вытворча-праектна-тэхналагічны інстытут «Аграбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага дзярж. праектна-тэхнал. ін-та «Аграбуд», арэнднае прадпрыемства.
Асн. кірункі дзейнасці: канструктарскія, тэхн., пусканаладачныя і н.-д. работы; укараненне і аказанне дапамогі ва ўкараненні навук.-тэхн. дасягненняў; вытв-сць абсталявання, аснасткі, буд.вырабаў і матэрыялаў; утылізацыя і перапрацоўка прамысл. адходаў і другаснай сыравіны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДДЗЕ́ЛАЧНЫЯ РАБО́ТЫў будаўніцтве,
работы, звязаныя з выкарыстаннем аддзелачных матэрыялаў у мэтах павышэння даўгавечнасці, паляпшэння эксплуатацыйных, санітарна-гігіенічных і архітэктурна-маст. якасцяў збудаванняў. Да аддзелачных работ належаць малярныя работы, абліцовачныя работы, шкляныя работы, шпалерныя і штукатурныя работы, устаноўка сталярных вырабаў і дэталяў, насціланне падлогі (у т. л. паркету). Паслядоўнасць і сумяшчэнне з інш.буд. работамі залежаць ад асаблівасцяў канструкцыі і тэхналогіі ўзвядзення збудаванняў, часткова выконваюцца пры вытв-сці буйнапамерных зборных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРАНО́К (Таццяна Фёдараўна) (н. 1.7.1920, в. Неглюбка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. майстар нар.маст. ткацтва. Жыве і працуе ў в. Неглюбка. У тэхніках закладнога і пераборнага ткацтва вырабляе ручнікі, аздобленыя геам. арнаментам (спалучэнне чырвонага і чорнага колераў на белым фоне), які шчыльнымі палосамі ўкрывае б.ч. паверхні вырабаў (гл.Неглюбскія ручнікі). Кіруе гуртком «Юныя ткачыхі» пры Неглюбскай сярэдняй школе (з 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯГЦЯ́НСКІ СКАРБ Знойдзены ў 1957 на ўскраіне в. Дзягцяны Капыльскага р-на Мінскай вобл. Ухаваны каля 1050. Складаўся з 21 фрагмента сярэбраных ювелірных вырабаў з дробным зярненнем і сканню, 320 дэнарыяў Англіі (10 экз.), Венгрыі (3), Герм. імперыі (165), Даніі (1), Чэхіі (123), нявызначаныя (4), імітэты манет Англіі (3) і Германіі (9), фрагменты куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата (2). Па колькасці чэшскіх дэнарыяў скарб не мае аналагаў на тэр.Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ МАДЭ́ЛЕЙу Мінску,
установа для распрацоўкі мадэлей адзення, абутку, галаўных убораў. Адкрыты ў 1948. Ажыццяўляе мадэліраванне і канструяванне швейных вырабаў для швейных прадпрыемстваў лёгкай прам-сці Беларусі, забяспечвае іх тэхн. дакументацыяй, прапагандуе новыя мадэлі і фасоны. Апрача стварэння прамысл. калекцыі адзення праводзіць метадычную работу, распрацоўвае перспектыўныя, выставачныя мадэлі. Неаднаразова дэманстраваў дасягненні бел. моды на міжнар. выстаўках, кірмашах і кангрэсах, у т. л. ў Балгарыі, Індыі, Канадзе, Францыі, Японіі і інш.
Засн. ў 1967 як бавоўнапрадзільная ф-ка. З 1973 прадзільна-нітачны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае бавоўнапрадзільную і нітачную ф-кі. Асн. прадукцыя (1996): пража баваўняная і змешаная, швейныя ніткі баваўняныя і арміраваныя (бавоўна з поліэфірным стрыжнем). Прадукцыя з’яўляецца сыравінай для трыкатажных, галантарэйных, ткацкіх, швейных і абутковых прадпрыемстваў, ідзе на выраб бялізнавага і верхняга трыкатажу, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, пашыў адзення, абутку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́ВЫ ВУС,
рагавыя пласціны ў верхняй сківіцы бяззубых (вусатых) кітоў. У паласацікаў да 800, у шэрых кітоў да 130 пласцін трохвугольнай формы. Меншы бок пласціны замацаваны ў сківіцы, а большы, расшчэплены на доўгія і тонкія рагавыя трубачкі, накіраваны ў ротавую поласць. Трубачкі пераплятаюцца паміж сабой і ўтвараюць цадзільны апарат («шчотку»), праз які кіт прапускае ваду і адцэджвае жывёл (планктон), што трапілі ў яго пашчу. Выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЯНКО́Ў (Сцяпан Сцяпанавіч) (н. 23.4.1945, в.Вял. Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў БПІ (1967), дзе працаваў з 1971. З 1974 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па шнэкавым прасаванні парашкоў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для фармавання даўгамерных вырабаў з метал. парашкоў.
Тв.:
Основы эффективных технологий формообразования. Витебск, 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЛЫ́Ў (біял.),
мясцовае патаўшчэнне ствала, галіны ці кораня ў выніку разрастання тканак пад уплывам раздражняльнікаў, мех. пашкоджанняў, заражэння паразітарнымі грыбамі і інш. Бываюць Н. з гладкай паверхняй і адносна правільнай будовай драўніны, трапляюцца на ствалах усіх парод; Н. з шышкаватай паверхняй (капы), са звілістым і хаатычным (свілаватым) размяшчэннем валокнаў у драўніне, абумоўлены паяўленнем вял. колькасці спячых пупышак і трапляюцца на лісцевых пародах. Драўніну Н. выкарыстоўваюць у вытв-сці дробных маст.вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАКУЗНЕ́ЦК,
горад у Кемераўскай вобл., на р. Том, у Расіі. Засн. ў 1617. У 1932—61 наз. Сталінск. 583 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Кузнецкі, Зах.-Сібірскі металургічныя камбінаты, з-ды ферасплаваў, алюмініевы. жалезабетонных вырабаў, хім.-фармацэўтычнае ВА. Машынабудаванне, металаапр., лёгкая, харч.прам-сць. Здабыча каменнага вугалю. На тэр. горада 12 шахтаў і 3 вугальныя разрэзы. 2 ВНУ, 2 тэатры, 4 музеі, у т. л. краязнаўчы, выяўл. мастацтва.