твор гліптыкі; від гемы — каштоўны, часцей паўкаштоўны камень (сардонікс, агат і інш.) з выпуклай разной выявай. Выразнасць дасягаецца праз натуральную слаістасць каменя (выява — аднаго колеру, фон, адметныя па тоне і фактуры дэталі — іншых). Вядома з 4 ст. да н.э., росквіт — у мастацтве эліністычнай Грэцыі і Стараж. Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАІСКА́КІС ((Karaiskakēs) Георгіяс) (каля 1780, г. Аграфа, Грэцыя — 4.5.1827),
дзеяч грэчаскага нац.-вызв. руху, военачальнік. Удзельнік руху клефтаў. У пач.грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29 камандаваў атрадам, пасля партыз. атрадам у тыле тур. арміі. У 1826 галоўнакамандуючы войскамі кантынент. Грэцыі, якія ў снеж. 1826 вызвалілі значную ч.Цэнтр. Грэцыі. Забіты ў баі пры вызваленні Акропаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́МКА,
стаянка ранняга этапу грэнскай культуры (12—10 тыс.г. назад) ва ўрочышчы Каромка каляв. Залаззе Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Пры даследаванні знойдзены скрабкі, разцы, тронкавыя і асіметрычныя наканечнікі стрэл, сякеркі з перахватам, пласцінкі з прытупленым краем і інш. Трапляюцца дробныя, старанна апрацаваныя вастрыі, невял. праколкі, разнастайныя камбінаваныя прылады для апрацоўкі косці, рогу, дрэва, скуры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎЧЫНА,
вадасховішча ў Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл., каляв. Кароўчына. Створана на р. Касінка ў 1981. Пл. 0,47 км², даўж. 2,5 км, найб.
шыр. 300 м, найб.глыб. 8,6 м, аб’ём вады 1,42 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 3 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 7,6 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі і воднага добраўпарадкавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЧЭ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Талачынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Еленка (выцякае з возера), за 23 км на ПдЗ ад г. Талачын. Пл. 0,54 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, сплавінныя. Злучана ручаём з Сярэднім воз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШАЛЁЎ,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Ліпа, каля аўтадарогі Буда-Кашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 53 км ад Гомеля. 479 ж., 180 двароў (1998). Птушкафабрыка, масласырзавод. Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАСЕ́ВІЧЫ,
вёска ў Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Івацэвічы — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на З ад горада і чыг. ст. Івацэвічы, 147 км ад Брэста. 680 ж., 290 двароў (1998). Пухапер’евая ф-ка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙП-ЙОРК (Cape York),
паўвостраў на ПнУ Аўстраліі, паміж Каралавым м. на У і зал. Карпентарыя на З. Пл. 300 тыс.км². Даўж. з Пн на Пдкаля 600 км. Усх.ч. гарыстая (выш. да 555 м), зах. — нізінная. Здабыча баксітаў (радовішча Уэйпа). Эўкаліптавыя (на З) і вільготныя трапічныя лясы (на У). Некалькі нац. паркаў. Порт — Порт-Сцьюарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕФАЛІНІ́Я (Kephallēnia),
востраў калязах. берагоў Грэцыі, найб. з Іанічных а-воў. Тэр. Грэцыі. Пл. 752 км². Нас. (з прылеглымі астравамі) 31,3 тыс.чал. (1981). Вапняковыя плато і кароткія хрыбты са стромкімі схіламі. Выш. да 1628 м (г. Энас). Зараснікі міжземнаморскіх вечназялёных і лістападных хмызнякоў, невял. хваёвыя лясы. Плантацыі аліваў, тытуню, вінаграднікі, сады. Гал. горад і порт — Аргастоліян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ГЕНФУРТ (Klagenfurt),
горад на Пд Аўстрыі, у міжгорнай катлавіне, калявоз. Вёртэр-Зе. Адм. ц. зямлі Карынтыя. Горад з 1279. 90 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., эл.-тэхн., хім, тэкст., дрэваапр., гарбарна-абутковая, харчасмакавая. Музей Карынтыі. Арх. помнікі 15—18 ст.: рэнесансавыя ландхаўз і сабор, палац епіскапа і інш. Турызм.