тыс.км², нас. 3,3 млн.чал. (1816). Паводле канстытуцыі 1815 канстытуцыйная манархія, звязаная персанальнай уніяй з Рас. імперыяй. Было пазбаўлена магчымасці праводзіць самаст. знешнюю палітыку, але мела ўласныя сейм (адбыліся ў 1818, 1820, 1825), урад, войска. Пасля задушэння паўстання 1830—31 аўтаномія абмежавана паводле Арганічнага статута Каралеўства Польскага 1832. У канцы 1850—60-х г. тут адноўлены цывільны ўрад, мясц. самакіраванне, аднак пасля задушэння паўстання 1863—64зноў скасаваны. Спачатку падзялялася на 8 ваяводстваў. У 1866 уведзены новы адм. падзел (створана 10 губерняў), у 1874 — пасада ген.-губернатара, пачала выкарыстоўвацца назва Прывіслінскі край, пачалася інтэнсіўная русіфікацыя краю. У 1918 стала асн. ядром адноўленай і незалежнай польскай дзяржавы.
Літ.:
Обушенкова Л.А. Королевство Польское в 1815—1830 гг.: Экон. и социал. развитие. М., 1979.