МАТУСЕ́ВІЧ (Павел Аляксеевіч) (н. 15.7.1930, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-рхім.н. (1990). Скончыў БДУ (1955), дзе працаваў у 1958—94 (у 1978—89 заг. лабараторыі НДІфіз.-хім. праблем). Навук. працы па сінтэзе і даследаванні фіз.-хім. уласцівасцей сінт. палімераў. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння.
Тв.:
Защита синтетических и биологических полимеров от деструкции с помощью аминопроизводных ортобензохинона // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1984. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЯШКЕ́ВІЧ (Яраслаў Генрыхавіч) (н. 4.1.1939, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. хімік-арганік. Канд.хім.н. (1976), дац. (1978). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1961). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі драўніны, праблемах бел.хім. тэрміналогіі. Даследаваў асаблівасці хім. будовы і рэакцыйнай здольнасці лігніну таполі пры хім. перапрацоўцы драўніны, прапанаваў сістэму ўтварэння бел. назваў хім. элементаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Арганічная хімія. Ч. 1. Мн., 1991;
Этапы станаўлення беларускай хімічнай тэрміналогіі // Хімія: прабл. выкладання. 1996. Вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛІЦА (Дзмітрый Іванавіч) (н. 2.2.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі і біяхіміі. Д-рхім.н. (1976), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1961). З 1974 у Ін-це біяарган. хімііНац.АН Беларусі (з 1985 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. і ферментатыўнай кінетыцы, даследаванні механізма дзеяння акісляльна-аднаўляльных ферментаў (цытахром Р-450, пераксідаза, каталаза і дэгідрагеназа) і ферментатыўных працэсаў у міцэлярных сістэмах, па імунаферментным аналізе і яго выкарыстанні ў медыцыне.
Тв.:
Активация кислорода ферментными системами. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НДРАЎ (Віталь Мікалаевіч) (н. 4.8.1949, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1971). З 1975 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, адначасова з 1998 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па энзімалогіі, фіз.хіміі бялкоў, біятэхналогіі тромбалітычных прэпаратаў.
Тв.:
Структурная организация молекулы стрептокиназы // Биоорганич. химия. 1994. Т. 20, № 2;
On the plasminogen-activating function of streptokinase // The International journal of biochemistry. 1992. Vol. 24, № 1.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1954). З 1955 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1983 у Ін-це агульнай фізікі Рас.АН, адначасова з 1973 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це (з 1974 праф.). Навук. працы па фіз.хіміі, фізіцы і тэхналогіі матэрыялаў для квантавай электронікі, мікраэлектронікі, оптыкі. Распрацаваў метад атрымання асабліва тугаплаўкіх монакрышталёў, шкла і полікрышт. матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі (1968). Кіраваў работамі па стварэнні фіянітаў. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСЕ́ВІЧ-КАЛЯДА́ (Васіль Іванавіч) (22.9.1901, в. Пагор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 12.1.1989),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1935). У 1936—84 у БПІ (у 1955—80 заг. кафедры), адначасова ў 1947—55 у Ін-це хімііАН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні будовы і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Распрацаваў метады сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.
Тв.:
Органические соединения и введение в химию полимеров. Ч. 1—2. Мн., 1978—80 (разам з І.А.Шнып).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНА́ЕЎ (Генадзь Фёдаравіч) (н. 27.4.1937, г. Капейск Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1985), праф. (1987). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэарэт. асновах хім. тэхналогіі, хіміі і тэрмадынаміцы хім. элементаў і солепадобных злучэнняў.
Тв.:
Основы теории химико-технологических процессов. Мн., 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім);
Технология калийных удобрений. 2 изд. Мн., 1978 (у сааўт.);
Новая система стандартных эксергий химических элементов... // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́БЕЛЕЎСКІЯ ПРЭ́МІІ,
прэстыжныя міжнар. ўзнагароды. названыя ў гонар іх заснавальніка А.Б.Нобеля. Прысуджаюцца штогод з 1901 са сродкаў Нобелеўскага фонду за дасягненні ў галіне фізікі, хіміі, медыцыны і фізіялогіі, л-ры, дзейнасць па ўмацаванні міру, з 1969 і па эканоміцы. Паводле завяшчання Нобеля. прысуджэнне прэмій ускладзена на Каралеўскую Швед.АН (па фізіцы і хіміі), Каралінскі медыка-хірург.ін-т у Стакгольме (па фізіялогіі і медыцыне), Швед. акадэмію ў Стакгольме (па л-ры) і спец.к-т з 5 чал.нарв. парламента (прэміі міру). У 1969 у сувязі са сваім 300-годдзем Швед.дзярж. банк заснаваў таксама штогадовую прэмію памяці Нобеля па эканоміцы. Н.п. складаюцца з залатога медаля з выявай А.Нобеля, дыплома і чэка на вызначаную Нобелеўскім фондам грашовую суму (у 1996 памер прэміі дасягнуў 7,4 млн.швед. крон). Урачыстая цырымонія ўручэння Н.п. адбываецца ў дзень смерці Нобеля (10 снеж.); іх, як правіла, уручаюць нарв. кароль у Осла (прэміі міру) і швед. кароль у Стакгольме (астатнія прэміі). Лаўрэаты абавязаны на працягу 6 месяцаў пасля атрымання прэміі выступіць з т.зв. Нобелеўскай лекцыяй (папулярная лекцыя па тэматыцы сваёй працы) у Стакгольме або Осла. Н.п., як правіла, не прысуджаюцца двойчы і пасмяротна. У 1901—91 іх атрымалі больш за 600 чал.
Літ.:
Лалаянц И.Э., Милованова Л.С. Нобелевские премии по медицине и физиологии. М., 1991;
Сульман Р. Завещание Альфреда Нобеля: История Нобелевских премий: Пер. с англ.М., 1993.
бельгійскі фізік і фізікахімік; адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі нераўнаважных працэсаў. Чл. Бельгійскай каралеўскай АН (1953; у 1968—70 яе прэзідэнт). Замежны чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1960), Нац.АН ЗША (1967), Рас.АН (1982), Нац.АН Беларусі (1995) і АН многіх інш. краін свету. Бацька паходзіў з Магілёўшчыны. З 1929 у Бельгіі. Скончыў Брусельскі ун-т (1942), з 1943 працуе ў ім (з 1951 праф., з 1987 ганаровы праф.). Адначасова з 1959 дырэктар Міжнар. ін-та фізікі і хіміі імя Э.Сальвэ (Брусель), з 1967 праф. Тэхаскага ун-та (г. Остын, ЗША) і дырэктар заснаванага ім пры гэтым ун-це Цэнтра даследавання статыст. механікі і складаных сістэм імя П. Навук. працы па тэрмадынаміцы нераўнаважных працэсаў, статыст. фізіцы, фіз.хіміі, філасофіі. Увёў паняцці вытв-сці і патоку энтрапіі, даказаў тэарэму аб скорасці вытв-сці энтрапіі (тэарэма П.; 1947). Абгрунтаваў тэрмадынамічныя суадносіны для газаў у нераўнаважным стане (1959—60). Нобелеўская прэмія 1977.
Тв.:
Рус.пер. — Введение в термодинамику необратимых процессов. М., 1960;
Неравновесная статистическая механика. М., 1964;
Конец определенности. Время, хаос и новые законы природы. Ижевск, 1999.
Літ.:
Астапчик С.А., Мартыненко О.Г. И.Р.Пригожин // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1992. № 4;