ЛАБАЧЭ́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (1.12.1792, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 24.2.1856),
расійскі матэматык, стваральнік неэўклідавай геаметрыі. Скончыў Казанскі ун-т (1811), дзе і працаваў з 1811 (з 1827 рэктар), з 1846 памочнік папячыцеля Казанскай навуч. акругі. Навук. працы па алгебры, геаметрыі, матэм. аналізе, механіцы, фізіцы і астраноміі. Распрацаваў метад лікавага набліжанага рашэння алг. ураўненняў, даў агульнае вызначэнне функцыі, вызначыў розніцу паміж неперарыўнасцю і дыферэнцаванасцю функцый. Адкрыў новую геам. сістэму (1826, апубл. 1829—30) — адну з неэўклідавых геаметрый — Лабачэўскага геаметрыю. Адкрыццё Л., што не атрымала прызнання сучаснікаў, пазней карэнным чынам змяніла ўяўленні аб прыродзе прасторы, у аснове якіх больш за 2 тыс. гадоў ляжала вучэнне Эўкліда, і зрабіла вял. ўплыў на развіццё матэм. мыслення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НЦЬЕЎ Міхаіл Аляксеевіч (19.11.1900, г. Казань, Татарстан — 15.10.1980),
расійскі матэматык і механік, стваральнік навук. школы прамысл. выкарыстання выбуху. Акад.АНСССР (1946), АН Украіны (1939). Чл. акадэмій і навук. т-ваў многіх краін свету. Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1922 ва ун-тах Масквы, Кіева і Новасібірска, з 1935 y АНСССР (у 1957—75 віцэ-прэзідэнт), арганізатар і першы старшыня Сіб.аддз.АНСССР. Навук. працы па новых кірунках тэорыі функцый, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механікі суцэльнага асяроддзя (гідрадынамічная тэорыя кумуляцыі) і дастасавальнай фізіцы (фізіка выбуху і імпульсных працэсаў). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЧУ́К Гурый Іванавіч (н. 8.6.1925, с. Петра-Херсонец Грачоўскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі матэматык і фізік. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. з 1962). Замежны чл.Нац.АН Беларусі (2000). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі ун-т (1949). У 1975—80 віцэ-прэзідэнт і старшыня Сібірскага аддз., у 1986—91 прэзідэнт АНСССР. У 1980—86 нам. старшыні СМСССР і старшыня Дзярж.к-та па навуцы і тэхніцы, адначасова з 1980 дырэктар Ін-та вылічальнай матэматыкі Рас.АН. Навук. працы па вылічальнай і прыкладной матэматыцы, па метадах разліку ядз. рэактараў і матэм. мадэліраванні ў задачах фізікі атмасферы і акіяна, навакольнага асяроддзя, у імуналогіі і медыцыне. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ,
першая сярэдняя беларускамоўная навуч. ўстанова ў Мінску ў 1919—20. Створана 5.9.1919 на базе 3-га Мінскага пач. вучылішча. Дзейнічалі 4 класы. Выкладаліся бел. мова і л-ра, лац., рус., франц., ням. і польск. мовы, гісторыя Беларусі, прыродазнаўства, матэматыка, геаграфія, спевы, маляванне, ручная праца і інш. Існавалі фіз. кабінет, хім. лабараторыя; працавалі гурткі тэатр., прыгожага мастацтва. Многія навучэнцы былі чл. Мінскай бел. вучнёўскай грамады. Навучанне платнае. Дзеці бедных бацькоў і сіроты вызваляліся ад платы. Фінансавую дапамогу аказваў Часовы бел.нац.к-т. Дзейнасць гімназіі праходзіла пад наглядам польск. адміністрацыі. Сярод навучэнцаў паэты А.Александровіч, К.І.Жылка, матэматык Б.П.Дземідовіч, тэатр. дзеяч Я.Рамановіч. У 1920 пераўтворана ў 13-ю Мінскую сярэднюю школу 2-й ступені.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁТЭР (Noether) Амалі Эмі (23.3.1882, г. Эрланген, Германія — 14.4.1935),
нямецкі матэматык, адна з заснавальнікаў абстрактнай алгебры. Скончыла Эрлангенскі ун-т (1902), дзе першай з жанчын Германіі атрымала ступень д-ра навук (1907). У 1922—33 праф. Гётынгенскага ун-та, у 1928—29 выкладала ў Маскоўскім ун-це. З 1933 праф. жаночага каледжа ў г. Брын-Мор (ЗША). Навук. працы па алгебры (тэорыі ідэалаў, гіперкамплексных сістэм, дыферэнцыяльных інварыянтаў і інш.). Увяла паняцце групы з аператарамі, даказала тэарэму аб гомеамарфізмах і ізамарфізмах, развіла агульную тэорыю выключэння і тэорыю алгебраічных мнагастайнасцей. Сфармулявала адну з фундаментальных тэарэм тэарэт. фізікі (гл.Нётэр тэарэма).
Літ.:
Вейль Г. Математическое мышление: Сб.: Пер. с англ. и нем. М., 1989. С. 274—292.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАН (Riemann) Георг Фрыдрых Бернхаі (17.9.1826, г. Даненберг, Германія — 20.7.1866),
нямецкі матэматык. Вучыўся ў Гётынгенскім (1846) і Берлінскім (1847—49) ун-тах. З 1849 у Гётынгенскім ун-це (з 1857 праф.). Навук. працы па тэорыі функцый камплекснай пераменнай, тэорыі лікаў, матэм. аналізе, матэм. фізіцы і геаметрыі. Заклаў асновы геам. кірунку ў тэорыі аналітычных функцый, увёў т.зв. рыманавы паверхні, займаўся пытаннямі размеркавання простых лікаў, распрацаваў тэорыю канформных адлюстраванняў, заклаў асновы тапалогіі, даследаваў раскладальнасць функцый у трыганаметрычныя шэрагі, сфармуляваў неабходныя і дастатковыя ўмовы існавання вызначанага інтэграла (гл.Рымана інтэграл). Стварыў тэорыю абагульненых рыманавых прастор (рыманава геаметрыя), асобныя выпадкі якой — эўклідава геаметрыя, Лабачэўскага геаметрыя, Рымана геаметрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Антон Паўлавіч (н. 7.2.1944, в. Красняны Мядзельскага р-на Мінскай. вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997). Скончыў БДУ (1966). У 1967—8 2 і з 1999 у БДУ. У 1982—99 у Гродзенскім ун-це (у 1982—84 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Распрацаваў метады рашэння класічнай праблемы цэнтра і фокуса для адвольных аналіт. сістэм дыферэнцыяльных ураўн. на плоскасці.
Тв.:
Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У.В.Амелькіным, М.А.Лукашэвічам);
Проблема центра и фокуса для аналитических систем с нулевой линейной частью // Дифференциальные уравнения. 1989 Т. 25, № 5—6;
Решение проблемы центра и фокуса для кубической системы нелинейных колебаний // Там жа. 1997. Т. 33, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЧУ́К Валерый Барысавіч (н. 25.5.1948, г. Іванава Брэсцкай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1975 заг. лабараторыі). З 1998 у БДУ (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні. Распрацаваў мадэлі, метады разліку, праграмнае забеспячэнне выліч. эксперыментаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі; на аснове распрацаваных матэм. і праграмнага забеспячэнняў стварыў (разам з інш.) некалькі прадметных геаінфармацыйных сістэм.
Тв.:
Численное моделирование процесса неустойчивого вытеснения нефти водой (разам з У.М.Ентавым) // Изв. АНСССР. Механика жидкости и газа. 1979. №5;
Методика, инструментарий адаптации математических моделей процессов подземной гидродинамики (разам з С.А.Барвенавым, М.Ф.Кібашам) // Выбр.навук.пр.БДУ. Т. 6. Матэматыка. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Андрэй Мікалаевіч (30.10.1906, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1993),
савецкі матэматык і геафізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1953, 1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1935—58 у Ін-це тэарэт. геафізікі, з 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АНСССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—89 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па выліч. і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэм. фізіцы, геафізіцы, тапалогіі. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разам з В.Я.Арсеніным);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А.А.Самарскім).
Літ.:
А.Н.Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАВУ́САЎ Уладзімір Іванавіч (н. 16.6.1956, Мінск),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. З 1998 працуе за мяжой (ФРГ, Канада). Навук. працы па тэорыі лінейных алг. груп, кагамалогіях Галуа. Даказаў гіпотэзу Сера і прынцып Хасе для груп тыпу E8 над лікавымі палямі. Пацвердзіў гіпотэзу Платонава—Маргуліса аб праектыўнай прастаце груп рацыянальных пунктаў для большасці груп выключных тыпаў. Апісаў групы R-эквівалентнасцей адназвязных груп класічных тыпаў.
Тв.:
О проективной простоте некоторых групп рациональных точек над полями алгебраических чисел // Изв. АНСССР. Сер. мат. 1989. Т. 53, №2;
The rationality problem for semisimple group varieties (разам з У.П.Платонавым) // Journal für die Reine und Angewandte Mathematik. 1998. Vol. 504.