«Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР,
паняцце, якое аб’ядноўвае тэатр Грэцыі Старажытнай і краін Б. Усходу, што развіваўся пад яго ўплывам, і тэатр Рыма Старажытнага. У перыяд развіцця антычны тэатр (6 ст. да н.э. — 4—5 ст.н.э.) у Еўропе ўпершыню створана сапраўднае тэатр. мастацтва, узніклі першыя ўзоры пастаянных тэатр. збудаванняў (тэатр у Эпідаўры), тэатр.машын і дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Вопыт і традыцыі антычнага тэатра маюць моцны ўплыў на тэорыю і практыку еўрап.т-ра новага часу.
Да арт.Антычны тэатр. Старажытна-грэчаскі тэатр у Эпідаўры. Арх. Паліклет Малодшы. 350 — 330 да н. э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДЗЯНА́Я ПА́РАў атмасферы,
вада ў газападобным стане, якая пастаянна ёсць у паветры. Бесперапынна паступае ў атмасферу ў выніку выпарэння з паверхні вадаёмаў і вадацёкаў, глебы, снегу, лёду і праз транспірацыю раслінамі. Колькасная характарыстыка — вільготнасць (гл.Вільготнасць паветра). 90% вадзяной пары ў ніжніх 5 км атмасферы. Уплывае на выпраменьванне і паглынанне сонечнай радыяцыі. Над тэр. Беларусі ў ліп. каля 5,4 км³, у студзені каля 1,7 км³ вадзяной пары. Пры кандэнсацыі яе ўтвараюцца воблакі, туман, раса, іней, шэрань, галалёд. Выкарыстоўваецца для прывядзення ў рух паравых турбін і машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛАМЕ́Р,
1) прылада для вымярэння кантактным метадам вуглоў дэталей машын і інш. вырабаў. Бываюць ноніусныя (з дапаможнай шкалой — ноніусам) і аптычныя. Пры вымярэннях вугламер непасрэдна датыкаецца да ўтваральных вугла або па ім настройваецца адліковае прыстасаванне кантрольнай прылады.
Для больш дакладных вымярэнняў выкарыстоўваюць сінусныя лінейкі, вымяральныя мікраскопы і інш. 2) Прылада для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў і адлегласцей пры маркшэйдэрскай здымцы, калі не патрабуецца высокая дакладнасць (гл.Маркшэйдэрыя), тэадаліт спрошчанай канструкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КІХ НАПРУ́ЖАННЯЎ ТЭ́ХНІКА,
раздзел электратэхнікі, які ахоплівае вывучэнне і выкарыстанне эл. з’яў, што адбываюцца ў розных асяроддзях пры высокіх (больш за 1 кВ) напружаннях. Асн. праблема высокіх напружанняў тэхнікі — стварэнне для ЛЭП, эл.машын і ўстановак высакавольтнай ізаляцыі, якая забяспечвае іх надзейную працяглую работу і здольнасць вытрымліваць перанапружанні.
Займаецца таксама даследаваннем кароннага разраду і ВЧ-выпрамяненняў, якія ўзнікаюць на высакавольтных устаноўках; распрацоўкай і эксплуатацыяй электраўстановак, выпрабавальных і вымяральных прыстасаванняў і прылад высокага напружання. Самастойны раздзел высокіх напружанняў тэхнікі — электронна-іонная тэхналогія, што выкарыстоўваецца ў сістэмах газаачысткі, для афарбоўкі і інш. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механізм трансмісіі аўтамабіляў і інш. самаходных машын (трактароў, камбайнаў), які перадае вярчальны момант ад рухавіка на паўвосі і павялічвае цягавае намаганне на вядучых колах.
Уяўляе сабой зубчастую перадачу, адзінарную, у якой вярчэнне перадаецца з малога канічнага зубчастага кола на большае канічнае, або двайную — з малога канічнага зубчастага кола на большае канічнае і далей з малога цыліндрычнага на большае цыліндрычнае. Двухступеньчатая галоўная перадача складаецца з дзвюх перадач з рознымі перадатачнымі суадносінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЫКЕ (Guericke, Gericke) Ота фон (30.11.1602, г. Магдэбург, Германія — 11.5.1686), нямецкі фізік. Вучыўся ў Лейпцыгскім, Гельмштацкім, Іенскім, Лейдэнскім ун-тах (1617—23). У 1646—78 бургамістр г. Магдэбург. Вынайшаў паветр. помпу (1641), з яе дапамогай правёў доследы (у т. л. з «магдэбургскімі паўшар’ямі») для доказу існавання атм. ціску. Пабудаваў адну з першых эл.машын (з яе дапамогай выявіў з’яву эл. адштурхоўвання), вадзяны барометр (выкарыстаў для прадказання надвор’я), паветраны тэрмометр, манометр і інш.
Літ.:
Кудрявцев П.С. История физики. Т. 1—3. 2 изд. М., 1956—1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫ ЎДА́Р,
раптоўнае ўзрывападобнае разбурэнне гранічна напружанай ч. масіву карыснага выкапня (пласта вугалю, пароды), які прылягае да падземнай горнай вырабаткі. Суправаджаецца выкідам карыснага выкапня ці пароды ў горную вырабатку, моцным гукам і магутнай паветр. хваляй, разбурэннем мацаванняў, машын і абсталявання. Выклікаецца наяўнасцю ў масіве горнай пароды тэктанічных напружанняў, якія пераўзыходзяць па сваёй велічыні гравітацыйныя. Горныя ўдары звычайна адбываюцца пры глыбіні распрацоўкі больш за 200 м. Барацьбу з імі вядуць шляхам паніжэння горнага ціску на вугальны пласт, руднае цела (апераджальная адпрацоўка бяспечных суседніх пластоў, рыхленне ўзрывамі, напампоўванне вады ў пласт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.
Існаваў у 1633—1832 у Гродне. Засн.літ. падкаморыем Фрыдрыхам Сапегам і яго жонкай Крысцінай. Мураваны, з 2-вежавым фасадам, касцёл Дзевы Марыі Ружанцавай асвячоны ў 1726. У храме было 8 разьбяных алтароў, арган на 10 галасоў, бронзавы бюст караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У мураваным 2-павярховым корпусе кляштара размяшчаліся школы. Сярод прыбораў кабінетаў былі 5 электрычных машын, магнітныя вагі, тэлескоп, мікраскоп, барометры і інш. Мелася хімічная лабараторыя, у б-цы было больш за 10 тыс. тамоў. У 1832 кляштар закрыты, будынкі не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНІ МОСТ,
сукупнасць вузлоў ці асобных агрэгатаў шасі самаходных машын (аўтамабіля, трактара і інш.), якая з’яўляецца апорай задняй часткі машыны і звычайна перадае вярчальны момант ад карданнага вала ці непасрэдна каробкі перадач рухачу. Мае картэр, кажухі паўвосей, гал. перадачу з дыферэнцыялам і паўвосі. На З.м. ўстанаўліваюць колавыя тармазы і калодкі з коламі. Злучаецца з рамай (ці нясучым кузавам) непасрэдна (калі заднія колы маюць незалежную падвеску) або з дапамогай падвескі.
Задні мост аўтамабіля: 1 — вал; 2, 3 — галоўная перадача; 4 — дыферэнцыял; 5 — паўвось; 6 — картэр.