найбуйнейшы водны шлях у Паўн. Амерыцы. Агульная даўж. 3,77 тыс.км Уключае Вялікія азёры (Мічыган, Гурон, Эры, Антарыо), ніжняе цячэнне р.Св. Лаўрэнція (320 км, у Канадзе), злучальныя каналы ў ЗША даўж. 345 км (Давенпарт — Чыкага, 185 км; Ніягара — Сірак’юс, 160 км) і Канадзе (Уэленд, воз. Эры — Антарыо, 45 км). Пабудаваны ў 1959, рэканструяваны ў 1970—72. Буйнейшыя парты: Манрэаль, Квебек, Таронта (Канада), Дэтройт, Чыкага (ЗША). Акіянскія судны ідуць без перавалкі праз Манрэаль, Таронта ў Атлантычны ак. Сістэма звязана таксама з р. Місісіпі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯШЧЭ́ННАЯ ДРУЖЫ́НА»,
«добраахвотная ахова», тайная арг-цыя, створаная прыдворнай арыстакратыяй у Расіі ў 1881 для барацьбы з рэв. рухам. Засн. пасля замаху нарадавольцаў на цара Аляксандра II (гл.таксама І.Я.Грынявіцкі). Гал. яе кіраўнікі П.П.Шувалаў, І.І.Варанцоў-Дашкаў і інш.; у склад уваходзілі вял. князі, міністры, генералы. Арг-цыя мела разгалінаваную агентуру ў Расіі і за мяжой, двайную канспірацыю. Удзельнікі «С.д.» грамілі падп. друкарні, наладжвалі паліт. вышук; з правакацыйнымі мэтамі выдавалі ў Жэневе газ. «Вольное слово» і «Правда». У канцы 1882 дзейнасць «Сд.» спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДЛАВЫ́ ЦЯГА́Ч,
аўтамабіль без грузавой платформы (цягач), абсталяваны апорна-счапным прыстасаваннем (сядлом) для злучэння з рамай паўпрычэпаў. Мае павышаную магутнасць рухавіка, большыя перадатачныя адносіны ў сілавой перадачы, укарочаную базу. Выкарыстоўваюцца ў складзе аўтапаяздоў, у т. л. самазвальных. На Беларусі С.ц. выпускае Мінскі аўтамабільны завод (першы МАЗ-200В выпускаўся з 1952, мадэрнізаваныя 2- і 3-восевыя — з 1970-х г., 3-восевыя з сям’і МАЗ-6422 — з 1981). Мільённым аўтамабілем, выпушчаным з-дам у 1989, быў С.ц. МАЗ-64221. Гл.таксамаМАЗ.
Седлавы цягач «Кенварт» (ЗША) са спальным адсекам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНЫЯ ХВА́ЛІ,
пругкія ваганні, што распаўсюджваюцца ў Зямлі ад ачагоў землетрасенняў, выбухаў і інш. Адрозніваюць падоўжныя С.х. (ваганні адбываюцца ў напрамку распаўсюджвання хвалі, выклікаюць сцісканне і расцяжэнне), папярочныя С.х. (перпендыкулярныя распаўсюджванню хвалі; хвалі зруху), паверхневыя С.х. (узнікаюць каля паверхні падзелу геал. асяроддзяў; хвалі Лява, Рэлея), аб’ёмныя С.х. (падоўжныя і папярочныя хвалі, ідуць ад ачага ўзбуджэння па аб’ёме Зямлі), адбітыя і пераломленыя С.х. (узнікаюць на мяжы падзелу геал. асяроддзяў з рознымі фіз. ўласцівасцямі). Рэгістрацыя С.х. дазваляе даследаваць унутр. будову Зямлі. Гл.таксамаСейсмаграма, Сейсмічная разведка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІМА́Н ((Selimand) Франсуа) (? — 1800),
французскі майстар-ткач залататканых паясоў. Запрошаны А.Тызенгаўзам з Ліёна на Гродзенскую персіярню ў 1774, якой кіраваў да 1778, на гэты час прыпадае росквіт персіярні. Стварыў новы тып пояса, дзе, не парушаючы велічыні, падзелу і арнаментальнай структуры слуцкага пояса, удала спалучыў традыц.ўсх. арнамент і ўзоры франц. арнаменту 18 ст. Паясы С. адметныя гарманічнасцю кампазіцыі, лёгкасцю малюнка, вытанчанасцю каларыту. Працаваў таксама ў Кабылцы пад Варшавай (да 1787), з 1794 у Корцу на Валыні ў кн. Чартарыйскіх. На многіх паясах работы С. ёсць метка «F.S.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ АРЦЕ́ЛЬ,
калектыўная сялянская гаспадарка; добраахвотнае аб’яднанне грамадзян для сумеснай вытв-сці с.-г. прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь грунтуецца на членстве яе ўдзельнікаў, якія абавязаны ўнесці свой паявы ўзнос, прымаць асабісты прац. ўдзел у дзейнасці арцелі і несці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах. Прававое становішча С.а., правы і абавязкі іх членаў вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб вытв. кааператывах. Устаноўчым дакументам С.а. з’яўляецца статут, зацверджаны агульным сходам яе членаў. Вышэйшым органам кіравання С.а. з’яўляецца агульны сход, выканаўчымі органамі — праўленне і яго старшыня. Гл.таксамаКалгас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНКЛІНА́ЛЬ (ад грэч. synclinō нахіляюся),
сінклінальная складка, увагнутая складка пластоў горных парод, з нахілам слаёў да восі (замка), з больш маладымі пародамі ў цэнтр.ч. (ядры). Адрозніваюць С. сіметрычныя і асіметрычныя, каробчатыя (з плоскім дном), кілепадобныя і інш. Авальныя С. наз.брахісінкліналямі або мульдамі, акруглыя — чашамі. С. звычайна спалучаюцца з выпуклымі выгінамі слаёў — антыкліналямі. На Беларусі С. вядомы ў розных гарызонтах, найлепш вывучаны ў дэвонскай саляноснай тоўшчы Прыпяцкага прагіну, дзе прадстаўлены складкамі даўж. 4—25 км, шыр. 1,5—8 км. Гл.таксамаСкладкі горных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,
мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца формамі слоў: афіксамі («чыта-ю», «з-рабіць», «мах-а-ць» — «мах-ну-ць»), унутр. флексіяй («з-бір-аць» — «са-бр-аць»), націскам («засыпаць» — «засыпаць»), суплетыўнымі формамі («я» — «мне»), а не службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй (як у аналітычных мовах). Да С.м. належаць бел., стараж.-грэч., лац., стараж.-слав., ням., літ. і інш. мовы. Сінтэтычныя спосабы часткова выкарыстоўваюць і аналітычныя мовы. Гл.таксамаТыпалагічная класіфікацыя моў.
Літ.:
Теоретические основы классификации языков мира. М., 1980.
рускі гравёр і мініяцюрыст. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73). У 1773—82 пенсіянер АМ у Лондане, дзе працаваў пад кіраўніцтвам Ф.Барталоцы, пазней самастойна. Пачынальнік у Расіі гравюры каляровай, а таксама выкананай у пункцірнай манеры. Гравюры вызначаюцца вытанчанасцю тэхн. прыёмаў, часам падобныя да малюнкаў сангінай або бістрам (партрэты І.І.Скарадумава, пач. 1790-х г.; К.Р.Дашкавай, 1777). Аўтар партрэтных мініяцюрных акварэляў, малюнкаў пяром.
Літ.:
Некрасова Е.А. Г.И.Скородумов. М., 1954.
Г.Скарадумаў. Партрэт І.І.Скарадумава. Пач. 1790-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАІ́СТА-ДАЖДЖАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Nimbostratus (Ns)],
шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным верт. развіццём (да выш. 8 км). Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных т-рах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй ч. воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найб. магутныя па вертыкалі ч. франтальных воблачных сістэм. З іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж. Гл.таксамаВоблакі, Воблачнасць.