ЛЕНЦ Эміль Хрысціянавіч [24.2.1804, г. Дэрпт (цяпер Тарту), Эстонія — 10.2.1865], расійскі фізік і электратэхнік. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це. З 1836 у Пецярбургскім ун-це (з 1863 рэктар). Навук.працы па электрычнасці і магнетызме. Устанавіў правіла вызначэння напрамку індукцыйнага току (гл.Ленца правіла), эксперыментальна абгрунтаваў Джоўля—Ленца закон (1842). Распрацаваў метады разліку электрамагнітаў (разам з Б.Якобі), адкрыў абарачальнасць эл. машын. У час кругасветнага падарожжа (1823—26) выканаў шэраг геафіз. даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага нівеліравання. Аўтар падручніка па элементарнай фізіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ X (Leo; свецкае Джавані дэ Медычы; Giovanni de’ Medici; 11.12.1475, г. Фларэнцыя, Італія — 1.12.1521),
папа рымскі [1513—21]. Сын правіцеля Фларэнцыі Ларэнца Пышнага Медычы. Кардынал з 13-гадовага ўзросту. Імкнуўся ўмацаваць уплыў сям’і Медычы, вёў войны з іх праціўнікамі, удзельнічаў у розных кааліцыях у перыяд Італьянскіх войнаў 1494—1559. У 1516 заключыў канкардат з франц. каралём Францыскам I, які пашырыў правы караля над франц. царквой. Шырока практыкаваў продаж індульгенцый, што стала штуршком да пачатку Рэфармацыі. У 1520 адлучыў ад царквы М.Лютэра. Прыцягнуў буйнейшых мастакоў Адраджэння (Леанарда да Вінчы, Д.Брамантэ, Рафаэль, Мікеланджэла) для працы над аздабленнем цэркваў і палацаў Рыма і Ватыкана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДЭ ((Linde) Самуэль Багуміл) (24.4. 1771, г. Торунь, Польшча — 18.8.1847),
польскі лексікограф. Чл. многіх замежных акадэмій. З 1791 выкладчык польскай мовы ў Лейпцыгскім ун-це, з 1804 дырэктар Варшаўскага ліцэя. У перыяд Варшаўскага княства чл. Палаты грамадскай адукацыі, кіраўнік Дырэкцыі нар. адукацыі. Адзін з арганізатараў і дырэктар публічнай б-кі пры Варшаўскім ун-це. Чл. Варшаўскага т-ва сяброў навук, многіх навук. т-ваў. Гал. праца Л. — «Слоўнік польскай мовы» (т. 1—6, 1807—14). Аўтар працы «Пра статут літоўскі...» (1816). Даследаваў стараж. прускую мову.
Літ.:
Michalski J. Spór o koncepcję «Słownika» Lindego // Studia i materiały z dziejów nauki polskiej. Warszawa, 1954. T. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1978 у г. Клімавічы Магілёўскай вобл. на базе матэрыялаў краязн. музея гар. сярэдняй школы № 3. Адкрыты ў 1984. Пл. экспазіцыі 282 м², больш за 3,8 тыс. экспанатаў асн. фонду (1998). Мае калекцыі пісьмовых крыніц, прадметаў археалогіі, нумізматыкі, зброі, ткацтва, нар. побыту, твораў выяўл. мастацтва Клімавіцкага р-на. Сярод экспанатаў бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., «Трэбнік» 2-й пал. 19 ст., мінея на крас. 1868, узоры нар. адзення, тканыя посцілкі, ручнікі, матэрыялы пра Клімавіцкія гімназіі, дзейнасць падполля ў Вял.Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.7.1892, Масква —9.9.1962),
расійскі вучоны ў галіне авіяц. маторабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943), ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Працаваў на кіруючых пасадах у НДІ і на авіяц. з-дах, выкладаў у ВНУ. З 1935 гал. канструктар авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя рухавікі для знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Вял.Айч. вайну. У пасляваен. перыяд распрацаваў шэраг паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПТАН ((Compton) Артур Холі) (10.9. 1892, г. Вустэр, штат Агайо, ЗША — 15.3.1962),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1927) і шэрагу замежных АН. Скончыў Прынстанскі ун-т (1914). У 1920—23 і 1953—61 праф. ун-та Вашынгтона ў г. Сент-Луіс (у 1945—53 рэктар); у 1923—45 праф. Чыкагскага ун-та. Навук.працы па атамнай і ядз. фізіцы, фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў. Адкрыў эфект змены даўжыні хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення з прычыны рассеяння яго электронамі рэчыва (Комптана эфект). Выявіў поўнае ўнутранае адбіццё рэнтгенаўскіх прамянёў. Адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў, які сведчыць пра іх карпускулярную прыроду. Удзельнік стварэння атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЕЎ (Уладзімір Афанасьевіч) (н. 1.11.1940, с. Прасноўка Паўночна-Казахстанскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне дэфектаскапіі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Ташкенцкі політэхн.ін-т (1966). З 1975 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. З 1995 у НДІбуд. матэрыялаў. Навук.працы па фіз. асновах палярызацыйна-частотных метадаў радыёхвалевага кантролю матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і прылады для дэфектаскапіі дыэлектрычных асяроддзяў, дыягностыкі слаістых сістэм з неэлектраправодных матэрыялаў і радыёхвалевай эліпсаметрыі танкаплёначных структур.
Тв.:
Радиоволновая эллипсометрия. Мн., 1985 (разам з Я.М.Куляшовым, М.М.Пунько);
Радиоволновая эллипсометрия диэлектрических структур. Мн., 1989 (разам з М.В.Любецкім, С.А.Ціхановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЮХ (Уладзімір Сяргеевіч) (6.8.1943, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.1.1997),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1973 нам. дырэктара), з 1990 у БДУ. Навук.працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Даў поўную класіфікацыю непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп: апісаў падгрупы Сілава праектыўнай лінейнай групы, даследаваў гіпотэзу канечнасці для вырашальных лінейных груп.
Тв.:
Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (разам з А.Я.Залескім);
Неприводимые локально нильпотентные линейные группы // Фундаментальная и прикладная математика. 1998. Т. 3, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СТАЎ (Трайча) (17.6.1897, Сафія — 17.12.1949),
балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1963). З 1920 чл.Балг.камуніст. партыі (цесных сацыялістаў); з 1931 чл. яе ЦК, з 1937 чл. Палітбюро ЦК. У 1924—29 зняволены за рэв. дзейнасць. У 1930—31, 1932—34 жыў у СССР, працаваў у Выканкоме Камінтэрна. У 2-ю сусв. вайну сакратар ЦКБалг. рабочай партыі (БРП, 1940—42), адзін з арганізатараў балг. Руху Супраціўлення, зняволены (1942 — вер. 1944). У 1944—46 сакратар ЦК БРП (камуністаў), у 1946—49 нам. старшыні Савета Міністраў. У 1948—49 чл. Палітбюро ЦКБалг.камуніст. партыі. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СТЫЧАЎ (Павел Андрэевіч) (24.2. 1845, Масква — 3.12.1895),
расійскі вучоны, адзін з заснавальнікаў глебазнаўства. Скончыў Пецярбургскі земляробчы ін-т (1869). Праф. гэтага ін-та і Пецярбургскага ун-та. З 1885 у Мін-ве земляробства і дзярж. маёмасцей (з 1894 дырэктар дэпартамента земляробства). Навук.працы па вывучэнні біял. асноў глебаўтварэння і спосабаў павышэння ўрадлівасці глебы. Звязаў працэс глебаўтварэння з жыццядзейнасцю раслін і мікраарганізмаў, паказаў яго як працэс біял. ўзаемадзеяння паміж фактарамі жывой прыроды і навакольнага асяроддзя. Распрацаваў аграпрыёмы барацьбы з засухай.
Тв.:
Почвоведение. М.; Л., 1940;
Почвы черноземной области России. Их происхождение, состав и свойства. М., 1949;