вадасховішча ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., за 15 км на ПдЗ ад г. Ельск, каля в. Загацце. Створана ў 1982. Пл. 0,7 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 6,4 м, аб’ём вады 3 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой з прытока Высока-Махнавіцкага канала. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА, Галбея Паўднёвая,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца (працякае праз возера), за 5 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,36 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. да 6 м, на З і ПнУ разараныя, на ПдЗ пад лесам. На З упадае ручай Цімара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДО́Р’Е,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе в. Даўгінава — в. Жардзяжжа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на Пн ад г.п. Лагойск, 90 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Будслаў. 352 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДО́РЫН (Андрэй Германавіч) (н. 22.8.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1984). Творчасці ўласцівы індывідуальнасць бачання свету, псіхал. выразнасць кампазіцый, тонкі каларыт. Сярод работ: «Вяртанне. 1953 год» (1987), «Курапаты», «Калядныя яблыкі», «Сынок, тут быў сад», «Партрэт мастацтвазнаўцы», «Галлё для вогнішча» (усе 1988), «Зімовы сад» (1989) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДРУ́ЦКІ СКАРБ,
манетны скарб, знойдзены ў 1893 на беразе Дняпра каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Ухаваны ў 13 ст. У гліняным гаршку знаходзілася 89 цэлых і 3 фрагменты сярэбраных грыўняў-зліткаў 13 ст. агульнай масай 14,5 кг. Імператарская археал. камісія (Пецярбург) размеркавала знаходку паміж музеямі Расіі, Германіі, ЗША і распрадала прыватным асобам. 13 зліткаў у 1929 перададзены Эрмітажу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Іван Рыгоравіч) (22.10.1916, в. Хоцімск Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 15.7.1952),
поўны кавалер ордэна Славы. На фронце з 1941. Снайпер сяржант З. вызначыўся пры вызваленні Польшчы каля в. Юзэфаў Радамскага ваяв. і ў час прарыву абароны праціўніка на р. Одэр каля г. Лебус на тэр. Германіі, знішчыў 56 гітлераўцаў і захапіў 2 пушкі. Пасля вайны працаваў у калгасе на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЯШНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,36 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 4 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, пераважна пад хмызняком, на З і Пн часткова разараныя. На З выцякае р. Агнеш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад г. Бялынічы, 66 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Друць. 433 ж., 157 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, дом быта, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі стараж. селішча і курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр Бокшыцкага с/с і калгаса. За 6 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк, 99 км ад Мінска, 175 ж., 78 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, насыпаны курган і пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
радовішча глін у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля в. Заполле. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага аледзянення. Гліны чырванавата-бурыя, карычневыя, шчыльныя, пластычныя з праслойкамі пяску, супеску і суглінку. Разведаныя запасы 18,6 млн.м³, перспектыўныя 23,6 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,7—10,9 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—4,7 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы.