ОТАРЫНАЛАРЫНГАЛО́ГІЯ [ад грэч. us, ōtos вуха + rhis (rhinos) нос + larynx (laryngos) гартань + ...логія],
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае нармальную функцыю і хваробы вуха, носа, горла; распрацоўвае метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі. У О. вылучаюць 3 кірункі: аталогія, рыналогія, фарынгаларынгалогія. Асобна вылучаюць сурдалогію (дэфекты слыху, іх лячэнне), фоніятрыю (дэфекты голасу і іх лячэнне) і отанеўралогію.
Агульныя ўяўленні пра будову, функцыі і захворванні вуха і верхніх дыхальных шляхоў вядомы ўжо ў працах Гіпакрата, Цэльса, Галена. У Расіі першая кафедра хвароб вуха, горла і носа адкрыта праф. М.П.Сіманоўскім у 1893 у Пецярбургскай ваенна-мед. акадэміі.
На Беларусі першая кафедра ЛОР-хвароб адкрыта ў Мінскім мед. ін-це (1925), якую ўзначальваў С.М.Бурак; кафедры О. ёсць у Віцебскім і Гродзенскім мед. ін-тах. Вядучыя спецыялісты: В.Я.Гапановіч, Р.Х.Карпілаў, М.П.Кніга, У.Дз.Мяланын, Г.М.Смердаў, П.А.Цімашэнка, М.Ц.Яўстаф’еў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’ЁМНА-ТРА́НСПАРТНАЕ МАШЫНАБУДАВА́ННЕ,
галінамашынабудавання па вырабе абсталявання для механізацыі пад’ёмна-транспартных і пагрузачна-разгрузачных работ. Асн. прадукцыя: пад’ёмныя краны, канвееры, падвесныя дарогі (гл.Канатная дарога, Манарэйкавая дарога), аўтапагрузчыкі, аўтакары, электракары, экскаватары, ліфты, машыны для выгрузкі сыпкіх і кускавых матэрыялаў з вагонаў, абсталяванне для апрацоўкі кантэйнерных і пакетных грузаў і інш. На Беларусі развіваецца з 1960-х г. У 1964—75 Магілёўскі завод «Строммашына» выпускаў пасажырскія ліфты. Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод (з 1969) выпускае: пасажырскія і грузавыя ліфты грузападымальнасцю да 5 тыс.кг, а таксама лябёдкі да ліфтаў. На прадпрыемствах акц.т-ва«Амкадор» выпускаюцца розныя віды пагрузчыкаў (вілачных, з тэлескапічнай стралой, колавых аднакаўшовых франтальных і інш.). Асобныя віды пагрузчыкаў і кранаў вырабляюцца на Магілёўскім заводзе транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш». ВА «Будмаш» (Мінск) вырабляе казловыя эл. краны, доследны мех.з-д у Дзяржынску — маставыя эл. краны. Іл.гл. ў арт.Будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДШЫ́ПНІКАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна машынабудавання па вытворчасці падшыпнікаў. Узнікла ў сувязі з развіццём мех. транспарту, станкабудавання і інш. галін машынабудавання. Упершыню вытв-сць падшыпнікаў арганізавана ў Германіі ў 1883. Потым прадпрыемствы гэтай галіны з’явіліся ў ЗША, Швецыі. У наш час найб. развітую П.п. маюць ЗША, Японія, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Расія, Чэхія. На Беларусі першае падшыпнікавае (рамонтнае) прадпрыемства створана ў 1939 у Гомелі. У 1948—51 у Мінску пабудаваны падшыпнікавы завод. На Беларусі (2000) дзейнічаюць 2 прадпрыемствы П.п. — акцыянернае прадпрыемства Мінскі падшыпнікавы завод (выпускае падшыпнікі шарыкавыя радыяльныя аднарадныя, радыяльна-ўпорныя, ролікавыя радыяльныя сферычныя двухрадавыя, ролікавыя ігольчастыя, шарыкавыя ўпорна-радыяльныя шматрадавыя, ролікавыя ўпорна-радыяльныя сферычныя аднарадавыя і інш.) і акцыянернае прадпрыемства Гомельскі падшыпнікавы завод (выпускае ў асн. шарыкі стальныя і падшыпнікі веласіпедныя). У 1990 імі выпушчана 148, у 1995—21, у 1998—23 млн. штук падшыпнікаў. Іх прадукцыя выкарыстоўваецца на маш.-буд. прадпрыемствах Беларусі і экспартуецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РВЕНЦАЎ Аркадзь Аляксеевіч (26.1.1905, с. Нагуцкае Стаўрапольскага краю, Расія — 30.10.1981),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы імя Баўмана (1929—33). У Вял.Айч. вайну карэспандэнт газ. «Известия». Друкаваўся з 1937. Першы раман «Качубей» (кн. 1—2, 1937, аднайм. фільм 1958) — рамантызаваны расказ пра героя грамадз. вайны. Раманы «Вогненная зямля» (1945), «Чэсць змоладу» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), зб-кі апавяданняў «Гвардзейскія вышыні» (1944), «Людзі аднаго экіпажа» (1954), «Дзяўчына з Тамані» (1959) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар раманаў «Матросы» (1961), «Аліўкавая галіна» (1965), аповесцей «Багіня Ізіда» (1961), «Каляндар прыроды» (1966), п’есы «Малодшы партнёр» (1951), кінасцэнарыяў «Трэці ўдар» (1948, Дзярж. прэмія 1949, перапрацаваны варыянт «Паўднёвы вузел»), «Героі Шыпкі» (1955), кніг падарожных нататак, публіцыст. артыкулаў і інш. На бел. мову раман «Чэсць змоладу» пераклаў Я.Шарахоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛО́ГІЯ КІРАВА́ННЯ,
галінапсіхалогіі, якая вывучае псіхал. заканамернасці кіраўніцкай дзейнасці, уласцівасці і якасці асобы, неабходныя для паспяховага ажыццяўлення гэтай дзейнасці. Развіваецца на стыку псіхалогіі працы, псіхалогіі сацыяльнай, педагагічнай псіхалогіі, інжынернай псіхалогіі, біялогіі і фізіялогіі. Узнікла на аснове школы «навуковага менеджменту» (засн. Ф.Тэйлар), якая вывучала кіраванне і арг-цыю вытв-сці без уліку псіхал. аспектаў прац. дзейнасці. П.к. даследуе праблемы аптымальнага размеркавання прафес. і сац. роляў у калектыве, згуртавання, узаемаадносін, лідэрства, асобы кіраўніка і механізмы прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Асн. кірункі П.к.: вывучэнне ролі камп’ютэрных тэхналогій у кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыя ролі «радавых» супрацоўнікаў у кіраванні, стварэнне універсальных форм і метадаў кіравання.
Літ.:
Генов Ф. Психология управления: Основные пробл.: Пер. с болг. М., 1982;
Шипунов В.Г., Кишкель Е.Н. Основы управленческой деятельности. М., 1996;
Кремень М.А., Манцевич Г.Ф. Инженерно-психологические аспекты управления производством. Мн., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ Уладзімір Якаўлевіч (15.3.1924, г. Адэса, Украіна — 8.9.1999),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1948). На сцэне з 1949. З 1969 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1994 — у т-ры імя М.Гогаля. Ролі драм. плана: Ермалаеў («Ляцяць пералётныя птушкі» А.Галіна, 1986) і інш. З 1959 здымаўся ў кіно: «Сакратар абкома» (1964), «Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў» (1966), «Вяселле ў Малінаўцы» (1968), «Зімародак» (1972), «Прэмія» (1974, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1978), «Сібірыяда» (1979), «Бацькі і дзеці» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1986), «Серафім Палубес і іншыя жыхары зямлі» (1984), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Працэс» (1989), «...Па мянушцы «Звер» (1990), «Клан» (1991), «Правінцыяльны бенефіс» (1993), «Бульварны раман» (1994) і інш. Адна з цэнтр. тэм творчасці С. — тэма пазнання героем ісціны праз напружаную барацьбу з самім сабой. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАТРА́ЛЬНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАРэспубліканскае.
Існавала ў Мінску ў 1938—41. Мела 2 аддзяленні: драматычнае і харэаграфічнае (з 1939). Рыхтавала кадры для т-раў рэспублікі. Ажыццяўляла кароткатэрміновую вучобу акцёраў калгасна-саўгасных т-раў (у 1939 Заслаўскага і Рагачоўскага, у 1940 Рэчыцкага і Слуцкага; педагогі К.Саннікаў, С.Бірыла). Пры вучылішчы дзейнічалі аднагадовыя курсы для ўдзельнікаў аматарскіх тэатр. гурткоў (педагогі Л.Асенкава, Б.Тамарын), на базе якіх у 1940 створаны Дзяржынскі калгасна-саўгасны т-р.
Дырэктар і заг. кафедры майстэрства акцёра Е.Міровіч. Педагогі: Асенкава, В.Галіна, З.Васільева (кіраўнік харэаграфічнай групы), В.Галаўчынер, М.Зораў, В.Леангарт, Л.Літвінаў, І.Рапапорт, Л.Рахленка, Дз.Румянцаў, Г.Тушманава, М.Юдэлевіч і інш. Сярод навучэнцаў: М.Колас, М.Мірончык, Г.Рыжкова, Л.Стасевіч, Б.Уладамірскі, У.Станкевіч.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985;
Мастацтва Савецкай Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў. Т. 1. Мн., 1976.
бел. вучоны-эканаміст. Дачка У.П.Уварава. Д-рэканам.н. (2000). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975) і да 1977 працавала ў ім. У 1980—94 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1997 у Ін-це прыватызацыі і менеджменту. З 2001 у кансалцінгавай фірме «BEP-Engineering and Consulting». Навук. працы па праблемах эканам. арганізацыі прадпрыемства (кантролінг), сучасных тэхналогій кіравання фінансамі і эканомікай прадпрыемства, сістэмы і структуры менеджменту, прафес. кансалцінгу прадпрыемстваў па пытаннях эканомікі і фінансаў. Распрацавала спец. тэхналогію фін. аналізу для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на бел. прадпрыемствах.
Тв.:
Innovationen im System des gegenwärtigen Finanzkapitals // Wissenschaftliche Zeitschrift. Finanzkapital im Wirkungsmechanismus der ōkonomischen Gesetze. 1989. Jg. 38, heft 5;
Экономический советник менеджера. Мн., 1996 (разам з В.А.Анташовым);
Стратегия реструктуризации предприятий (подходы и решения). Мн., 1997;
Управление финансами предприятия (разам з В.Анташовым) // Директор. 2002. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЕБАПЯКА́РНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галінахарчовай прамысловасці, якая спецыялізуецца на вытв-сці хлеба і хлебабулачных вырабаў. Для Х.п. характэрны высокая транспартабельнасць асн. сыравіны — мукі і нізкая — гатовай прадукцыі (малыя тэрміны захоўвання), у выніку — залежнасць ад штодзённых заказаў гандл. арг-цый. Выкарыстоўваецца мясц. і прывазная сыравіна (мука, спецыі, разынкі).
На Беларусі першы механізаваны з-д пабудаваны ў 1927 у Мінску. На 2001 у Х.п. больш за 160 прадпрыемстваў; найб. буйныя — у Мінску (6 хлебазаводаў і «Аўтамат») і абл. цэнтрах. Невял. заводы і пякарні размешчаны паўсюдна ў населеных пунктах — месцах спажывання іх прадукцыі. Хлеб выпякаюць і на інш. прадпрыемствах харч. прам-сці (напр., Аршанскі мясакансервавы камбінат, Падсвільскі з-дхарч. прадуктаў, Баранавіцкая птушкафабрыка і інш.). Вырабляецца больш за 200 найменняў хлеба (жытні, пшанічны, жытне-пшанічны, палепшаны, заварны, фармавы, подавы), батоны, сушкі, сухары, абаранкі, караваі і інш.Вытв-сць хлеба і хлебабулачных вырабаў 769 тыс.т (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
У цэнтры еўрап. часткі Расійскай Федэрацыі. Утворана 14.1.1929. Пл. 47 тыс.км². Нас. 6517 тыс.чал. (1998, з Масквой 14 816 тыс.чал.), гарадскога 80% (з улікам нас. Масквы 91%). Цэнтр — г.Масква. Найб. гарады: Падольск, Люберцы, Мыцішчы, Каломна, Электрасталь, Серпухаў, Хімкі, Каралёў, Балашыха. Разам з Масквой М.в. утварае Маскоўскі сталічны рэгіён.
Прырода. Размешчана ў цэнтры Усх.-Еўрап. раўніны, у міжрэччы Волгі і Акі. Рэльеф пераважна раўнінны. На З і Пн Смаленска-Маскоўскае ўзв. (выш. да 310 м) з узгорыстай часткай — Клінска-Дзмітраўскай градой (выш. да 285 м). Паўд.ч. займае Маскварэцка-Окская раўніна, паўд.-ўсх. — забалочаная Мяшчорская нізіна. Карысныя выкапні: торф, фасфарыты, шкловыя пяскі, вогнетрывалая гліна, жвір, вапнякі. Ёсць крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -10 °C, ліп. 17 °C. Ападкаў 450—650 мм за год. Густая рачная сетка. Гал. рэкі — Ака (з прытокамі Пратва, Нара, Лапасня, Цна, Асётр) і Масква (з прытокамі Руза, Істра, Яўза, Пахра), Клязьма. На Пн прытокі Волгі — Дубна, Лама. Больш за 350 азёр, у т. л. Сянежскае, Трасценскае, Святое. На канале імя Масквы і р. Масква шэраг вадасховішчаў (Істрынскае, Мажайскае, Клязьмінскае і інш.). Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, на Пн і ў Мяшчорскай нізіне балотныя, на Пд светла-шэрыя і чарназёмныя ападзоленыя, па далінах рэк алювіяльныя. Каля 40% тэрыторыі М.в. занята мяшанымі лясамі, асн. масівы на З і У вобласці. Лесапаркавы ахоўны пояс, рэкрэацыйная зона. Прыокска-тэрасны запаведнік, нац. парк Ласіны Востраў.
Гаспадарка. М.в. эканамічна цесна звязана з Масквой. Па ўзроўні развіцця прам-сці яна саступае толькі Маскве і С.-Пецярбургу. Асн.галіна прам-сці — машынабудаванне (энергетычнае, цяжкае, транспартнае, станкабудаванне, эл.-тэхн., прыладабудаванне і інш.), прадстаўлена вытв-сцю катлоў для цеплавых электрастанцый, пракатнага абсталявання, металарэзных станкоў, вагонаў метрапалітэна, грузавых і пасаж. вагонаў, цеплавозаў, аўтобусаў, легкавых аўтамабіляў, сіласаўборачнай тэхнікі, швейных машын, фотаапаратаў, аптычнай і быт. тэхнікі, кабельнай прадукцыі і інш. Развіты ваенна-прамысл. комплекс (аэракасмічная, радыёэлектронная прам-сць, вытв-сць зброі, боепрыпасаў). Вял. значэнне для машынабудавання мае пераробная металургія (вытв-сць высакаякаснай сталі і пракату). Энергетыка працуе пераважна на прывазным паліве (Кашырская, Шатурская ДРЭС, Люберацкая, Маскоўская ЦЭЦ, Загорская ДАЭС і інш.). Вытв-сць электраэнергіі 22 млрд.кВт∙гадз (1996). Самая старая галіна лёгкай прам-сці — тэкстыльная; выраб баваўняных, шарсцяных, шаўковых тканін (каля 10% агульнарас. вытв-сці). Развіты трыкат., швейная, гарбарна-абутковая, дывановая галіны. Хім.прам-сць (вытв-сць азотных і фосфарных угнаенняў, сернай к-ты, сінт. смол, пластмасы, хім. валакна і нітак, гумавых вырабаў, лакаў і фарбаў). Прам-сцьбуд. матэрыялаў (цэмент, цэгла, шыфер, жалезабетонныя канструкцыі, азбестацэментныя трубы). Вытв-сць фарфора-фаянсавых і шкляных вырабаў, мэблі, буд. дэталей, паперы, паліграф. прадукцыі. Шэраг прадпрыемстваў харч. прам-сці. Маст. промыслы (кераміка, размалёўка драўляных шкатулак, метал. падносаў і інш.) у Фядоскіне, Гжэлі, Жоставе і інш. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Пл.с.-г. угоддзяў 1880 тыс.га, у т. л. пад ворывам 1504 тыс.га. Вядучая галіна — жывёлагадоўля (малочнага і малочна-мяснога кірунку), свіна-, птушка-, авечка- і козагадоўля. У раслінаводстве гал. месца займае вытв-сць кармоў (каля 3/5 пасяўных плошчаў). Пасевы пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, бульбы, агародніны, у т. л. у закрытым грунце. Кветкаводства і вырошчванне грыбоў. М.в. мае густую сетку ўсіх відаў транспарту; 11 радыяльных чыг. магістралей у напрамку ад Масквы, 13 аўтадарог, Маскоўская кальцавая аўтадарога. Суднаходства па рэках Ака, Масква і па канале імя Масквы. Рачныя парты: Дубна, Серпухаў, Каломна, Васкрасенск. 4 аэрапорты: Шарамецева (міжнар.), Дамадзедава, Унукава, Быкова. Развіты трубаправодны транспарт. Нафтаправоды да Масквы ад Разані і Яраслаўля, газаправоднае кальцо Серпухаў—Васкрасенск—Нагінск—Дзмітраў—Валакаламск—Серпухаў. Курорты Дорахава, Цішкава, Міхайлаўскае. Турызм.