МАТСО́Н Герман Пятровіч (1896, Вальміерскі р-н, Латвія — 16.6.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У жн. 1931 — крас. 1932 старшыня Дзярж. паліт. ўпраўлення БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па БССР і нач. асобага аддзела БВА. З 1932 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК у Татарыі, з 1935 на гасп. рабоце. 19.7.1937 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
т. 10, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГРЫ́Н, Негрын Лопес (Negrín Lopez) Хуан (3.2.1894, г. Лас-Пальмас, Іспанія — 14.11.1956), іспанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. фізіялогіі і анатоміі. З 1929 чл. Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі. У час Іспанскай рэвалюцыі 1931—39 дэп. картэсаў (з 1933). міністр фінансаў (з 1936), прэм’ер-міністр (з мая 1937) урада Нар. фронту, пазней і міністр абароны. У сак. 1939 эмігрыраваў, да 1945 лічыўся кіраўніком рэсп. ўрада Іспаніі ў эміграцыі.
т. 11, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СМУСЕН (Rasmussen) Поўль Нюруп (н. 15.6.1943, г. Эсб’ерг, Данія),
дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. Вывучаў грамадска-паліт. і эканам. навукі. Працаваў эканамістам у сістэме дацкіх прафсаюзаў. З 1988 дэп. фолькетынга, з 1990 старшыня яго эканам. к-та. З 1987 нам. старшыні, з 1992 старшыня С.-д. партыі. Са студз. 1993 прэм’ер-міністр Даніі (перавыбраны ў вер. 1994 і ў сак. 1998). Садзейнічаў уступленню Даніі ў Еўрап. саюз.
т. 13, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЯО́Н (н. 16.6.1937, Сафія),
балгарскі дзярж. дзеяч. Сын балг. цара Барыса III. Пасля смерці бацькі цар Балгарыі [Сімяон II; 1943—46]. З абвяшчэннем Балгарыі рэспублікай (вер. 1946) эмігрыраваў (з 1951 жыў у Іспаніі). Працаваў кансультантам і чл. савета дырэктараў шэрагу ісп. кампаній. У 2001 вярнуўся ў Балгарыю, утварыў уласнае парт. аб’яднанне («царская кааліцыя»). Пасля перамогі сваёй кааліцыі на парламенцкіх выбарах 17.6.2001 (набрала 43% галасоў выбаршчыкаў) стаў прэм’ер-міністрам Балгарыі.
т. 14, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЬФА́РА (Scalfaro) Оскар Луіджы (н. 9.9.1918, г. Навара, Італія),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Каталіцкі ун-т у Мілане. З 1948 дэп. парламента ад Хрысц.-дэмакр. партыі. У розныя гады займаў розныя пасады ў парламенце і ўрадзе, узначальваў міністэрствы транспарту і грамадз. авіяцыі, адукацыі; абіраўся нам. спікера ніжэйшай палаты парламента. У 1983—87 міністр унутр. спраў Італіі. З мая 1992 — прэзідэнт Італьян. Рэспублікі.
т. 14, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЭ́ (Touré) Ахмед Секу (9.1.1922, г. Фарана, Гвінея — 26.3.1984),
дзяржаўны дзеяч Гвінеі. Адзін са стваральнікаў першых афр. прафсаюзаў; з 1956 ген. сакратар Усеагульнай канфедэрацыі працоўных Чорнай Афрыкі. Чл. Дэмакр. партыі Гвінеі, з 1959 яе ген. сакратар. З 1955 мэр г. Конакры. З 1958 першы прэзідэнт незалежнай Гвінеі. Абвясціў курс на пабудову сацыялізму і супрацоўніцтва з сацыяліст. краінамі. Усталяваў жорсткі рэжым сваёй асабістай улады, праводзіў масавыя паліт. рэпрэсіі.
т. 16, с. 61
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ЛЬДЗІН (Fälldin) Турб’ёрн (н. 24.4.1926, пасёлак Хёгс’ё, Швецыя),
шведскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў рэальнае вучылішча (1945). У 1950—56 старшыня акр. к-та Саюза шведскай сял. моладзі. З 1958 дэп. рыксдага ад Партыі цэнтра, у 1971—85 старшыня гэтай партыі. У 1976—78 і 1979—82 прэм’ер-міністр Швецыі. Ва ўмовах пагаршэння эканам. становішча ў краіне ўрад Ф. намагаўся зменшыць дэфіцыт плацежнага балансу, развіваць ядз. энергетыку.
т. 16, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОКС КЕСА́ДА (Fox Kesada) Вісентэ (н. 2.7.1942, Мехіка),
палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі. Скончыў Ібера-амер. ун-т (Мехіка). Працаваў у мекс. філіяле кампаніі «Кока-кола», яго ген. дырэктар. З 1988 чл. апазіц. партыі Нац. дзеянне, у 1988—91 дэпутат Нац. кангрэса Мексікі. З 1995 губернатар штата Гуанахуата. У 2000 выбраны прэзідэнтам Мексікі.
Літ.:
Петрова Т.П. Висенте Фокс: путь в президенты // Латинская Америка. 2002. № 7.
т. 16, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАСІБУ́Л (Thrasýbulos) (7—388 да н.э.),
афінскі палкаводзец і паліт. дзеяч канца Пелапанескай вайны (431—404 да н.э.). Правадыр афінскай дэмакр. групоўкі. З 411 узначальваў барацьбу з алігархічным рэжымам «трыццаці тыранаў», вынікам якой было аднаўленне дэмакратыі (канец 404). У 389—388 да н.э., будучы на чале афінскага флоту, усталёўваў уплыў Афін і дэмакр. парадкі ў Фракіі, на астравах Эгейскага мора, у грэч. гарадах М. Азіі.
т. 16, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎМЯ́Н Сцяпан Георгіевіч (13.10.1878, Тбілісі — 20.9.1918),
палітычны дзеяч. Скончыў Берлінскі ун-т (1905). Чл. РСДРП з 1900, яе ЦК з 1912. У 1917 старшыня Бакінскага савета, з крас. 1918 — Бакінскага СНК. Адначасова са снеж. 1917 надзвычайны камісар РСФСР па справах Каўказа. Расстраляны ў ліку 26 бакінскіх камісараў. Аўтар прац па пытаннях філасофіі, мастацтва і л-ры. У яго гонар названы гарады Сцепанаван (Арменія) і Сцепанакерт (Азербайджан).
т. 17, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)