АЛЕ́КСІ-МЕСХІШВІ́ЛІ Уладзімір Шалвавіч (28.9.1915, Тбілісі — 1978),
грузінскі архітэктар. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Скончыў Грузінскі індустр.ін-т у Тбілісі (1939). Выкладаў у Грузінскім політэхн. ін-це. У творчасці імкнуўся да прастаты арх. формаў, выяўлення мастацка-пластычных уласцівасцяў матэрыялу. Работы: Палац спорту (у сааўт.) і Грузінскі с.-г.ін-т у Тбілісі, дом адпачынку ў Піцундзе; адна са станцый Тбіліскага метрапалітэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЯЧКО́Ў Іван Пятровіч (1789 — пасля 1836),
бел.архітэктар 19 ст. Прадстаўнік класіцызму. Да 1813 працаваў у Маскве. З 1814 жыў і працаваў у Гомелі, у графа М.П.Румянцава. Асн. пабудовы паводле праектаў Дз. ў Гомелі: дваранскае вучылішча (1818), Гомельскі «паляўнічы домік», ткацкая і бялільная ф-кі (усе 1818—20); кіраваў буд-вам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага шынка» (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯГІЛЕ́ВІЧ Уладзіслаў (каля 1674, Беларусь — 13.1.1714),
бел.архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока. У 1691 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1695—98), езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні (1701—04). Працаваў у Оршы (1704—05 і 1707—09), Нясвіжы (1705—06), Мсціславе (1706—07). У 1707 у Мсціславе паводле яго праекта пабудаваны драўляны езуіцкі касцёл, у 1711 — званіца і гасп. пабудова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНО́БЕЛЬ (Knöbel) Іаган (Ян) Фрыдрых (14.6.1724, г. Дрэздэн, Германія — 23.10.1792),
нямецкі архітэктар; прадстаўнік ракако. Працаваў пераважна ў Варшаве і Гродне (1753—65). У 1754—63 узначальваў Каралеўскае буд. ўпраўленне. Аўтар праектаў і кіраўнік буд-ва палацаў Г.Брухла ў Млоцінах (1752—58) і Варшаве (б. палац Асалінскіх; 1754—59) і інш. Дабудоўваў Гродзенскі Новы замак (да 1754; часткова змяніў праект палаца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРО́ (Perrault) Клод (каля 1613, Парыж — 8.10.1688),
французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры. Брат Ш.Перо. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найб. вядомыя арх. работы П. ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667—74, і паўднёвы), якія з’яўляюцца вяршыняй ранняга франц. класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў арх. трактат Вітрувія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁПЕЛЬМАН (Pöppelmann) Матэус Даніэль [3(?).5.1662, г. Герфард, Германія — 17.1.1736], нямецкі архітэктар, прадстаўнік позняга барока і ракако. З 1686 працаваў у Дрэздэне: палацавы ансамбль Цвінгер (1711—22), у прадмесці горада стварыў «Вадзяны палац» у парку Пільніц (1720), перабудаваў паляўнічы замак Морыцбург (1722—30). Пасля смерці П. паводле яго праекта пабудаваны Гродзенскі Новы замак (1734—51).
Д.Пёпельман. Палацавы комплекс Цвінгер у Дрэздэне (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ГІН Мікалай Міхайлавіч (20.11.1823, г. Арол, Расія — 6.6.1909),
рускі архітэктар. Скончыў АМ у Пецярбургу (1848, акад. архітэктуры з 1853). З 1852 працаваў на Беларусі і ў Літве. Паводле яго праектаў пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў у бел. гарадах і вёсках (у Гродне, Шчучыне, Ашмянах, Рэчыцы, Слоніме, Дзярэчыне і інш.). Перабудаваў Мінскую Петрапаўлаўскую царкву. У 1885 збудаваў капліцу Аляксандра Неўскага ў Вільні.
венесуэльскі архітэктар. Скончыў Нац. школу прыгожых мастацтваў у Парыжы (1928). Працаваць пачаў у гіст. стылях, з канца 1940-х г. перайшоў на пазіцыі функцыяналізму. Яго пабудовы вызначаюцца маст. выразнасцю канстр. сістэм, дынамічнасцю кампазіцыі, выкарыстаннем скульптуры, жывапісу, мазаікі (комплексы універсітэцкага гарадка, 1944—57, жылых кварталаў Эль-Параіса, 1952—54 у Каракасе і інш.). Аўтар кнігі «Каракас учора і сёння» (1950).
шведскі архітэктар. Вучыўся ў Каралеўскім тэхнал. ін-це і ў АМ у Стакгольме (да 1909). Збудаванні Асплунда 1920-х г. (Гар.б-ка ў Стакгольме, 1924—27) — узоры неакласіцызму. У 1930-я г. пачынальнік функцыяналізму ў Швецыі (Бактэрыялагічны ін-т у Стакгольме, 1933—37). Асплунд спалучаў класічную раўнавагу кампазіц. вырашэнняў будынкаў і ансамбляў з выкарыстаннем сучасных канструкцый і буд. матэрыялаў.
галандскі архітэктар. Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Дэлфце і Мюнхене. Лідэр галанд. функцыяналізму і групы «Стыль». Аўтар праектаў комплекснай планіроўкі і забудовы жылых раёнаў у Ротэрдаме (1922—30). Сярод збудаванняў Аўда: дамы ў пас. Вайсенгоф (Штутгарт, 1928), будынкі фірмы «Шэл-Недэрланд» (1940) і Кангрэса (1963) у Гаазе, санаторый каля Арнема (1960) і інш.