вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Ведзьма. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Ляхавічы, 232 км ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Кавалі. 401 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.