у цэнтр. частцы ЗША, у штатах Канзас, Аклахома, Аява, Небраска, Місуры, Тэхас. Пл. каля 750 тыс.км². Радовішчы нафты адкрыты ў 1860, прамысл. асваенне з 1887. Адкрыта каля 5000 радовішчаў нафты і больш за 1600 газу. Нафтагазаносныя паклады палеазою. Гал. радовішчы: нафтагазаносныя — Аклахома-Сіці, Уэст-Эдманд, Панхандл, Эльдарада, газавыя — Х’югатан, Мокейн-Лаверн. На тэр. басейна сетка нафта-, газа- і прадуктаправодаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБАРО́Ў,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на левым беразе р. Дняпро, на аўтадарозе, якая злучае вёску з Рагачовам. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 115 км ад Гомеля. 515 ж., 217 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі археал. помнік і геалагічнае агаленне Збароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́МЯ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Лакнея. Да 1964 Старцавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Слуцк, 123 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Сярэднікі. 699 ж., 277 двароў (1997). Цэхі па перапрацоўцы драўніны і садавіны. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́НДСКІ ЖО́ЛАБ, Яванскі жолаб,
глыбакаводны жолаб ва ўсх. частцы Індыйскага ак. Цягнецца ад 18°паўн. ш. на Пд і ПдУ уздоўж схілаў Андаманскіх, Нікабарскіх і Вял. Зондскіх а-воў. Даўж. каля 2900 км, сярэдняя шыр. 49 км, глыб. да 7729 м (найб.глыб. Індыйскага ак.). У паўн. і цэнтр.ч. дно шыр. 35 км выраўнавана тоўшчай асадкаў магутнасцю да 3 км. Тэрыгенныя глеі з вулканічным матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЖА,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на р. Нарач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Вілейка, 127 км ад Мінска. 507 ж., 223 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — вадзяны млын (пач. 20 ст.). Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААРДЫНАЦЫ́ЙНЫ ЛІК,
1) у крышталяхіміі — колькасць найбліжэйшых да дадзенага атама (іона) суседніх атамаў (іонаў) у крышталі. Для металаў характэрны К.л. 8 і 12, у структурах тыпу хларыду натрыю К.л. роўны 6.
2) Лік, які паказвае, колькі лігандаў можа каардынаваць каля сябе цэнтр. атам (комплексаўтваральнік) у комплексных злучэннях. Найб. пашыраны К.л. — 4 і 6, але вядома шмат комплексаў з К.л. 2, 3, 5, 7, 8 і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БВЕ (Kabwe),
горад у Замбіі. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Узнік у 1902 у сувязі з распрацоўкай рудніка, да 1967 наз. Брокен-Хіл. 348,6 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча і выплаўка свінцу, цынку, ванадыю. Прам-сць: харч., тэкст., буд. матэрыялаў, хімічная. Цэнтрс.-г. раёна (вытв-сць кукурузы і тытуню, жывёлагадоўля). У адным з руднікоў К. ў 1921 знойдзены чэрап выкапнёвага чалавека (палеаантрапа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЁТ (Canis latrans),
лугавы воўк, млекакормячае роду ваўкоў сям. сабачых. Пашыраны ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы на адкрытых прасторах, жыве ў норах. Адносяць да продкаў сабак (скрыжоўваецца са свойскімі сабакамі).
Даўж. цела каля 90 см, хваста каля 30 см, маса да 13 кг. Поўсць густая, шэра-рыжая, канец хваста чорны. Манагамы. Нараджае 8—10 і больш шчанят. Асн. корм — зайцы, грызуны, падла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́МБУС (Columbus),
горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Агайо. Засн. ў 1812. 635 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1,5 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., гандл.-фін. і культ.цэнтр.Прам-сць: радыёэлектронная і эл.тэхн., атамнае энергамашынабудаванне, вытв-сць халадзільнікаў і інш.быт. прылад, авіяц., аўтамаб. і інш. галіны машынабудавання; металаапр., харчасмакавая, паліграф., папяровая, хім., буд. матэрыялаў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЯ́О (Callao),
горад у Перу, на ўзбярэжжы Ціхага ак. За 14 км ад Лімы, з якой практычна зліўся. У адм. адносінах утварае правінцыю пл. 73,8 км². Засн. ў 1537. 684,1 тыс.ж. (1993). Гал. рыбалоўны і знешнегандл. порт (каля 75% імпарту і 25% экспарту). Буйны прамысл. і культ.цэнтр.Прам-сць: каляровая металургія, тэкст., хім., рыбаперапр., суднабуд. (рыбалоўныя судны). Нац.тэхн.ун-т. Ваенна-гіст. музей.