органы вегетатыўнага размнажэння некат. лішайнікаў, вегетатыўныя ўтварэнні ў выглядзе зярністай або парашкападобнай масы на іх паверхні. Маюць адну ці некалькі клетак водарасці, абкружаных гіфамі грыба. Лёгка разносяцца ветрам, у спрыяльных умовах разрастаюцца ў новыя слаявіны (таломы). Характэрны для высокаарганізаваных форм ліставатых і кусцістых лішайнікаў (напр., некат. віды з сям. кладоніевых, пармеліевых).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́РА (Sophora),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, радзей ва ўмераных шыротах. На Беларусі інтрадукавана С. японская (S. japonica).
Дрэвы, кусты, часам шматгадовыя травы Лісце непарнаперыстаскладанае, чаргаванае. Кветкі белыя, жаўтаватыя, ружовыя, фіялетавыя, у гронках або мяцёлках. Плод — боб. Усе віды ядавітыя. Лек., дэкар., фарбавальныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧНІ́,
у беларусаў тоўстыя мучныя бліны з начынкай. Наз. таксама хапуны. Скаромныя С. начыняюць мясам, тварагом або яйкамі, посныя — яблыкамі, вішнямі, макам і інш. Часта С. пяклі ў дарогу, бралі з сабой у поле. Такія С. вядомы на Пн Віцебшчыны. На Ушаччыне, у некаторых раёнах Магілёўшчыны С. пякуць з хлебнага цеста, якое яшчэ не падышло, без начынкі (гл.Скавароднік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОЛЯЧЭ́ННЕ, фотатэрапія,
дазіраванае ўздзеянне на арганізм чалавека інфрачырв. або ультрафіялетавым выпрамяненнем; метад фізіятэрапіі. Штучныя крыніцы святла: лямпы інфрачырв. выпрамянення, солюкс, мясц. электрасветлавыя ванны, ртутна-кварцавыя апрамяняльнікі і інш. С. паляпшае крыва- і лімфацёк, паскарае рассысанне запаленчых працэсаў, абязбольвае, сушыць (пры апёках, экзэмах), мае бактэрыцыднае дзеянне, павышае супраціўляльнасць арганізма да прастудных хвароб; ужываецца для прафілактыкі рахіту, як агульнаўмацавальны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́БЕК (грэч.Сухас),
у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі бог вады і разліву ракі Ніл. Яго ўяўлялі ў выглядзе чалавека, кракадзіла (свяшчэнная жывёла С.) або чалавека з галавой кракадзіла. Цэнтр культу — г. Кракадзілопаль. Лічылася, што С. дае багацце і ўрадлівасць. У стараж. тэкстах ён разглядаецца як абаронца багоў і людзей, аднак часта выступае як вораг багоў Ра і Асірыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРЦАВА ЗАКО́Н, закон змены фаз (напрамкаў)эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі: у гісторыі монафілетычнай (гл.Монафілія) групы арганізмаў за перыядам буйных эвалюц. перабудоў — арамарфозу (арагенезу) заўсёды настае перыяд асобных прыстасаванняў — алагенезаў (аламарфозаў), катагенезаў, гіпергенезаў і інш. Асваенне новага асяроддзя або буйныя морфафізіял. пераўтварэнні вядуць да ўспышкі відаўтварэння. Сфармуляваў А.М.Северцаў (1925). Уклад у распрацоўку С.з. зрабіў І.І.Шмальгаўзен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГРЭГА́ЦЫЯ,
1) у металургіі — неаднароднасць хім. саставу сплаваў, якая ўзнікае ў працэсе іх крышталізацыі (у гэтым выпадку яе наз.ліквацыяй) або тэрмічнай апрацоўкі ў цвёрдым стане.
2) С. ў горнай справе — неаднароднае размеркаванне зерняў розных памераў у слоі мінер. сумесі, якое ўзнікае пад дзеяннем гравітацыйных сіл і вібрацыі (дробныя зерні трапляюць у ніжнюю частку прасеянага слоя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕРЭ́ЗІС (ад грэч. synairesis сцісканне, памяншэнне),
самаадвольнае вылучэнне вадкасці са студзянёў і геляў; адна з праяў старэння розных відаў дысперсных структур, палімерных і біял.сістэм. С. прыводзіць да памяншэння аб’ёму студзеню або гелю за кошт ушчыльнення структурнай сеткі. Выкарыстоўваюць пры фармаванні хім. валокнаў з прадзільных раствораў, у тэхналогіі палімерных матэрыялаў, вытв-сці харч. прадуктаў (напр., сыру, тварагу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАВАРО́ДНІК,
у беларусаў печыва з хлебнага цеста, якое ўжо замешана, але яшчэ не падышло. Цеста абгладжваюць вадой, пальцам робяць дзірачкі, каб не расколвалася. Часам у цеста дадаюць драную бульбу. Пякуць на патэльні пры агні або на гарачым вуголлі. Калі пякуць прама на чарэні, называюць таксама праснак, выхапень, хапун, перапечка, сачэнь і інш. Вядомы па ўсёй Беларусі.