АРХА́НГЕЛЬСКІ (Андрэй Дзмітрыевіч) (8.12.1879, г. Разань — 16.6.1940),
рускі геолаг. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1925). Праф. (1918). Скончыў Маскоўскіун-т (1904). Выкладаў у Маскоўскім ун-це, Горнай акадэміі, Межавым і Геолагаразведачным ін-тах. Даследчык геал. будовы Еўрап. часткі СССР, Казахстана, Сярэдняй Азіі і інш. Кіраваў вывучэннем Курскай магнітнай анамаліі. Навук. працы па рэгіянальнай геалогіі, стратыграфіі, тэктоніцы, петраграфіі асадкавых пародаў, палеагеаграфіі і інш. Прэмія імя У.І.Леніна (1928).
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—2. М., 1952—54.
Літ.:
Гордеев Д.И. А.Д.Архангельский, 1879—1940. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПЕНКА (Фёдар Фёдаравіч) (н. 30.10.1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951), Маскоўскіінж.-эканам.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах, лётчык-знішчальнік. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў 44 варожыя самалёты. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Валянцін Васілевіч) (н. 15.2.1924 в. Гослеў Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968). Праф. (1969). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскіін-т каляровых металаў і золата (1951). З 1954 прарэктар Крыварожскага гарнаруднага ін-та. З 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (да 1987 прарэктар). Навук. працы па арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя, планаванне і кіраванне дзейнасцю прамысловага аб’яднання (прадпрыемства)» (1984), «Эканоміка прамысловасці СССР» (1984), «Тэорыя аналізу гаспадарчай дзейнасці» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВІ́ЦЯНАЎ (Канстанцін Васілевіч) (30.5.1892, с. Бычкі Тамбоўскай губ., Расія — 9.2.1969),
савецкі вучоны-эканаміст і грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1953), правадз.чл. Чэхаславацкай АН (1957). Скончыў Маскоўскі камерцыйны ін-т (1917). З 1922 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце у Камакадэміі, ВПШ і Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1947—53 дырэктар Ін-та эканомікі АНСССР. У 1948—54 гал. рэдактар час. «Вопросы экономики». У 1953—62 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Працы па палітэканоміі капіталізму і сацыялізму.
матэматык. Д-рматэм.н. (1867). Скончыў Гродзенскую гімназію (1855), Маскоўскіун-т, прайшоў навук. стажыроўку ў Парыжы. Прыват-дацэнт Маскоўскага ун-та (з 1869), выкладаў матэм. фізіку, распрацаваў і вёў спецкурс па геам. оптыцы. У 1872—73 выкладаў матэматыку ў гімназіях Варшаўскай навуч. акругі, у 1874—87 — у навуч. установах г. Уфа. З 1888 прыват-дацэнт Казанскага ун-та.
Тв.:
Об эллиптических интегралах 3-го вида. М., 1864;
О современном состоянии высшей оптики. Варшава, 1873.
рускі драматург.Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Маскоўскіюрыд.ін-т. Літ. дзейнасць пачаў у 1944. Аўтар сцэнарыяў (разам з Э.Разанавым) фільмаў: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Зігзаг удачы» (1968), «Старыя-разбойнікі» (1972), «Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1974), «Іронія лёсу, або З лёгкай парай» (тэлевізійны, паводле іх п’есы, 1975, Дзярж. прэмія СССР 1977), «Службовы раман» (паводле іх п’есы «Саслужыўцы», 1977, Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гараж» (1980), «Вакзал для дваіх» (1983), «Забытая мелодыя для флейты» (1987). Яго творы адметныя тонкім гумарам, дакладнай псіхал. распрацоўкай характараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ГМАН (Авель Пінхусавіч) (12.4.1906, в. Людзяневічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.5.1958),
бел. архітэктар. Скончыў Маскоўскіарх.ін-т (1936). Працаваў у Мінску. У 1945—58 кіраўнік майстэрні ін-та «Белдзяржпраект», выкладчык Мінскага арх.-буд. тэхнікума. Сярод работ: гасцініца «Дняпро», жылыя дамы (1931—41, у сааўт.) у Магілёве; ін-т фізкультуры (1938, у сааўт.), жылыя дамы па праспекце Ф.Скарыны (1948—51), будынкі інтэрната Мінскай вышэйшай парт. школы, «Белпрамсавета», «Прамэнергапраекта» (1953—55), тэхнал. ін-та (1956, у сааўт.) у Мінску. У 1937—41 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КСЛЕР (Уладзімір Іосіфавіч) (4.3.1907, г. Жытомір, Украіна — 22.9.1966),
савецкі фізік, заснавальнік навук. школы па фізіцы і тэхніцы паскарэння зараджаных часціц. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. з 1946). Скончыў Маскоўскіэнергет.ін-т (1931). З 1936 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1949 у Аб’яднаным ін-це ядзерных праблем. Прапанаваў прынцыпы аўтафазіроўкі (1944) і кагерэнтнага паскарэння часціц (1956). Распрацаваў асновы т.зв. калектыўнага метаду паскарэння (1956—66). Кіраваў стварэннем першага сав. сінхратрона (1947) і сінхрафазатрона (1957). Аўтар манаграфіі «Паскарэнне атамных часціц» (1956). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯНІ́ЦКІ (Мацвей Захаравіч) (26.1.1909, г. Магілёў — 17.3.1990),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскімаст.ін-т імя В.Сурыкава (1942). Працаваў пераважна ў галіне тэматычнай карціны і пейзажа. Асн. работы: «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я.Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968); лірычныя пейзажы «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982), серыя «Белавежская пушча» (1958—63). Пісаў таксама нацюрморты, партрэты сучаснікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЬРО́Д (Зэлік Майсеевіч) (30.12.1904, г. Маладзечна — 26.6.1941),
яўр.паэт. Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя Брусава (1922—25), скончыў Маскоўскіпед.ін-т (1928). З 1931 адказны сакратар час. «Штэрн» («Зорка»). У 1941 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1921. Аўтар паэт. зб-каў «Трапятанне» (1922), «Вершы» (1932), «Зноў вершы» (1935), «З вока на вока» (1937), «Чырвонаармейскія песні» (1939). Пераклаў на яўр. мову паэмы Я.Купалы «Бандароўна», П.Броўкі «Прамова фактамі», вершы Я.Купалы, А.Александровіча, Броўкі, М.Танка і інш.