пасудзіна для піцця ў выглядае невял. расшыранага ўверх кубка паўсферычнай ці ўсечана-канічнай формы на нізкім паддоне, без ручак. Пашырана ў Сярэдняй Азіі і на сумежных тэрыторыях. Вядома з 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. Раннія П. вырабляліся з гліны. Сучасныя П. вырабляюць пераважна фабрычным спосабам з фаянсу ці фарфору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС-ПАРАШКІ́,
матэрыялы (парашкі, гранулы) для перапрацоўкі ў аб’ёмныя загатоўкі (вырабы) метадам прасавання. П.п. рэактапласты — зацвярдзелая сумесь 30—60% тэрмарэактыўнай смалы (напр., фенол-альдэгідныя смолы) з тонкадысперсным напаўняльнікам (напр., драўнянай ці кварцавай мукі, молатай слюды). Вытв-сць П.-п. уключае: падрыхтоўку і змешванне кампанентаў, папярэдняе зацвярдзенне, драбненне ці грануляванне. Шырока выкарыстоўваюцца ў парашковай металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАЧНАЯ АНТЭ́НА,
накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.-магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІТУА́ЦЫЯ (ад позналац. situatio становішча),
1) сукупнасць абставін, якія ствараюць пэўнае становішча, што патрабуе таго ціінш. рэагавання; таксама становішча, у якім хто-н. знаходзіцца.
2) У картаграфіі С. наз. сукупнасць адлюстраваных на карце ці плане пры дапамозе ўмоўных знакаў водных прастораў, лясоў, гор, населеных пунктаў, дарожнай сеткі і інш. асаблівасцей мясцовасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУКТУ́РА МЕТА́ЛУ,
унутраная будова металу (сплаву). Адрозніваюць макра- і мікраструктуру. Макраструктуру назіраюць няўзброеным вокам ці праз лупу, што дае магчымасць выяўляць дэфекты металаў. Мікраструктуру вывучаюць з дапамогай аптычных ці электронных мікраскопаў, па ёй мяркуюць аб памерах, форме, узаемным размяшчэнні зерняў розных фаз металу. Унутр. будову асобных зерняў даследуюць метадамі электронаграфіі і рэнтгенаструктурнага аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМАСТА́Т (ад тэрма... + грэч. statos нерухомы),
прылада для падтрымання пастаяннай т-ры ў абмежаваным аб’ёме; метал., шкляная ціінш. пасудзіна, цеплаізаляваная ад навакольнага асяроддзя. Для забеспячэння пастаяннай т-ры выкарыстоўваюць стабільнасць т-рфазавых пераходаў, напр., тэмпературы маўлення, тэмпературы кіпення чыстых рэчываў і раўнаважных сумесей, ціспец. прыстасаванні — тэрмарэгулятары. Т. для нізкіх тэмпературназ.крыястатамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭСІТУ́РА (італьян. tessitura літар. — тканіна),
вышыннае становішча гукаў у муз. творы адносна дыяпазону пеўчага голасу ці інструмента, для якіх твор напісаны. Неабходнай умовай свабоды і натуральнасці выканання з’яўляецца адпаведнасць Т. характару голасу цітэхн. магчымасцям інструмента. Адрозніваюць Т. сярэднюю, высокую і нізкую. Найб. натуральнай для канкрэтнага выканаўцы лічыцца яго сярэдняя Т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЛМА́ (цюрк.),
мужчынскі галаўны ўбор у мусульман у выглядзе доўгага кавалка тканіны, абгорнутага некалькі разоў вакол галавы, звычайна паверх шапкі, фескі ці цюбецейкі. У розных народаў форма і колер Ч. вызначаюць этнічную, сац. і культавую прыналежнасць уладальніка (напр., зялёную Ч. насілі асобы, якія лічыліся нашчадкамі прарока, ці людзі, што наведалі Мекку; белую — астатнія мусульмане).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАГРА́ФІЯ (ад электра... + ...графія) у паліграфіі, сукупнасць эл. і магн. спосабаў узнаўлення відарысаў на друкарскай форме з наступным пераносам іх на паперу ці іншы матэрыял. Да Э. адносяць электрафатаграфію, ферамагнітаграфію (працэс аналагічны магнітнаму запісу), электрастатычны друк (перанос фарбавага відарыса на паперу з рэльефных, плоскіх ці паглыбленых форм пад уздзеяннем эл. поля) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў цэнтр. Беларусі (пераважна на ПнЗ Мінскай і ПнУ Гродзенскай абл.), які бытаваў у 19 — пач. 20 ст. Зазнаў уплыў гар. касцюма, што выявілася ў прыёмах крою і пашыву, шырокім выкарыстанні крамных тканін. У жаночы гарнітур уваходзілі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт (у будні замест яго надзявалі безрукаўку-сканцэрку). Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, з сярэдзіны 19 ст. — з гесткай, аздаблялі паскам расліннага цігеам. чырвона-чорнага арнаменту на грудзях, плячах і каўняры. Узоры клетак і паскаў на спадніцы (з 4 прамавугольных, пазней трапецападобных полак) утвараліся за кошт чорных, цёмна-сініх, шэрых, жоўтых прасновак і прокідак утку. Спадніцу-андарак ткалі ў буйнарапортныя зялёна-вішнёвыя клеткі ці аднаго сіняга, чорнага колеру (спадніца-рудляк). Фартух аднаполкавы, белы льняны ці паркалёвы або цёмны з крамных тканін; упрыгожвалі гафтам, нашыўкамі стужак, маршчэннем. Гарсэт (шнуроўка) з чорнай або цёмна-сіняй шарсцянкі ці аксаміту кроілі з баскай у 6—8 кліноў. Жаночыя галаўныя ўборы: намітка, белая палатняная або разнаколерная з фабрычнай шарсцянкі хустка і вялікая тканая або вязаная з воўны хустка-ахінанка, каптур. Традыцыйную жаночую вопратку — бурнос і паўбурнос, расшыраныя ўніз, аздаблялі нашыўкамі гладкіх і зубчыкавых паскаў чорнага аксаміту, тасьмы ў спалучэнні з машынным штапам. Святочнай вопраткай былі суконныя капоты. Мужчынскі гарнітур складаўся з кашулі, нагавіц, сіняй ці чорнай камізэлькі (доўгай са стаячым каўняром ці кароткай), аздобленай нашыўкамі, трохвугольнай шыйнай хустачкі (каляшыйнік), галаўнога ўбору. У віленскім строі шмат відаў мужчынскай вопраткі, што адрозніваліся якасцю тканін, кроем, маст. афармленнем. У халодную восень і вясну насілі армяк, сярмягу, чуйку, бурку, якія шылі з валенага сукна, узімку — непацягнутыя або пацягнутыя кажухі.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Вілейскі строй. Дзяўчына ў зімовай вопратцы (бурнос). Вёска Каралеўцы Вілейскага раёна.