Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШАКТУ́Н (Vaxactun),
старажытны цырыманіяльны цэнтр плямён мая (1-е тыс.н.э.) у дэпартаменце Эль-Петэн (Гватэмала). У выніку раскопак выяўлены адно знайб.стараж. збудаванняў — прыступкавая храмавая платформа, якую ўпрыгожваюць маскі, будынак з фрэскавым жывапісам, рэшткі жылля з дрэва і пальмавых лістоў на мураваным падмурку 3—10 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДО́ДАРА, Барода,
горад на З Індыі, у штаце Гуджарат. 1 млн.ж. (1991). Трансп. вузел. Адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў баваўнянай прам-сці. Хім., металаапр., фармацэўтычныя, цэм., эл.-тэхн., ваўнаткацкія прадпрыемствы. Каля Вадодара ў Каялі — нафтаперапр.з-д і нафтахім. комплекс. Ун-т, вышэйшая гандл. школа. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЫТЫ́ЗМ,
злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах з мэтай нападу на дзярж. або грамадскія прадпрыемствы, установы, арг-цыі, асобных грамадзян. Характарызуецца наяўнасцю арганізаванай узбр. групы з 2 і больш асоб. Вінаватыя ў небяспечных злачынствах паводле КК Рэспублікі Беларусь караюцца доўгатэрміновым пазбаўленнем волі, а пры абцяжваючых акалічнасцях — смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́БСКІЯ ЛІ́ЧБЫ,
назва дзесяці матэм. знакаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, з дапамогай якіх па дзесятковай сістэме лічэння запісваюцца любыя лікі. Узніклі ў Індыі (не пазней як у 5 ст.), у Еўропе вядомыя з 10—13 ст.зараб. крыніц (адкуль і назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКАЛДО́Й, Баркалдаі,
хрыбет у Цянь-Шані, на левабярэжжы р. Нарын (Кіргізія). Даўж. каля 100 км. Сярэдняя выш. каля 4300 м, найб. (на З) 5049 м. Складзены зкрышт. сланцаў, мармураў, гранітаў. На схілах пераважае паўпустынная расліннасць, вышэй — скалы і асыпкі з разрэджанай ксерафітнай расліннасцю. На паўн. схілах значнае абледзяненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРО́-ХАРО́,
хрыбет на Пн Цянь-Шаня, у межах Зах. Кітая і Усх. Казахстана. Даўж.зЗ на У каля 250 км. Выш. да 4359 км. Складзены зкрышт. і метамарфічных парод. Характэрны альпійскія формы рэльефу. Па схілах горны стэп (да 1800 м), хвойныя лясы, альпійскія лугі. Ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗЕНГІ́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
самы высокі і скалісты ўчастак грэбеня Галоўнага хрыбтаВял. Каўказа. Даўж. 12 км. Вяршыні (зУ на З); Шхара (5068 м), Шата Руставелі (4860 м), Джангітау (5058), Катынтау (4970 м), Гестала (4960 м), Лалвар (4350). Зпаўн. схілаў бярэ пачатак ледавік Безенгі. Раён альпінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЦЫЁНАК (Пётр Антонавіч) (25.4.1922, г.п. Шуміліна Віцебскай вобл. — 15.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Зліп. 1941 у знішчальным атрадзе па барацьбе зфаш. лазутчыкамі і дыверсантамі. Зліп. 1943 на фронце, удзельнік Курскай бітвы. Вызначыўся ў кастр. 1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. Загінуў у баі.