КУМАМО́ТА,

горад у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Кумамота. 636 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Порт К. — Місумі. Прам-сць: с.-г. і эл. машынабудаванне, авіябудаванне, харч., тэкст., хім., дрэваапрацоўчая. Саматужная вытв-сць тканін і фарфору. Ун-т. Арх. помнікі: феад. замак (16 ст.), будысцкія храмы (у т.л. 15—16 ст.). Турыстычны цэнтр.

т. 9, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)