вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля сутокаў рэк Усыса і Обаль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км ад г.п. і чыг. ст. Шуміліна, 48 км ад Віцебска. 709 ж., 300 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Вайсковыя могілкі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧА́ЕВІЧЫ,
вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., каля р. Лукомка, на аўтадарозе Чашнікі—Новалукомль. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на Пд ад горада і 4 км ад чыг. ст. Чашнікі, 102 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр Валяўкоўскага с/с і саўгаса «Арловічы». За 36 км ад Дуброўна, 143 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка. 352 ж., 128 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат. быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў. Парк пейзажнага тыпу 19—20 ст. — помнік садова-паркавага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАРЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Брагінскім раёне Гомельскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдУ ад Брагіна, 168 км ад Гомеля, 14 км ад чыг. ст. Ёлча. 462 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі гарадзішча і бескурганны могільнік мілаградскай і зарубінецкай культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г. Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцтва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, дзіцячы сад, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БАЧКА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на паўн.-ўсх. беразе воз. Глыбачка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 40 км на ПнУ ад Ушач, 85 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Полацк. 827 ж., 336 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнікі прыроды Глыбачанскія валуны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял.Айч. вайны была спалена. Брацкая магіласав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗЕРА,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 35 км на ПнУ ад г.п. Узда. 29 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Койданава, каля аўтадарогі Мінск—Слуцк. 817 ж., 322 двары (1996). Пякарня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.). Брацкая магіласав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАТКА́НАВІЧЫ,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад Клецка, 137 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Клецк. 920 ж., 316 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіласав. воінаў. Помнікі архітэктуры — ветраны млын (пач. 20 ст.) і сядзіба (19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЭ́Ц,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Добасна, на аўтадарозе Рагачоў—Бабруйск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на З ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 143 км ад Гомеля. 673 ж., 239 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (2-я пал. 19 ст.).