частка тэрыторыі Усх. Антарктыды паміж 136° і 142° усх. даўгаты, абмываецца на Пн морам Дзюрвіля. Ледавіковае покрыва таўшчынёй да 2000 м, каля берага трапляюцца ўчасткі, свабодныя ад лёду. Клімат суровы, з перавагай штармавых вятроў. Адкрыта ў 1840 франц. экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Ж.Дзюмон-Дзюрвіля, названа ў гонар яго жонкі. З 1956 паблізу берага Адэлі зямлі (на в-ве Пятрэль) працуе франц.навук. станцыя «Дзюмон-Дзюрвіль».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЖЭ́ХАВА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка. Пл. 0,64 км², даўж. 1,53 км, найб.шыр. 0,71 км, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 19,4 км². Схілы выш. ад 2 да 12 м. Берагі стромкія, на Пн зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком, на З забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае, каля берагоў пясчанае і пясчана-галечнае. Выцякае ручай у воз. Саванар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРО́К, Азяркі,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны, якія вырошчваюцца для атрымання алею. Назапашваюць алей пераважна ў насенні і пладах, некаторыя ў клубеньчыках (чуфа); у вадкім (травяністыя алейныя культуры, масліна, тунг) і цвёрдым (пальма, какава, васковае дрэва) стане. Культывуецца каля 50 відаў. У сусв. земляробстве найб. пашыраны соя, арахіс, сланечнік, масліна, рапс, кунжут, клешчавіна. На Беларусі вырошчваюць лён, сланечнік, каноплі (у іх насенні да 40% алею), але пераважна як тэхнічныя культуры. Гл. таксама Эфіраалейныя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАРЫ́ТЫ, амарэі, амуру,
галіна семіцкіх народаў, якія ў старажытнасці насялялі Сірыйскі стэп ад Палесціны да Персідскага зал. У канцы 3-га тыс. да н.э. разбурылі шумерскую цывілізацыю Ура і каля 1894 да н.э. заснавалі Старававілонскую дзяржаву. Асеўшы ў Месапатаміі, у 18—17 ст. да н.э. асіміляваліся з мясц. насельніцтвам, у Сірыі і Палесціне ў 15—10 ст. да н.э. зліліся з ханаанеямі. У 1-м тыс. да н.э. Сірыя наз. Амуру.
горная сістэма на Пд Пірэнейскага п-ва ў Іспаніі. Працягласць з ПдЗ на ПнУкаля 630 км. Выш. да 3478 м (г. Муласен). Утвораны некалькімі глыбока расчлянёнымі хрыбтамі і масівамі альпійскага ўзросту. Складзены пераважна з крышт. парод і вапнякоў. Развіты карст. Радовішчы жал. руды. Укрытыя лістападнымі і вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. У катлавінах і на ўзбярэжжы плантацыі цытрусавых, аліўкаў, вінаграднікі, на У — фінікавыя пальмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НІКАЎ МАНАСТЫ́Р, Андронікаў Спаса Нерукатворнага мужчынскі манастыр. Засн.каля 1360 у Маскве на беразе р. Яўза. Названы ў гонар першага ігумена — Андроніка. Арх. ансамбль уключае белакаменны 4-слуповы Спаскі сабор (1420—27) з фрагментамі фрэсак (1420-я г.), выкананых пад кіраўніцтвам Д.Чорнага і А.Рублёва, аднаслуповую трапезную (1504) з царквою Міхаіла Архангела (1694), сцены і вежы (17 ст.). З 1947 — музей-запаведнік стараж.-рус. мастацтва імя А.Рублёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРУШЭ́ВІЧ (Ян) (пач. 16 ст. — 1567 ?),
рэлігійны і дзярж. дзеяч ВКЛ, паэт-лацініст. Канонік у Вільні, біскуп у Кіеве і Луцку. Аўтар дыдактычна-рэліг. паэмы «Lens Lituana olim...» (каля 1543) пра легендарнае забойства ў Вільні 14 францысканскіх манахаў у перыяд княжання Альгерда (1345—77). Гал. змест і пафас паэмы ў апалагетычна-хрысц. тэндэнцыйнасці, дыдактызме, асуджэнні братазабойстваў.
Літ.:
Дорошкевич В.И. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половина XVI в. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́Й УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (каля 1390—1457?),
князь, адзін з найбуйнейшых праваслаўных магнатаў ВКЛ. Сын кіеўскага кн. Уладзіміра з роду Альгердавічаў, брат Алелькі (Аляксандра, гл. ў арт.Алелькавічы) і Івана Бельскага (гл. ў арт.Бельскія). У адрозненне ад братоў удзельнага княства не атрымаў, але займаў высокае становішча ў ВКЛ, уваходзіў у велікакняжацкую раду. Уладальнік маёнткаў Лагойск, Гайна і Камянец (Менскі пав.), Славенск (Ашмянскі пав.), Палонна і Лемніца (Віцебская зямля) і інш.