КРА́ЙСТЧЭРЧ (Christchurch),

горад у Новай Зеландыі, на Паўднёвым в-ве, паблізу ад узбярэжжа Ціхага ак. Засн. ў 1850. 314 тыс. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт К. — Літэлтан. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, хім., шарсцяная, харч., у т. л. мясахоладабойная, плодакансервавая. Цэнтр буйнога с.-г. раёна. Ун-т. Геафіз. і астр. абсерваторыі. Штогод у К. адбываецца с.-г. кірмаш.

т. 8, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУДЫМКА́Р,

горад у Рас. Федэрацыі, цэнтр Комі-Пярмяцкай аўт. акругі. Размешчаны ў Перадураллі, пры ўпадзенні р. Кува ў р. Іньва (бас. р. Кама). Засн. ў 16 ст., горад з 1938. 33,7 тыс. ж. (1997). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць дрэваапр., металаапр., харч. і інш. Драм. т-р. Краязнаўчы музей. Спарткомплекс «Парма» (з трамплінамі 40 і 60 м). Нікольскі сабор (1792—95).

т. 8, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУМАМО́ТА,

горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Кумамота. 636 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Порт К. — Місумі. Прам-сць: с.-г. і эл. машынабудаванне, авіябудаванне, харч., тэкст., хім., дрэваапрацоўчая. Саматужная вытв-сць тканін і фарфору. Ун-т. Арх. помнікі: феад. замак (16 ст.), будысцкія храмы (у т. л. 15—16 ст.). Турыстычны цэнтр.

т. 9, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРЫТЫ́БА (Curitiba),

горад на ПдУ Бразіліі. Адм. ц. штата Парана. Засн. ў 1654. Каля 900 тыс. ж., у агламерацыі больш за 1,3 млн. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., мэблевая, маш.-буд. (машыны для перапрацоўкі драўніны), харчасмакавая (у т. л. перапрацоўка парагвайскага чаю — йерба-матэ), тэкст., гарбарна-абутковая, хімічная. Ун-ты. Філалагічная акадэмія. Музей штата.

т. 9, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАС-ПА́ЛЬМАС (Las Palmas),

горад у Іспаніі, на в-ве Гран-Канарыя ў групе Канарскіх а-воў. Адм. ц. прав. Лас-Пальмас. Засн. ў 1478. 342 тыс. ж. (1991). Аванпорт Л.-П. — Пуэрта-дэла-Лус. Важны транзітны пункт трансатлантычных зносін. Бункерная база і суднарамонт. Міжнар. аэрапорт. Рыбалоўства. Прам-сць плодакансервавая і рыбаперапрацоўчая. Музей мастацтваў. Прыморскі кліматычны курорт. Арх. помнікі 15—19 ст.

т. 9, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ВІНГСТАН (Livingstone), Марамба,

горад на Пд Замбіі, на р. Замбезі, каля вадаспада Вікторыя. Адм. ц. Паўднёвай правінцыі. Засн. ў 1905, названы ў гонар даследчыка Афрыкі Д.Лівінгстана. Каля 100 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., аўтазборачная, харчасмакавая, швейная, паліграфічная. На р. Замбезі — ГЭС Вікторыя-Фолс. Нац. музей Замбіі. Культ. цэнтр Марамба. Аддзяленне Нац. ун-та. Турызм.

т. 9, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЦ (Linz),

горад на Пн Аўстрыі, на р. Дунай. Адм. ц. зямлі Верхняя Аўстрыя. 203 тыс. ж. (1991). Буйнейшы ў краіне рачны порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: металургічная (камбінат ФЁСТ), суднабуд., эл.-тэхн., хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), нафтахім., тэкст., харчасмакавая. Музеі: Верхняй Аўстрыі, Гарадскі, Новая галерэя, Епархіяльны. Арх. помнікі: ландхаўз (16 ст.), палацы і цэрквы (17—18 ст.).

т. 9, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕДА́Н (Medan),

горад у Інданезіі, найбуйнейшы на в-ве Суматра. Адм. ц. правінцыі Паўн. Суматра. Каля 2 млн. ж. (1997). Порт М. — Белаван у Малакскім праліве. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (тытунь, каўчук, чай, сізаль, алейная пальма). Прам-сць: харч., папяровая, гумава-тэхн., тэкстыльная. 2 ун-ты. Музей. Вялікая мячэць. Палац султана (19 ст.).

т. 10, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́РЫДА (Mérida),

горад на ПдУ Мексікі, на п-ве Юкатан. Адм. ц. штата Юкатан. Засн. ў 1542 на месцы стараж. горада індзейцаў майя. Каля 600 тыс. ж. (1999). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., металаапрацоўчая. Саматужныя промыслы (выраб самбрэра, упрыгожанняў з панцыраў чарапах). Ун-т (з 1624). Археал. і гіст. музей Юкатана. Сабор, дом Ф. дэ Мантэха (16 ст.), цэрквы (17—18 ст.).

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ́АРК (Newark),

горад на ПнУ ЗША, у штаце Нью-Джэрсі, зах. прыгарад Нью-Йорка. Засн. ў 1666. 268,5 тыс. ж., з г. Элізабет і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн. ж. (1998). Трансп. вузел. Марскі порт у бухце Ньюарк. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, у т. л. лікёра-гарэлачная; эл.-тэхн., прыладабуд., металаапр., металургічная, гарбарна-абутковая, швейная. 5 ун-таў і каледжаў.

т. 11, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)