рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе дом адпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Дзмітравіцкім с/с Бярэзінскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПнУ ад Беразіна, 140 км ад Мінска, 55 км ад чыг. ст. Барысаў. 425 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі курганны могільнік стараж.-слав. часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВЫ́-ДУЛЕ́БЫ, Залазы,
балота ў Беларусі, у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці і ў Бялыніцкім і Клічаўскім р-нах Магілёўскай вобл., у вадазборы рэк Дулебка і Даўжанка. Пераважна вярховага (80%) тыпу. Пл. 5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,7 тыс.га. Глыб. торфу да 6,8 м. Балота ў натуральным стане, пераважна пад хваёвым лесам, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎХАЧО́Ў (Фядосій Міхайлавіч) (17.9.1909, в. Машавое Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці — 14.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Вышэйшую школу бранятанк. войскаў (1947). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыня (Польшча) танкавы батальён пад камандаваннем маёра Аўхачова першы ўварваўся ў горад і знішчыў вялікую колькасць тэхнікі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІЁМА (ад грэч. glia клей + ...ома),
пухліна ц. н. с. (галаўнога і спіннога мозга), што паходзіць з клетак нейрагліі. Да гліёмы адносяцца: астрацытома, алігадэндрагліёма, палярная спангіябластома (разнавіднасць астрацытомы з марудным ростам), эпендымома. Разнавіднасцю злаякасных гліём з’яўляюцца гліябластома і медулабластома (гліёма саркаматозная), якая найчасцей бывае ў дзяцей, лакалізуецца ў вобласці мазжачка з інфільтратыўным ростам і хуткімі неўралагічнымі расстройствамі. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МВА́НЗА (Mwanza),
горад на Пн Танзаніі. Адм. ц.вобласці Мванза. Каля 300 тыс.ж. (1997). Порт і гандл.-перавалачны пункт на воз. Вікторыя. Чыгункай звязаны з Дар-эс-Саламам (Індыйскі ак.) і Кігомай (воз. Танганьіка). Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, мылаварная. З-ды па вытв-сці кантэйнераў, буд. матэрыялаў, шкла, с.-г. і ірыгацыйнага абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАФА́ЗА (ад мета... + грэч. phasis паяўленне),
сярэдняя фаза клетачнага дзялення (меёзу ці мітозу); адпавядае максімальнаму ўзроўню кандэнсацыі храмасом. Адрозніваюць 2 перыяды М.: метакінез (храмасомы збіраюцца ў экватарыяльнай вобласціверацяна дзялення клеткі і ўтвараюць экватарыяльную пласцінку) і ўласна М. (устанаўліваюцца сувязі паміж храмасамальнымі ніцямі верацяна і цэнтрамерамі і храмасомы раз’ядноўваюцца на храматыды). Працягласць М. 0,3—175 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РСІЯ (Murcia),
горад на ПдУ Іспаніі, на р. Сегура. Адм. ц. аўтаномнай вобласці і правінцыі Мурсія. Засн: ў 825. 319 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Гал. цэнтр вытв-сці натуральнага шоўку. Прам-сць: вытв-сць матацыклаў, абсталявання для кансервавай прам-сці, шкла, выбуховых рэчываў, баваўняных тканін, перапрацоўка цытрусавых. Ун-т. Сабор (14—15 ст.), царква (16—17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТАГЕ́Я (Notogea ад грэч. notos поўдзень + gē зямля),
біягеаграфічнае царства сушы, якое ўключае Аўстралію з навакольнымі астравамі, Новую Зеландыю, астравы і архіпелагі Акіяніі і крайні поўдзень Паўд. Амерыкі. У Н. вылучаюць 4 біягеагр. вобласці: Аўстралійскую, Новазеландскую, Палінезійскую і Патагонскую (гл. адпаведныя арт.). Найб. характэрныя рысы — старажытнае паходжанне і высокі ўзровень эндэмізму флоры і фауны, вял. разнастайнасць сумчатых жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРМ,
назва ў 13—17 ст.гіст.вобласці ў Расіі ад Уральскіх гор да рэк Пячора, Кама і Вычагда, населенай народам комі. Падзялялася на П. Вялікую — сучасная Комі-Пярмяцкая аўт. акруга і П. Малую (Старую, Вычагодскую) — тэр. сучаснай Рэспублікі Комі. У 13—сярэдзіне 15 ст. П. плаціла даніну Наўгародскай феадальнай рэспубліцы, у 1478 далучана да Маскоўскага вял. княства.