МІКУ́ЛІЧ (Аляксей Ігнатавіч) (н. 19.12.1934, в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі і папуляцыйнай генетыкі чалавека. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук.працы па міжпапуляцыйным генагеаграфічным размеркаванні спадчынных прыкмет, залежнасці генафонду і стану здароўя сучаснага насельніцтва ад экалагічнай сітуацыі, па этнагенезе і адаптыўных магчымасцях беларускага этнасу. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
А.І.Мікуліч.
Тв.:
Наша генетическая память. Мн., 1987;
Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з І.С.Гусевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Уладзімір Андрэевіч) (14.10.1920, в. Палявая Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.2000),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1958). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1945 на камсам. рабоце. З 1954 1-ы сакратар Мінскага райкома КПБ. У 1963—77 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1977—85 Мінскага абкомаў КПБ. У 1985—90 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.ЦККПСС у 1981—86. Чл.ЦККПБ у 1960—90, Бюро ЦККПБ у 1977—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—67, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАКАВЕ́Ц (Марк Іосіфавіч) (н. 10.4.1937, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне трыбалогіі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук.працы па механіцы дыскрэтнага фрыкцыйнага кантакту і разліку высакахуткасных вузлоў трэння.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. М., 1976 (у сааўт.);
Механика дискретного фрикционного контакта. Мн., 1990 (разам з А.І.Свірыдзенкам, С.А.Чыжыкам);
Русско-белорусско-английский толковый словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель, 1996 (разам з А.В.Халадзілавым, Т.П.Піліповіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЬКО́ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 8.3.1948, в. Рамейкі Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтыкі. Д-р фармацэўтычных н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1970). З 1978 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры), з 1999 у Мінскім ін-це кіравання. Навук.працы па даследаванні стабільнасці лек. прэпаратаў і шляхах яе павелічэння.
Тв.:
Спектрально-оптический метод определения примесей в препаратах тетрациклина (разам з А.С.Прышчэпавым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1999. Т. 66, № 5;
Оптические спектры водных растворов ассоциатов глутамин-триптофана (з ім жа) // Там жа. 2000. Т. 67, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Адам Пятровіч) (н. 11.7.1939, в. Асташкавічы Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1975), праф. (1994). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн.ін-т (1970). З 1977 у Гомельскім дзярж. ун-це (у 1979—87 і 1990—98 дэкан, у 1984—98 заг. кафедры). Навук.працы па ацэнцы ўплыву геал. будовы і гідрагеал. рэжыму Прыпяцкага прагіну на структуру геатэрмічных палёў, ролі тэхнагенных палёў у фарміраванні геаэкалагічных умоў тэр. Гомельскай агламерацыі. Удзельнічаў у геал. картаграфаванні тэр. Беларусі магнітна-тэлурычным метадам.
Тв.:
Физика Земли. Гомель, 1994;
Геофизические методы исследований: Гидрогеотермия. Гомель, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́ЖНІК (Іван Іванавіч) (н. 2.1.1952, хутар Міжрэчча Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1973), дзе і працуе з 1976 (з 1998 дэкан). Навук.працы па сацыяльна-эканам. і палітыка-геагр. праблемах прыродакарыстання, тэр. арганізацыі турыстычнай гаспадаркі, геаурбаністыцы, тэматычным картаграфаванні. Д-р прыродазнаўчых навук (Ягелонскі ун-т, Польшча; 1993).
Тв.:
Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания. Мн., 1985;
Społccznogeograficzne tendencje rozwoju i przestrzennej organizacji zagospodarowania turystycznego. Sosnowiec, 1992;
Международный туризм в мировом хозяйстве. Мн., 1996;
Географические проблемы природопользования в условиях антропогенной деятельности. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУ́ЖНІКАЎ (Віктар Мікалаевіч) (18.7.1931, г. Стаўрапаль, Расія — 1.1.1998),
бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1953). У 1961—97 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (Мінск, з 1966 заг. лабараторыі). Навук.працы па метадалогіі складання водагасп. балансаў і гідралагічных разлікаў у розных прыродных і гасп. умовах, аптымізацыі рэжымаў і параметраў водагасп. сістэм, прагназіраванні ў галіне выкарыстання і аховы вод.
Тв.:
Вилейско-Минская водная система. Мн., 1987 (у сааўт.);
Использование и охрана малых рек. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯ́ШЧАНКА (Сяргей Іванавіч) (н. 20.10.1924, с. Шыраева Калачаеўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рвет.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1951). З 1960 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1992 у Бел.агр.-тэхн. ун-це. Навук.працы па гігіене с.-г. жывёл на фермах і прамысл. комплексах, спосабах умацавання прыродных ахоўных сіл арганізма і прафілактыцы стрэсаў у с.-г. жывёл.
Тв.:
Стрессы у сельскохозяйственных животных. М., 1987 (разам з В.Ц.Сідаравым);
Энергоресурсосбережение в животноводстве. Барановичи, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙНТЫНГ ((Poynting) Джон Генры) (9.9.1852, Монтан, Вялікабрытанія — 30.3.1914),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Лонданскі (1872) і Кембрыджскі (1876) ун-ты. З 1876 у Манчэстэрскім ун-це, з 1878 у Кавендышскай лабараторыі, з 1880 у Бірмінгемскім ун-це (з 1890 праф.). Навук.працы па даследаванні эл. з’яў, пераносу энергіі, тэорыі выпрамянення. Увёў паняцце пра шчыльнасць патоку эл.-магн. энергіі (гл.Пойнтынга вектар), вызначыў шчыльнасць Зямлі (1891) і гравітацыйную пастаянную (1893). У 1903 выказаў ідэю аб тармажэнні сонечным святлом геліяцэнтрычнага руху касм. цел (гл.Пойнтынга—Робертсана з’ява).
Літ.:
Спасский Б.И. История физики. Ч. 2. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛІНА (Наталля Іванаўна) (н. 1.9.1951, Мінск),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі. Канд.мед.н. (1989). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1975). З 1978 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук.працы па морфафункцыян. асаблівасцях арганізма дзяцей і падлеткаў, асн. тэндэнцыях у фіз. развіцці падрастаючага пакалення ў сувязі з сучаснай экалагічнай сітуацыяй. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Детский организм и среда: Формирование физ. типа в разных геохим. регионах БССР. Мн., 1989 (разам з І.І.Салівон, В.У.Марфінай);
Экологические изменения и биокультурная адаптация человека. Мн., 1996 (у сааўт.).