гісторыка-мастацкі і літ. музей-запаведнік у Расіі. Створаны ў 1977 на тэр.б. сядзіб Абрамцава каля г. Загорск Маскоўскай вобл. (з 1843 належала Аксакавым, з 1870 — Мамантавым, з 1918 тут створаны музей) і Ахтырка.
У 19 ст.адзін э буйных цэнтраў культ. жыцця Расіі. У сядзібе ў С.Аксакава гасцявалі М.Гогаль, І.Тургенеў, М.Шчэпкін і інш. У 1870—90-я г. тут жылі і працавалі В.Васняцоў, І.Рэпін, В. і А.Паленавы, В.Сяроў, К.Каровін, М.Несцераў, М.Урубель і інш. Пры ўдзеле арх. В.Гартмана і І.Ропета ў парку пабудаваны ў «рус. стылі» студыя, «Хатка на курыных ножках», царква, дача для мастакоў; створаны майстэрні разьбы па дрэве (гл.Абрамцава-кудрынская разьба) і маёлікі; пісаліся дэкарацыі для Мамантаўскага гуртка (паслужыў асновай Маскоўскай прыватнай оперы); у аматарскіх спектаклях удзельнічалі К.Станіслаўскі, Ф.Шаляпін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЭ́МБСКАЯ-ЯБЛО́НСКАЯ ((Obrębska-Jabłońska) Антаніна) (12.1.1901, в. Пчэльня, Украіна — 19.11.1994),
даследчыца польскай, усх.-слав., у т. л.бел., моў. Д-рфілал.н., праф.Адзін з арганізатараў і кіраўнік (1956—72) кафедры бел. філалогіі Варшаўскага ун-та. У 1953—57 кіравала секцыяй укр. і бел. філалогіі ў Польска-сав. ін-це, у 1958—68 аддзелам бел. мовы ў Ін-це славяназнаўства Польскай АН. Асн. кірункі навук. прац — дыялекталогія, гісторыя і культура польск. мовы, русістыка, беларусістыка (польска-бел.-літоўскае моўнае памежжа, гісторыя мовы, анамастыка). Рэдактар (з М.В.Бірылам) «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (1962). Кіравала падрыхтоўкай да выдання «Люду беларускага» М.Федароўскага (т. 5—7, 1958—69). Па яе ініцыятыве распачата вывучэнне гаворак Беласточчыны і выданне дыялектнага атласа рэгіёна (т. 1—3, 1980—89).
Літ.:
Czurak M. Bibliografia prac Antoniny Obrębskiej-Jabłońskiej // Acta Bałtico-Slavica. 1984. № 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІЯ ГІМНА́ЗІІ,
сярэднія агульнаадук.навуч. ўстановы ў 1865—1915 у Брэсце.
Мужчынская гімназіязасн. ў 1865 як 4-класная прагімназія; у 1901 пераўтворана ў гімназію. Складалася з 8 асн., 4 паралельных (1—4-ы) і падрыхтоўчага класаў. Колькасць навучэнцаў ад 450 да 520. Выкладаліся: Закон Божы, іудзейскае веравучэнне, рус., франц., ням., лац. мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, маляванне, чыстапісанне, музыка, спевы і інш. Зараз у будынку б. гімназіі размешчаны адзін з навуч. карпусоў Брэсцкага універсітэта.
Жаночая гімназіязасн. 1.7.1904. Складалася з 6 асноўных і падрыхтоўчага класаў. У 1905 адкрыты 7-ы, у 1907 — 8-ы дадатковы пед. клас, у 1911 — паралельныя 3-і і 6-ы класы. Колькасць навучэнцаў вагалася ад 400—500 у 1906—07 да 340 у 1915. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням., польск. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, чыстапісанне, маляванне, геаграфія, славеснасць, рукадзелле, гігіена і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́НДЭ (Лукаш Апанасавіч) (1.11.1903, в. Шчакоцк Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.12.1961),
бел. крытык і літ.-знавец. Скончыў Камуніст.ун-тБССР імя У.І.Леніна (1926). Друкаваўся з 1925. Працы Бэндэ («Андрэй Александровіч», «Янка Купала», абедзве 1932, і інш.) не вызначаліся ні навук., ні эстэт. глыбінёй. У 1930-я г.адзін з найб. адыёзных крытыкаў. Ідучы ад канцэпцыі «сацыялогіі мастацтва» У.Фрычэ, Бэндэ вульгарызаваў і спрашчаў яе. Літ. вобраз разглядаў толькі як ілюстрацыю класавай ідэалогіі і паліт. светапогляду, ігнаруючы своеасаблівасць і індывідуальнасць маст. пазнання рэчаіснасці. Прыкрываючыся ідэяй «новай пралетарскай культуры», цалкам адмаўляў культурны набытак мінулага, усю дарэв.бел. л-ру абвяшчаў контррэвалюцыйнай, прасякнутай бурж.-ліберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся паліт. і літ. дыскрэдытацыяй Я.Купалы і Я.Коласа. Абвінавачваў членаў літ. аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў бурж. нацыяналізме. Архіў Бэндэ ў Бел.дзярж. архіве-музеі л-ры і мастацтва Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ШЫН (Павел Пятровіч) (10.7.1891, в. Гаркавічы Беластоцкага ваяв., Польшча — 3.11.1937),
дзеяч нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі, з 1919 у дзянікінскай арміі, потым у Чырв. Арміі. Уваходзіў у Бел.с.-д. партыю, потым — у Бел. партыю незалежных сацыялістаў. З 1923 пасол сейма, чл.Беларускага пасольскага клуба, адзін з заснавальнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады, чл. яе ЦК (1926—27). З 1926 чл.КПЗБ. У 1927 арыштаваны польск, ўладамі і па працэсе 56-і прыгавораны да 12 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у ЦКМіжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі БССР, Бел.дзярж. б-цы, Бібліягр. ін-це, займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1933 арыштаваны органамі НКУС, у 1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКА-КУРАНЕ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у г. Вілейка і вёсках Куранецкага р-на Вілейскай вобл.Адзін з арганізатараў — А.І.Валынец. Аб’ядноўвала 75 чал., 14 груп, з іх 5 у Вілейцы (кіраўнікі Ю.М.Балашоў, І.І.Баслык, У.М.Жаўтко, Л.В.Чыжэўская, Н.М.Валынец), у вёсках Більцавічы (В.А.Рогач), Воўкаўшчына (К.А.Хаванскі), Куранец (М.М.Мацюкевіч, І.Б.Айнбіндэр), Талуць (М.Я.Кручонак), Урэчча (А.І.Ахрэм), Халопы (З.П.Бічун), Чабатары (В.І.Чабатар). Падпольшчыкі трымалі сувязь з партыз. брыгадай «За Савецкую Беларусь», стварылі падп. друкарню, у якой выдавалі лістоўкі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва, здабывалі для партызан зброю, медыкаменты, харчаванне, дакументы, вызвалілі з фаш. лагера каля 300 ваеннапалонных, разграмілі варожы гарнізон у в. Каловічы, учынялі інш. дыверсіі. У Вілейцы ўдзельнікам падполля ўстаноўлена мемар. дошка, у в. Куранец — помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ТАС ((Witos) Вінцэнты) (21.1.1874, в. Вежхаславіцы, Кракаўскае ваяв., Польшча — 31.10.1945),
польскі паліт. дзеяч, публіцыст. Дэп. галіцыйскага сейма (1908—18), гал.аўстр. рэйхсрата (1911—18), польск. сейма (1919—33). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў сял. партыі «Пяст» (1913—31). Прэм’ер-міністр у 1920—21, 1923 і 1926. Актыўна ўдзельнічаў у блоку апазіцыйных партый «Цэнтралеў», за што быў зняволены ў турму (1930). У 1931—35 старшыня Гал. савета сял. партыі «Стронніцтва людовэ», з 1935 старшыня партыі. У 1933—39 у эміграцыі ў Чэхаславакіі. У 1939—41 зняволены ням.-фаш. акупантамі, пасля пад наглядам гестапа. У 1945 адмовіўся супрацоўнічаць з камуніст. ўладамі (быў прызначаны нам. старшыні Краёвай Рады Нарадовай, але ў яе рабоце не ўдзельнічаў).
Тв.:
Dzeła wybrane: W 5 t. T 1—3. Warszawa, 1988—95;
Wybór pism. Warszawa, 1989.
Літ.:
О Wincentym Witosie. Warszawa, 1983;
Borkowski J. O Wincentym Witosie: Relacje i wspomnienia. Warszawa, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІТУ́ШКА (Міхась Апанасавіч) (1907, г. Нясвіж Мінскай вобл. — ?),
бел.паліт. і вайсковы дзеяч. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1930), вучыўся ў Пражскім ун-це і Варшаўскім політэхн. ін-це. У 1930-я г. ўваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднання бел. студэнцкіх арг-цый у Празе, Варшаўскага асв.т-ва беларусаў. Напярэдадні Вял.Айч. вайны ўступіў у кантакт з абверам, вёў дыверсійную работу ў Зах. Беларусі. У час вайны актыўна супрацоўнічаў з гітлераўцамі, арганізоўваў атрады Бел. самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне, удзельнічаў у баях супраць сав. партызан. Адзін з лідэраў Бел. незалежніцкай партыі, маёр Бел. краёвай абароны. Удзельнік 2-га Усебел. кангрэса (чэрв. 1944, Мінск). З ліп. 1944 выкладчык дыверсійна-разведвальнага батальёна «Дальвіц», камандзір яго спецатрада. 17.11.1944 атрад Вітушкі закінуты фашыстамі ў Налібоцкую пушчу. З вясны 1945 кіраўнік т.зв. партызанскай Бел.вызв. арміі (інш. назва «Чорны кот»). Далейшы лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІХРАВЫ́Я ТО́КІ, токі Фуко,
замкнутыя эл. токі ў масіўных правадніках, выкліканыя пераменным магн. полем. Напрамак віхравых токаў вызначаецца паводле Ленца правіла. Замыкаюцца віхравыя токі непасрэдна ў праводнай масе з утварэннем віхрападобных контураў і награваюць яе ў адпаведнасці з Джоўля—Ленца законам, што выкарыстоўваецца, напр., для індукцыйнага нагрэву металаў. Узаемадзеянне віхравых токаў з асн.магн. полем прыводзіць у мех. рух (або затарможвае) праводнае цела, што выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, эл. машынах пераменнага току і інш.
Віхравыя токі выклікаюць скін-эфект (магн. ў магнітаправодах, эл. ў любым правадніку, па якім цячэ пераменны ток), што павялічвае страты энергіі. Для змяншэння страт магнітаправоды вырабляюць з тонкіх лістоў, ізаляваных адзін ад аднаго; выкарыстоўваюць сталь з павышанай колькасцю крэмнію, замяняюць ферамагн. матэрыялы магнітадыэлектрыкамі; высокачастотныя правады вырабляюць пустацелыя або з асобных жыл, ізаляваных адна ад адной.
Віхравыя токі (пункцір) у асяродку шпулі пры павелічэнні току (I): а — суцэльны асяродак; б — пласціністы асяродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЛЯЧЭ́ННЕ, гідратэрапія,
вонкавае і ўнутранае выкарыстанне прэсных (у вадкім стане, у выглядзе лёду ці пары), салёных азёрных і марскіх, а таксама мінер. вод у лек. і прафілакт. мэтах; адзін з відаў бальнеатэрапіі і фізіятэрапіі. Заснавана на мех., фіз., хім. уплывах вады на фізіял. і біяхім. працэсы ў арганізме праз раздражненне пэўных рэцэптараў (рэфлекторныя механізмы), змены складу ўнутр. асяроддзя — крыві, лімфы, міжтканкавай і інш вадкасцей арганізма (пры пітным спажыванні) і інш. механізмы. Пры хваробах найчасцей выкарыстоўваецца як дадатковы да асн. від лячэння, у лячэбна-прафілакт. мэтах могуць выконваць вядучую ролю (гл.Ванны). Да асноўных у водалячэнні адносяцца таксама душ, абліванне, абціранне, захінанне, купанне і інш. водныя працэдуры. Пры водалячэнні ў воднае асяроддзе часта дадаюцца пахучыя і лек. экстракты і рэчывы (напр., хвойны экстракт, гарчыца, шкіпінар, марганцоўка, крухмал і інш.). Водалячэнне можа спалучацца з цеплалячэннем, сонцалячэннем, гразелячэннем, таласатэрапіяй, выкарыстаннем гарачага пяску (псаматэрапія) і інш.