возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,12 км², даўж. 580 м, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 21,7 м, даўж. берагавой лініі 1,6 кмПл. вадазбору 0,4 км². Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 15—17 м (на ПдУ да 5 м), сугліністыя і супясчаныя, пад лесам і хмызняком, на ПдУ разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на ПдУнізкія, забалочаныя. Дно да глыб. 3—3,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Празрыстасць 3,1 м. Эўтрофнае. Зарастае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шыр. 10—15 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ЎНА,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на У ад г. Докшыцы. У межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 4 км², даўж. 3,45 км, найб.шыр. 1,75 км, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 9 км. Пл. вадазбору 186 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя, забалочаныя, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, на З сплавінныя. Дно плоскае сапрапелістае. Востраў пл. 0,07 км², ёсць сплавінныя астравы. Мінералізацыя вады каля 120 мг/л, празрыстасць да дна. Дыстрофнае. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. Рака Сергуч злучае П. з азёрамі Манец і Вольшыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎСВІЖ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Эса, за 4 км на ПдУ ад г. Лепель. Пл. 0,41 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 480 м, найб.глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 3,5 км. Пл. вадазбору 1,7 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 7—9 м (на ПнУ 15—20 м), разараныя, месцамі пад лугам. Берагі выш. да 0,5 м, на Знізкія, парослыя азёрна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Уздоўж зах. берага забалочаная пойма шыр. 70 м. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Дно да глыб. 3 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыб. 2,2 м. Упадаюць 2 меліярац. канавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРВІ́ШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка, за 6 км на Пд ад г. Гарадок. Пл. 0,55 км², даўж. 1,95 км, найб.шыр. 380 м, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 5,58 км. Пл. вадазбору 5,6 км². Катлавіна складаецца з зах. і ўсх. плёсаў. Схілы выш. 5—7 м (на З і ПнУ 10—15 м), у зах.ч. разараныя, ва ўсх. параслі хмызняком. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, на Пн. і Унізкія, увільготненыя. На З востраў пл. 0,1 га. Дно ілістае і сапрапелістае, каля берагоў пясчанае. Зарастае. Выцякае ручай у воз. Лосвіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на З ад г. Браслаў. Пл. 0,83 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 760 м, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 7,3 км. Пл. вадазбору 116 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 18 м, параслі хмызняком, у верхняй ч. разараныя, усх. і зах. тэрасаваныя (выш. тэрасы 3—3,5 м). Берагі зліваюцца са схіламі, на Пннізкія, забалочаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае слаба. Упадаюць ручаі з азёр Рожава, Бужа і Мізерышкі; выцякае р. Рака (злучае яго з воз. Дрывяты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1906 з жоўтай цэглы замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай (17 ст.) на правым беразе р. Іслач. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай. Цэнтр. неф накрыты спічастым 2-схільным, бакавыя (больш нізкія) нефы — пакатымі 1-схільнымі дахамі. На гал. фасадзе шчыпец з зубчастым абрамленнем, 2-ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя высокімі шпілямі. Гал. ўваход вырашаны 3 стральчатымі парталамі з акном-ружай над імі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў пра-. сценках, дэкарыраваны аркатурнымі фрызамі і паясамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСО́НА, Расонскае возера,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, на паўд.-зах. ускраіне г.п. Расоны. Пл. 2,38 км², даўж. 2,37 км, найб.шыр. 1,73 км, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 7,42 км. Пл. вадазбору 30,8 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—6 м, участкамі да 1 м, разараныя, на ПдЗ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Пойма шыр. 80—500 м, забалочаная, парослая хмызняком. У цэнтры возера востраў пл. 1 га. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай ч. пясчанае. Моцна зарастае. Эўтрофнае. Мінералізацыя вады каля 190 мг/л, празрыстасць 0,8 м. Упадаюць 4 ручаі, выцякае р. Расонка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА.
Ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,44 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 680 м, найб.глыб. 15,2 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 3—4 м на Пд (да 10 м на ПдУ), разараныя. Берагі пераважна нізкія, на ПдУ зліваюцца са схіламі, у паўн. і паўд.-зах. залівах сплавінныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, парослая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае і сапрапелістае. Зарастае да глыб. 3 м. Злучана ручаём з воз. Глыбачка, выцякае ручай у воз. Доўгае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ЙСА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 2,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёраў. Пл. 1,39 км², даўж. 2,06 км, найб.шыр. 1,02 км, найб.глыб. 15,6 м, даўж. берагавой лініі 5,8 км. Пл. вадазбору 3 км².
Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўд.-ўсх. пад хмызняком, зах. і паўд.-зах. разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, на З і У месцамі пясчана-галечнае. Найб. глыбокія часткі дна возера высланы крэменязёмістымі сапрапелямі. 3 невял. астравы. Зарастае да глыб. 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 100 м. Злучана пратокай з воз. Струста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎШЧЫНА, Малая Даўгоўшчына,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 8 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 0,16 км², даўж. 760 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 21,8 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 11,4 км².
Схілы катлавіны выш. 20—30 м, на Пд і Пн не выражаны, на З абразійны ўступ выш. 2—3,5 м. Берагі нізкія, на ПнЗ і З сплавіна шыр. 5—10 м, усх. бераг пясчаны, паўд. забалочаны. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводдзе выслана глеем. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 10 да 250 м. Злучана ручаём з воз. Доўжына. Уваходзіць у курортную зону Ушачы.