у беларусаў сплаўное пласкадоннае судна для транспарціроўкі лесаматэрыялаў па Дняпры. Выкарыстоўваўся ў 19 ст. на адзін рэйс у час веснавой паводкі, сплаўляўся нават праз парогі. Грузападымальнасць 8—40 т, найб. памеры: даўж. да 60 м, шыр. да 14 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ЦЫЯ (ад лац. novatio абнаўленне, змяненне),
1) у цывільным праве адзін са спосабаў спынення абавязацельстваў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь абавязацельства спыняецца пагадненнем бакоў, у прыватнасці дамоўленасцю пра замену аднаго абавязацельства другім паміж тымі ж асобамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЧЭПІНГ (Norrköping),
горад на ПдЗ Швецыі. Засн. ў 14 ст. Каля 130 тыс.ж. (1998). Порт пры ўпадзенні р. Мутала ў Балтыйскае м. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Адзін са старэйшых прамысл. цэнтраў краіны. Прам-сць; эл.-тэхн., радыёэлектронная, хім., папяровая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРФАРАЦЫ́ЙНАЯ СТУ́ЖКА, перфастужка,
адзін з носьбітаў інфармацыі ў выглядзе папяровай, цэлулоіднай або лаўсанавай стужкі, на якую інфармацыя наносіцца прабіўкай адтулін (перфарацый). П.с. выкарыстоўваліся для ўводу (вываду) інфармацыі ў тэлеграфных апаратах (1-я пал. 20 ст.) і ЭВМ (сярэдзіна 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМАВУГО́ЛЬНЫ ТРОХВУГО́ЛЬНІК,
від трохвугольніка, у якога адзін вугал прамы. Стораны, што ўтвараюць гэты вугал, наз. катэтамі, а старана, што знаходзіцца супраць прамога вугла, — гіпатэнузай. Для П т. выконваецца Піфагора тэарэма.
Прамавугольны трохвугольнік: OB і AB — катэты; OA — гіпатэнуза; ∠OBA = 90°.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІПЕЛА́Г (італьян. arcipelago),
значная група астравоў, якія размешчаны паблізу адзін ад аднаго і звычайна разглядаюцца як адно цэлае. Астравы аднаго архіпелага найчасцей маюць аднолькавае паходжанне (мацерыковае, вулканічнае, каралавае) і падобную геал. будову (гл., напр., Канадскі Арктычны архіпелаг, Гавайскія а-вы, Маршалавы а-вы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́НАМА-ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,
сістэма звязаных паміж сабою астронама-геадэзічных пунктаў, якія размешчаны адзін ад аднаго на адлегласці 70—100 км. Утворана з радоў і сетак трыянгуляцыі і паліганаметрыі. Служыць для вызначэння фігуры і памераў Зямлі, складання тапаграфічных картаў. Гл.Апорная геадэзічная сетка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́СІМАЎ (Павел Васілевіч) (14.12.1900, с. Свабода Курскай вобл. — 21.3.1961),
архітэктар. Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1923—25). Адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1955—61). Адзін з аўтараў будынкаў СМ Украіны ў Кіеве (1934—39), Маскоўскага ун-та (Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ БЕКР КЕЛЕВІ́ (?—1366),
рамеснік, адзін з кіраўнікоў руху сербедараў у Самаркандзе ў 1365—66. У 1365 пасля ўцёкаў эміра з Самарканда арганізаваў абарону горада ад хана Магалістана Ільяс-Хаджы і прымусіў яго адступіць. Пасля вяртання эміра быў хітрасцю захоплены і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАДЗЕ́ДАВА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. 56,5 тыс.ж. (1992). Засн. ў 1900. Чыг. станцыя. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў (метал. канструкцыі, жалезабетонныя вырабы, цэгла і інш.); машынабуд., лёгкая, харч.прам-сць. Каля Д. адзін з асн. аэрапортаў Масквы — Дамадзедава.