ВАРСАНО́Ф’ЕВА Вера Аляксандраўна (22.7.1890, Масква — 29.6.1976),
савецкі геолаг. Чл.-кар. Акадэміі пед. навук СССР (1945). Вучаніца А.П.Паўлава. Навук. працы па стратыграфіі палеазойскіх адкладаў басейна верхняй Пячоры, геамарфалогіі Паўн. Урала, таксама па гісторыі геал. навукі і папулярызацыі геал. ведаў. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АНСССР (1950). Імем Варсаноф’евай названа адна з вяршынь Прыпалярнага Урала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТАДРА́ХМА (ад грэч. oktadrachmon 8 драхмаў),
сярэбраная манета Стараж. Грэцыі, якая складала 8 драхмаў. Маса каля 28 г. Вядомы актадрахмы 6—3 ст. да н.э., якія чаканілі ў Абдэры, Іхнае, на Бізальтавых і Эдонскіх а-вах Аляксандрам Македонскім, Сідонам, Пталамеямі, атаксама залатая актадрахма Пталамеяў пад назвай «мнеён».
балгарскі мовазнавец-славіст, перакладчык. Ініцыятар бел.-балг. мовазнаўчых сустрэч (з 1976 праводзяцца па чарзе ў Мінску і Сафіі). Даследаваў катэгорыю аспекту слав. дзеяслова, з’явы анафары ва ўжыванні займеннікаў, інш. пытанні балг. граматыкі і лексікалогіі, атаксама праблемы станаўлення і ўзаемадзеяння слав. моў. Перакладаў з чэш. мовы на балгарскую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДЭ МНО́ЖНІК,
каэфіцыент у формуле для вызначэння расшчаплення ўзроўняў энергіі ў магн. полі (гл.Зеемана з’ява). Вызначае маштаб расшчаплення ў адзінках магнетона Бора, атаксама адносную велічыню гірамагнітных адносін. Уведзены ў 1921 ням. фізікам А.Ландэ. Значэнні Л.м. залежаць ад арбітальных і спінавых момантаў асобных электронаў, напр., для чыста арбітальнага моманту Л.м. роўны 1, для чыста спінавага — 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБДАМІНА́НТА (ад суб... + дамінанта),
у музыцы, назва IV ступені гамы; у гармоніі — назва акордаў, што ўтвараюцца на гэтай ступені, атаксама функцыі, якая ўключае акорды на IV, II, II нізкай, VI ступенях. У танальна-функцыян. сістэме гармоніі выяўляецца ўзаемасувязь С. (пазначаецца лац. літарай S), тонікі (T), дамінанты (D).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́СЛА,
адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сіла 1 Н. Названа імем Н.Тэслы. Абазначаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м² = 1 Н/(А∙м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (10−3Тл).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСЦЬ ВАЙСКО́ВАЯ,
умоўнае лічбавае найменне воінскай часці, злучэння і ўстаноў Узбр. Сіл, войск МУС, пагран. войск Рэспублікі Беларусь. Выкарыстоўваецца ва ўзаемаадносінах часцей, злучэнняў паміж сабою, з цывільнымі ведамствамі, арг-цыямі, прадпрыемствамі і інш., атаксама пры перасылцы карэспандэнцыі і грузаў. Для падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад часцей (злучэнняў), да ўмоўнага наймення дадаюць літару (напр., «В/ч 23466-А»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЯГРА́ФІЯ (ад ангія... + ...графія),
метад рэнтгеналагічнага даследавання крывяносных і лімфатычных сасудаў пасля ўвядзення ў іх кантрастнага рэчыва. Дазваляе выявіць стан сасудаў, атаксамапаталаг. працэсы ў органах, звязаныя са зменамі кровазабеспячэння або лімфазвароту.