ВЫСАГО́РАЦ (Міхаіл Амосавіч) (н. 19.11.1920, в. Стрыжава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1940), Маскоўскае ваенна-інж. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір сапёрных узвода, роты капітан Высагорац вызначыўся ў 1944 пры інж. разведцы і буд-ве паромнай пераправы цераз р. Днестр, мастоў цераз р. Прут, Зах. Буг, Сан, Віслу. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БА (Анатоль Піліпавіч) (21.10.1923, пас. Папоўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.8.1995),
бел. вучоны-хірург.Д-рмед.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1954). У 1968—95 працаваў у ім (у 1971—85 прарэктар). Навук. працы па праблемах абдамінальнай хірургіі, дыягнастычнага значэння пункцыі брушной поласці пры закрытай траўме жывата, інстр. метадах дыягностыкі хвароб брушной поласці, даследаваннях гемапунктату пры пазаматачнай цяжарнасці. Вынаходнік хірург. іголкі для пункцыі брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РАЎ (Абрам Ільіч) (1907, г. Магілёў — 1943),
бел. скульптар. Скончыў Віцебскімаст. тэхнікум (1929). Асн. творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С.Арджанікідзе ў разведцы і пад Барысавам» (усе 1930-я г.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М.Ю.Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Мінску (1932—34), бел. павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў на фронце.
А.Жораў. С.Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам. 1939.
бел. вучоны-педагог у галіне тэхн. графікі. Канд.пед.н. (1980), праф. (1993). Скончыла Віцебскае маст.-графічнае пед. вучылішча (1954), Віцебскіпед.ін-т (1963), дзе працуе з 1965. Распрацавала тэарэт. і метадычныя пытанні ўдасканалення графічнай падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў ВНУ. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для школ, тэхнікумаў, ВНУ.
Тв.:
Основы графической грамоты. Мн., 1966 (у сааўт.);
Словарь-справочник по черчению. М., 1993 (v сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПІК (Анатоль Іванавіч) (12.5.1922, в. Патрубаўшчына Беластоцкага ваяв., Польшча — 28.2.1995),
бел. вучоны ў галіне хірургіі сасудаў. Д-рмед.н. (1979), праф. (1980). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1950). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па дыягностыцы, прафілактыцы і лячэнні інфекц. ускладненняў у пасляаперацыйны перыяд, удасканаленні неадкладнай хірург. дапамогі.
Тв.:
Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике. Мн., 1967 (у сааўт.);
Тромбооблитерирующие заболевания артерий нижних конечностей. Мн., 1975 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯ́ЗЕЎ (Васіль Аляксандравіч) (9 1.1920, г.п. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. — 22.7.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік вызвалення Паўн. Каўказа, Украіны, Беларусі. Камандзір эскадрыллі авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 1088 баявых вылетаў, правёў 139 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1962 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́Ў (Юрый Васілевіч) (н. 7.5.1951, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1994), праф. (1988). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1974) і працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па паталаг. анатоміі, дыферэнцыяльнай дыягностыцы язвавай хваробы і рака страўніка.
Тв.:
Возможности гастробиопсии в диагностике дисплазии и рака желудка // Вопр. онкологии. 1989. Т. 35, № 11;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ЎСКІ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.9.1936, в. Заронава Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1987), праф. (1994). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1962). З 1988 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні племянных і прадукцыйных якасцей буйн. раг. жывёлы, коней, авечак, метадах выкарыстання імунагенет. фактараў у племянной жывёлагадоўлі і кантролі за ўстойлівасцю да захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГАЎСКО́Й (Дзмітрый Іванавіч) (17.11. 1918, г. Віцебск — 2.5.1989),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1938), Чкалаўскую школу пілотаў (1941). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Каўказскім, Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў капітан Л. зрабіў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 26 артыл. гармат і бронемашын, 80 аўтамашын з жывой сілай і грузам, нанёс значныя страты камунікацыям ворага. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУД (Мікалай Рыгоравіч) (3.1.1947, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1971), працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па анкалогіі, хірургіі страўніка і кішэчніка.
Тв.:
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з І.М.Сіпаравым), Ультразвуковая диагностика в медицине. Витебск, 1995 (у сааўт.).