помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1884 у г.п. Іўе Гродзенскайвобл. Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам (невял. апсіда), накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова гал. фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я г. заменена невысокім тамбурам). Інтэр’ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́ЎСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (н. 12.3.1928, в. Кунцаўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1971), праф. (1975). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1973 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па лячэнні хвароб жоўцевых шляхоў, печані, страўніка.
Тв.:
Функция печени у больных с хроническими воспалительными заболеваниями желчных пугей и печени // Клиническая медицина. 1971. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЦЮГА́НСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). За 1,3 км на Пд ад в. Ладыга Шчучынскага р-на Гродзенскайвобл., ва ўрочышчы Капцюганскі Лес. Валун гранітагнейсу. Даўж. 4,7 м, шыр. 3,4 м, выш. 2,2 м, у абводзе 12,4 м, аб’ём 18,6 м³, маса каля 49 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. У язычніцкія часы — культавы фетыш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛІ́Н,
вёска ў Зэльвенсюм р-не Гродзенскайвобл., на беразе Зэльвенскага вадасх., на аўтадарозе Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад гар пасёлка і 13 км ад чыг. ст. Зэльва, 140 км ад Гродна. 330 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў,
у Ваўкавыскім р-не Гродзенскайвобл., каля в. Карпаўцы. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пяскі светла- і шаравата-жоўтыя, пераважна дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, слабагліністыя, месцамі з праслоямі і лінзамі пясчана-жвіровага матэрыялу. Разведаныя запасы 0,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—12,8 м, ускрышы (супескі, гліністыя пяскі) 0,4—3 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЁЎСКІ КА́МАВЫ ЎЗГО́РАК,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). На паўд. ускраіне в. Касцянёва Шчучынскага р-на Гродзенскайвобл. Купалападобны ўзгорак выш. 5—8 м, даўж. 100 м, шыр. 70 м. Форма авальная, паверхня нахілена на Пд і абкружана кальцавым валам выш. да 2 м. Узнік каля 150 тыс.г. назад пры раставанні дняпроўскага ледавіка. У 10—12 ст. тут існаваў стараж. горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎЗУ́НІК (Іван Зіноўевіч) (н. 29.3.1925, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1968 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях абязбольвання і ажыўлення арганізма.
Тв.:
Преимущества использования в наркозе у детей искусственной вентиляции легких с положительно-отрицательным давлением // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАСЕ́ЛЬСКІ гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім р-не Гродзенскайвобл., на р. Рось (левы прыток р. Нёман). За 15 км на Пн ад Ваўкавыска, 87 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Рось на лініі Ваўкавыск—Масты. 7,2 тыс.ж. (1998). Прадпрыемствы буд. матэрыялаў («Ваўкавыскцэментнашыфер» і інш.). Сярэдняя, базавая школы, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі. Краснасельскі археалагічны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРПЯШО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ У Дзятлаўскім р-не Гродзенскайвобл., каля в. Курпяшы. Паклад у выглядзе 3 адорвеняў залягае ў тоўшчы адкладаў сожскага зледзянення. Мел шаравата-белы, шчыльны, з уключэннямі крэменю і пясчана-гліністага матэрыялу. Разведаныя запасы 22,6 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,7—35,4 м, ускрышы (пяскі, суглінкі, гліны) 0,3—22 м. Мел прыдатны на выраб вапны і вапнавання кіслых глеб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПА (Віталій Вітальевіч) (н. 21.6.1951, в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1972). З 1977 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1989 нам. дырэктара), адначасова з 1997 у БСГА. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.