Размешчана на крайнім У Расійскай Федэрацыі, на а-вах Сахалін, Курыльскіх, Манерон, Цюленевы і інш. Абмываецца Ахоцкім і Японскім морамі. Утворана 20.10.1932. Пл. 87,1 тыс.км². Нас. 599 тыс.чал. (2000), гарадскога 86%. Цэнтр — Южна-Сахалінск. Найб. гарады: Холмск, Карсакаў, Аха, Паранайск. Прыроду гл. ў арт.Сахалін і Курыльскія астравы.
У гаспадарцы вядучае месца належыць прам-сці (60% сукупнага прадукту). Гал. галіна прам-сці — рыбная (32% валавой прадукцыі) прадстаўлена здабычай і перапрацоўкай рыбы (ласось, селядзец, сайра, камбала, мінтай, скумбрыя, траска і інш.), крабаў, крэветак, малюскаў, кальмара, водарасцей; улоў рыбы і морапрадуктаў 507 тыс.т, выраблена 367,3 тыс.тхарч. рыбных прадуктаў (1999). Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу нафты (1,7 млн.т, 1999; запасы — 36,5 млн.т), газу (1,8 млрд.м³; 56,5 млрд.м³), каменнага і бурага вугалю (2,5 млн.т; 20 млрд.т), торфу, вытв-сць электраэнергіі (2,5 млрд.кВт∙гадз). Асн. цэнтры здабычы нафты і газу — Аха, Тунгор; вугалю — Паранайск, Вуглягорск, Шахцёрск, торфу — Тым-Паранайская нізіна. Сахалінская ДРЭС, Южна-Сахалінская ЦЭЦ-1, Ахінская ЦЭЦ; на в-ве Кунашыр першая геатэрмальная эл. станцыя. Развіты лесанарыхтоўка, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прам-сць (вытв-сць кардону, цэлюлозы, паперы, дзелавой драўніны, піламатэрыялаў), машынабудаванне і металаапрацоўка (рамонт абсталявання, вытв-сць металавырабаў, суднабудаванне і суднарамонт), лёгкая і харч.прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пад пасяўнымі пл. 41,6 тыс.га. Пераважае ачаговая прыгарадная сельская гаспадарка. Вырошчваюць кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Малочнамясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, коз. Птушкагадоўля. Зверагадоўля, на Пн — аленегадоўля. Паляўнічы промысел. Рыбагадоўля (пераважна ласасёвыя). Збор ягад і раслін. Даўж. чыгункі 957 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 1808 км. Паромная чыг. пераправа Холмск—Ваніна і Карсакаў—Ваканай (Японія). Марскі транспарт. Гал. парты: Холмск, Карсакаў, Невельск, Вуглягорск, Аляксандраўск-Сахалінскі, Маскальво. Аэрапорт у г. Южна-Сахалінск. Нафта- і газаправод Аха—Камсамольск-на-Амуры. Бальнеалагічныя курорты: Сінягорскія мінер. воды (г. Южна-Сахалінск) і Гарачы Пляж (в-аў Кунашыр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́СЦКІЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ,
нацыянальныя, рэгіянальныя і сусветныя, камерцыйныя і некамерцыйныя ўстановы, якія арганізоўваюць турысцкія падарожжы і садзейнічаюць развіццю турызму.
Да Т.а. належаць: фірмы, бюро. агенцтвы і інш., якія забяспечваюць падрыхтоўку і правядзенне турысцкіх падарожжаў; асацыяцыі, саюзы і інш. аб’яднанні, якія садзейнічаюць развіццю турызму на нац. і міжнар. узроўнях; дзярж. ўстановы, якія вызначаюць палітыку ў галіне турызму; міжнар. аб’яднанні, якія садзейнічаюць турысцкаму руху. Вызначаюць асн. групы Т.а., што абслугоўваюць турыстаў: якія маюць уласныя або арандаваныя сродкі турысцкага абслугоўвання (турысцкія базы і гасцініцы, рэстараны, транспарт і інш.) і прапануюць кліентам комплекс паслуг (т.зв. тураператары); пасрэдніцкія, якія прапануюць паслугі інш. турысцкіх і нетурысцкіх (напр., транспартных) арг-цый, камплектуюць асобныя паслугі (т.зв. турагенты); турысцкія клубы і інш. аб’яднанні аматараў турызму, аб’яднанні спажыўцоў турысцкіх паслуг (як правіла, грамадскія некамерцыйныя арг-цыі, якія існуюць на сродкі ад членскіх узносаў, асігнаванняў з грамадскіх і прыватных фондаў, субсідый прыватных асоб, часам — на сродкі ад уласных камерцыйных мерапрыемстваў). Першая турысцкая паездка на камерц. аснове арганізавана ў 1841 англічанінам Т.Кукам. Турысцкія бюро з’явіліся ў краінах Еўропы ў сярэдзіне 19 ст., у Расіі — у 1880-я г. Першая міжнар. Т.а. — Міжнар. ліга турысцкіх асацыяцый — узнікла ў 1898 (Люксембург), у 1919 пераўтворана ў Міжнар. турысцкі альянс. У 1975 засн.Сусв. Т.а. (штаб-кватэра ў Мадрыдзе). якая аб’ядноўвае больш за 140 краін.
На Беларусі арг-цыяй, якая займаецца вызначэннем дзярж. палітыкі ў адносінах да турызму, з’яўляецца Мін-ва спорту і турызму. У 1962 створаны Рэсп. савет па Т. і экскурсіях (раней — Бел. турысцка-экскурсійнае ўпраўленне); у яго структуру ўваходзілі абл. саветы, бюро падарожжаў і экскурсій і інш. Федэрацыя турызму засн. ў 1977, з 1991 — Федэрацыя спарт. турызму. Рэсп. турысцка-спарт. саюз існуе з 1991. У 1973 створана Кантрольна-выратавальная служба, у 1991 ператворана ў Рэсп. турысцкі аператыўна-выратавальны цэнтр. З канца 1940-х г. працуюць Рэсп. і абл. станцыі юных турыстаў. Сучасная (2001) структура дзіцяча-юнацкага турызму складаецца з Рэсп., 6 абл. і Мінскага гар. цэнтра, каля 50 раённых і гар. цэнтраў, станцый і баз юных турыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРЫ́ДА (Florida),
штат на Пд ЗША. Уключае п-аў Фларыда, тэр., што прылягае да мацерыка, і а-вы Фларыда-Кіс. Пл. 152 тыс.км². Нас. 15 111 тыс.чал. (1999). Адм. ц. — г. Талахасі. Гал. гарады; Джэксанвіл, Маямі, Тампа, Сент-Пітэрсберг, Арланда. Паверхня — нізінная, забалочаная (выш. да 99 м), складзена пераважна з вапнякоў; развіты карст. Клімат акіянічны, субтрапічны, на Пд — трапічны. Сярэдняя т-растудз. ад 12 °C на Пн да 21 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 26 да 29 °C. Ападкаў 900—1400 мм за год. Шмат азёр. Лясы з хвоі, магнолій, пальмаў; уздоўж узбярэжжаў — мангравыя зараснікі. Нац. парк Эверглейдс уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Гал. галіны эканомікі — турызм і сельская гаспадарка. Вырошчваюць цытрусавыя (1-е месца ў краіне па зборы апельсінаў), агародніну, бавоўнік, арахіс, тытунь, цукр. трыснёг і інш. Гадуюць (млн. галоў, 2000) буйн. раг. жывёлу (1,8), свіней (0,04), бройлераў (129). Марское рыбалоўства. Здабыча фасфарытаў і буд. матэрыялаў. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (радыёэлектронная, эл.-тэхн., вытв-сцьтрансп. абсталявання, інструментаў, суднабудаванне), харч., паліграф., хім., дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая. Транспартаўтамаб., чыг., марскі. Гал. парты: Джэксанвіл, Канаверал, Маямі, Пенсакола, Порт-Эверглейдс, Сент-Пітэрсберг, Тампа. 12 міжнар. аэрапортаў. На ўсх. узбярэжжы шматлікія курорты: Маямі, Маямі-Біч, Уэст-Палм-Біч і інш. Даход ад турызму 52,1 млрд.дол. (1997). На мысе Канаверал — выпрабавальны палігон з касм. цэнтрам і стартавай пляцоўкай для запуску касм. караблёў.
Першымі насельнікамі Ф. былі індзейцы-семінолы. Адкрыта ў 1513 ісп. мараплаўцам Х.Пансэ дэ Леонам, які назваў яе «Ф.» (з ісп. «квітнеючая»). У 1565 засн. першае ісп. пасяленне Сан-Агусцін (цяпер Сент-Огасцін) — найстарэйшы еўрап. горад на тэр. ЗША Ісп. ўладанне страчана ў 1819, калі Ф. захапілі ЗША У выніку вайны 1835—42 семінолы (іх узначальваў правадыр Ацэола) былі вымушаны перасяліцца ў Аклахому. З 1845 Ф. — 27-ы штат ЗША У час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 уваходзіла ў рабаўладальніцкую Канфедэрацыю. Пасля 2-й сусв. вайны цэнтр касм. даследаванняў. Апошняя канстытуцыя Ф. прынята ў 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́НТЫ-МАНСІ́ЙСКАЯ АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА У Цюменскай вобл.Рас. Федэрацыі. Утворана 10.12.1930 як Асцяка-Вагульская нац. акруга, з 1940 Ханты-Мансійская нац. акруга, з 1977 сучасная назва. Пл. 523,1 тыс.км². Нас. 1401,9 тыс.чал. (2001), гарадскога 91%. Цэнтр — г.Ханты-Мансійск. Найб. гарады: Сургут, Ніжнявартаўск, Нефцеюганск, Нягань, Кагалым (гл. карту да арт.Цюменская вобласць).
Займае цэнтр.ч.Зах.-Сібірскай раўніны, у межах якой вылучаюцца Сярэдняобская і Кондзінская нізіны, Сосьвінскае ўзв. і Сібірскія Увалы. На З — усх. схілы Паўн. і Прыпалярнага Урала (выш. да 1646 м). Радовішчы нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя). Клімат кантынентальны з працяглай зімой (каля 9 месяцаў). Сярэдняя т-растудз. ад -18 да -23 °C, ліп. 16—19 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. рака — Об з прытокамі Іртыш, Паўн. Сосьва, Вах, Пім, Лямін, Назым, Казым. Шмат азёр (больш за 1500) і балот. Глебы тарфяна-балотныя і падзолістыя. Больш за 30% тэр. пад хвойнымі лясамі (елка, хвоя, кедр), на Пн — тундра. З жывёл пашыраны вавёрка, собаль, каланок, ліс, гарнастай; каля 200 відаў птушак. Рэкі і азёры багатыя рыбай (ласасёвыя, сігавыя, асятровыя). Запаведнікі Малая Сосьва і Юганскі.
Буйны раён здабычы нафты (181 млн.т разам з газавым кандэнсатам, 2000) і прыроднага газу (20,1 млрд.м³). Асн. радовішчы: нафты — Саматлорскае, Мамантаўскае, Фёдараўскае; газу — Ігрымскае, Пунгімскае і інш. Першасная апрацоўка нафты і газу ў гарадах Ніжнявартаўск, Нефцеюганск, Сургут, Нягань, Лянтор, Лангепас. Вытв-сць электраэнергіі 53,5 млрд.кВт∙гадз (2000) на ДРЭС (2 Сургуцкія і Ніжнявартаўская). Прам-сць: лясная, дрэваапр., харч. (рыбакансервавая, малочная і інш.), маш.-буд., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Пасяўныя пл. займаюць 10,8 тыс.га (2000). Бульбаводства. Прыгараднае агародніцтва. Малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, аленегадоўля. Пушны промысел. Зверагадоўля (серабрыстыя і чорныя лісы, пясец, норка). Улоў рыбы 6,6 тыс.т (2000). Даўж. чыгункі 1073 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 1698 км. Гал. чыгунка Екацярынбург—Цюмень—Сургут—Новы Урэнгой. Суднаходства па рэках Об, Іртыш, Паўн. Сосьва, Вах. Рачныя парты: Сургут, Ніжнявартаўск. 8 аэрапортаў. Развіты трубаправодны транспарт. Нафтаправоды Усць-Балык—Омск, Саматлор—Альмецьеўск, Саматлор—Самара, Саматлор—Аляксандраўскае і інш.; газаправод Надым—Пунга і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́СЕН (Hessen),
зямля (адм. адзінка) у ФРГ у бас. Рэйна і верхняга Везера. Пл. 21,1 тыс.км². Нас. 6 млн.чал. (1994). Адм. ц. — г.Вісбадэн. Найб. гарады і гал.прамысл. цэнтры — Франкфуртна-Майне, Дармштат, Касель, Вісбадэн, Офенбах. На З — адгор’і Рэйнскіх Сланцавых гор, на У — сярэднягорныя масівы Рэйнгардсвальд, Габіхтсвальд, Кнюль, Фогельсберг, Рон (г. Васеркупе, 950 м), на Пд — зах.ч. Одэнвальда і нізіна ў міжрэччы Рэйна і Майна. Клімат умераны. Сярэдняя т-раліп. 18 — 20 °C, студз. каля 2 °C. Ападкаў 600 — 800 мм за год. Здабыча калійных солей, бурага вугалю. Развіта машына-, станка- і прыладабудаванне, інструментальная і эл.-тэхн.прам-сць, вытв-сцьпаліграф. машын, рухавікоў, радыё- і тэлеапаратуры. Нафтахім., хім.-фармацэўтычная прам-сць, вытв-сцьхім. валокнаў. Каляровая металургія, цэм., папяровая, тэкст., харч., паліграф., швейная, гарбарна-абутковая, футравая прам-сць. Вытв-сць ювелірных вырабаў, мэблі, шпалераў. У сельскай гаспадарцы пераважае малочна-мясная жывёлагадоўля. Сеюць пшаніцу, жыта, авёс, кармавыя травы. Агародніцтва. На Пд у далінах рэк вінаградарства. Транспартаўтамаб. і чыгуначны. Суднаходства па Рэйне і Майне.
У старажытнасці тэр. Гесена насяляла герм. племя гесаў (адсюль назва). У канцы 8 — пач. 9 ст. тут утварылася графства. У 1137 яно трапіла пад уладу ландграфа Цюрынгіі, у 13 ст. вызвалілася. З 1292 ландграфства і імперскае княства (сталіца з 1277 г. Касель). У 14—15 ст. перажываў перыяд раздробленасці, аб’яднаны (з 1522) у час праўлення Філіпа Велікадушнага [1509—67]. У 1526 праведзена Рэфармацыя. У 1567 падзелены на княствы Гесен-Касель і Гесен-Дармштат. Гесен-Касель удзельнічаў у Трыццацігадовай вайне 1618—48 (на баку пратэстанцкіх князёў) і аўстра-прускай вайне 1866 (на баку Аўстрыі). У 1803—66 курфюрства. У 1866 анексіраваны Прусіяй і ўключаны ў прав. Гесен-Насаў. Гесен-Дармштат у час Трыццацігадовай вайны падтрымліваў імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі»; у 1806—1918 — вял. герцагства (у 1866—1918 наз.Вял. герцагства Гесен), з 1828 у мытнай сістэме Прусіі, з 1871 у складзе Герм. імперыі, у 1918—45 рэспубліка (зямля) Гесен. Пасля 2-й сусв. вайны ў складзе амер. і франц. акупацыйных зон. З 1949 зямля ФРГ (утворана з зямель Гесен-Насаў, Гесен-Касель і Гесен-Дармштат; рэйнская частка Гесена ўвайшла ў зямлю Рэйнланд-Пфальц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЕПРАПЯТРО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на ПдУ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 31,9 тыс.км². Нас. 3852 тыс.чал. (1996), гарадскога — 84%. Цэнтр — г.Днепрапятроўск. Найб. гарады: Крывы Рог, Днепрадзяржынск, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўладар, Марганец, Жоўтыя Воды, Сінельнікава.
Прырода. Рэльеф пераважна раўнінны, на З Прыдняпроўскае ўзв. (выш. да 192 м), у цэнтр.ч. Прыдняпроўская нізіна, якая на Пд пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну, на ПдУ Прыазоўскае ўзв. (выш. да 211 м). Карысныя выкапні: жалезныя, марганцавыя, нікелевыя і тытанавыя руды, каменны і буры вугаль, прыродны газ, графіт, баксіты, вапнякі, граніты, гнейсы, гліны і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -5 да -6,5 °C, ліп. ад 22 да 23,5 °C. Гадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на Пн да 400 мм на Пд. Гал. рака Дняпро з прытокамі Арэль, Самара (злева), Мокрая Сура, Базаўлук, Інгулец (справа). Пабудаваны Днепрадзяржынскае і Кахоўскае вадасх., канал Дняпро—Крывы Рог, вадавод з Дняпра ў Кіраваградскую вобл. Глебы пераважна чарназёмныя, па далінах рэк чарназёмна-лугавыя. Стэп разараны. Лясы займаюць невял. плошчы (дуб, ясень, граб, клён).
Гаспадарка. Д.в. — адна з найб. індустрыяльна развітых на Украіне. Здабыча жал. (Крыварожскі бас.), марганцавых (Нікапальскі бас.), поліметал. руд, каменнага вугалю (зах.ч. Данбаса). Вядучыя галіны прам-сці: чорная (чыгун, сталь, пракат, стальныя трубы і інш.) і каляровая (уран) металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (металургічнае і горна-шахтавае абсталяванне, электравозы, чыг. вагоны. станкі, прэсы, буракаўборачныя камбайны, прылады, радыётэхніка), коксахім., хім. і нафтахім. (азотныя ўгнаенні, пластмасы, шыны, лакі, фарбы і інш.), лёгкая (швейныя вырабы, верхні трыкатаж, абутак), дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая (у т. л.вытв-сць мэблі і паперы), харч. (алей, мука, крупы і інш.). Вытв-сцьбуд. (цэмент) і вогнетрывалых матэрыялаў. Прыдняпроўская, Крыварожская, Днепрадзяржынская і інш.ДРЭС, Днепрадзяржынская ГЭС. Пасевы пшаніцы, ячменю, кукурузы, проса, грэчкі; вырошчваюць сланечнік, сою, цукр. буракі, агародніну, бульбу. Пладаводства, вінаградарства. Мяса-малочная жывёлагадоўля. Рыбалоўства. Буйныя арашальныя сістэмы. Асн. від транспарту — чыгуначны. Чыгункі: Крывы Рог—Днепрапятроўск—Чырвонаармейск, Далінская—Запарожжа і інш.Аўтамаб.транспарт выкарыстоўваецца ў асн. для ўнутр. перавозак. Газаправоды: Шабялінка (Харкаўская вобл.)—Днепрапятроўск—Крывы Рог, Перашчэпіна—Днепрапятроўск, Крамянчуг—Крывы Рог, транзітныя нафтаправоды. Суднаходства па Дняпры. Рачныя парты: Днепрапятроўск, Днепрадзяржынск, Нікапаль. Бальнеагразевы курорт Салёны Ліман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ІРЛА́НДЫЯ (Northern Ireland), Ольстэр,
адм.-паліт. частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі. Займае паўн.-ўсх. частку в-ва Ірландыя. Пл. 14,1 тыс.км². Нас. 1663,3 тыс.чал. (1996), каля 60% — ольстэрцы (пратэстанты, нашчадкі выхадцаў з Англіі і Шатландыі), каля 35% — ірландцы (католікі, карэнныя жыхары). Пратэстантаў больш на У і ў гарадах, католікі пераважаюць у сельскай мясцовасці на З. Адм. і эканам. цэнтр, гал. порт — г.Белфаст. Паверхня хвалістая, на ўскраінах невысокія горы (да 852 м). Клімат умераны акіянічны. Сярэдняя т-раліп. каля 15 °C, студз. каля 6 °C, выпадае каля 1000 мм ападкаў за год. Гал. рака Бан, вял. возера Лох-Ней. У прам-сці найб. развіты суднабудаванне, асабліва буд-ва танкераў; тэкст. (ільняная і з сінт. валокнаў), харч., эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., паліграф., папяровая, мэблевая, швейная, абутковая галіны. У сельскай гаспадарцы пераважае мясная жывёлагадоўля (дае каля 90% даходаў фермераў) — развядзенне і адкорм буйн. раг. жывёлы, свіней, авечак. Птушкагадоўля. Вырошчваюць бульбу і сеяныя травы. Агародніцтва і садоўніцтва. Транспартчыг., аўтамаб., марскі.
Гісторыя. Да пач. 20 ст. гісторыя П.І. непарыўна звязана з гісторыяй Ірландыі і Ольстэра. Паводле англа-ірландскага дагавора 1921 П.І. засталася ў складзе Вялікабрытаніі (утворана з 6 графстваў Ольстэра з пераважна пратэстанцкім насельніцтвам — нашчадкамі англ. і шатл. каланістаў 17 ст.). У 1921—72 мела аўтаномію (уласныя парламент і ўрад). Працяглая паліт., эканам., сац. і культ.-асв. дыскрымінацыя каталіцкай меншасці пасля дэманстрацый пратэсту католікаў у Ландандэры і Белфасце ў 1968—69 і рэакцыі на гэта мясц. паліцыі і пратэстанцкіх экстрэмістаў прывялі да адкрытага нац., рэліг. і эканам. канфлікту ў П.І. (вулічныя баі, акцыі сабатажу). У 1969 брыт. ўрад увёў сюды рэгулярныя войскі, у 1972 — прамое кіраванне рэгіёнам з Лондана. У гэтых умовах актывізаваліся тэрарыст. каталіцкія (гл.Ірландская рэспубліканская армія) і пратэстанцкія групоўкі, у 1969—92 загінула больш за 3 тыс.чал. У 1990-я г. пры пасрэдніцтве Вялікабрытаніі і Ірландыі з’явіліся рэальныя шанцы для мірнага вырашэння канфлікту, асабліва пасля падпісання 10.4.1998 у замку Стормант (прыгарад Белфаста) шматбаковага пагаднення аб урэгуляванні ў П.І. (ухвалена на рэферэндумах у П.І. і Ірландыі ў маі 1998). Дзейнічае шэраг каталіцкіх (Шын-фейн, С.-д. партыя працы) і пратэстанцкіх (Партыя юніяністаў Ольстэра, Дэмакр. юніянісцкая партыя і інш.) партый.
Літ.:
Орлова М.Е. Северная Ирландия: опыт преобразований в расколотом обществе. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНСІЛЬВА́НІЯ (Pennsylvania),
штат на ПнУ ЗША. Пл. 117,4 тыс.км². Нас. 12001,5 тыс.чал. (1998). Адм. ц. — г. Гарысберг. Вял. гарады і асн.прамысл. цэнтры: Філадэльфія, Пітсбург, Алентаўн, Эры. Большая ч.тэр. занята гарамі Апалачы (выш. да 979 м). На ПдУ частка Прыатлантычнай нізіны. Клімат умераны, вільготны. Сярэдняя т-растудз. каля 0 °C, ліп. 21—25 °C. Ападкаў каля 1000 мм за год. Рэкі Агайо, Саскуэхана і Дэлавэр суднаходныя. На ПнЗвоз. Эры. Пад шыракалістымі і хваёвымі лясамі 6,8 млн.га. П. — адзін з найб. эканамічна развітых штатаў. Пераважае цяжкая прам-сць. Вял. значэнне маюць выплаўка чыгуну і сталі, здабыча каменнага вугалю (Пенсільванскі антрацытавы басейн), вытв-сць коксу і цэменту; развіты металаапрацоўка і машынабудаванне, суднабудаванне і рэактарабудаванне, вытв-сць разнастайнага, у т. л.навук. абсталявання, эл.-тэхн. і радыёэлектронная; нафтаперапрацоўчая, хім., фармацэўтычная, сілікатна-керамічная, трыкат., швейная, тэкст., дрэваапр., біятэхналагічная, шкляная, буд. матэрыялаў прам-сць. У сельскай гаспадарцы найб. развіты малочная жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999): буйн. раг. жывёлы — 1700, свіней — 1100, авечак — 83; курэй — 28,5 млн., бройлераў — 135,2 млн. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, кармавыя травы, бульбу, тытунь, агародніну. Садоўніцтва (яблыкі, персікі), вінаградарства. Прамысл. вырошчванне грыбоў. Марское рыбалоўства. Турызм у 1996 прынёс даход у 13,1 млрд.дол.Транспартчыг., аўтамаб., марскі, авіяцыйны. Гал. марскі порт Філадэльфія.
Найб. стараж.мясц. насельніцтва — індзейскае племя алганкінаў. У пач. 17 ст. першыя еўрапейцы (галандцы і англічане) заснавалі тут гандл. факторыю. У 1638 шведы і фіны стварылі на тэр. П. сваю калонію, якая ў 1655 далучана да галандскіх Новых Нідэрландаў. У 1664 захоплена англічанамі. У 1681 У.Пен атрымаў ад караля Карла II ва ўладанне вял.тэр. ў Паўн. Амерыцы, на якой заснаваў калонію пад назвай П. (павінна была стаць узорам хрысц. грамадства). Яна мела сваю канстытуцыю і забяспечвала свабоду веравызнання. Пасля 1682 у П. пачалі перасяляцца англ.квакеры, валійцы, чл.ням. пратэстанцкіх сектаў, з 18 ст. — шатл., ірл. і ням. лютэране. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 П. — цэнтр патрыят. руху. Адзін з 13 штатаў-заснавальнікаў ЗША. У 19 ст. пасля адкрыцця на яе тэр. радовішчаў вугалю і ў 1859 нафты пачала хутка развівацца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-П’ЕР І МІКЕЛО́Н (Saint-Pierre et Miquelon),
уладанне Францыі ў Атлантычным ак., на Пд ад в-ва Ньюфаўндленд. Складаецца з 8 астравоў, найб. з якіх Мікелон (пл. 216 км²) і Сен-П’ер (пл. 25 км²). Агульная пл. 242 км². Нас. 6,9 тыс.чал. (2000), нашчадкі франц. пасяленцаў з Нармандыі і Брэтані. Афіц. мова французская. Вернікі пераважна католікі. Адм., асноўны эканам. цэнтр і порт — г.Сен-П’ер. Астравы раўнінныя і ўзгорыстыя, выш. да 240 м (г. Гранд-Мантань на в-ве Мікелон). Клімат умераны марскі, вільготны. Сярэдняя т-раліп. 14 °C, лютага -3 °C. За год выпадае больш за 1400 мм ападкаў. У раслінным покрыве пераважаюць таежныя лясы з елкі, забалочаныя лугі, тарфяныя сфагнавыя балоты. Аснова гаспадаркі — рыбалоўства і перапрацоўка рыбы. Валавы ўнутр. прадукт 74 млн.дол., каля 11 тыс.дол. на 1 чал. (1996). Прыбярэжная лоўля рыбы. У г. Сен-П’ер халадзільнікі і прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы (сушка, саленне, вэнджанне, вытв-сць кансерваў, рыбнай мукі і тлушчу); прадпрыемствы па рамонце рыбалавецкіх суднаў і рыштунку, абслугоўванне рыбалавецкіх суднаў і інш. Ёсць асобныя лесанарыхтоўчыя і дрэваапр. прадпрыемствы. Мясц. значэнне мае харч. (хлебапякарная, безалкагольных напіткаў) і лёгкая прам-сць. Вытв-сць электраэнергіі 39 млн.кВт∙гадз (1996). На некалькіх звераводчых фермах вырошчваюць серабрыстых лісоў і норак. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца каля 3 тыс.га зямлі. Пераважае жывёлагадоўля, гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак, свіней. Птушкагадоўля. Земляробства абмежавана неспрыяльнымі прыроднымі ўмовамі. Найб. развіта вырошчванне агародніны і бульбы. Транспарт марскі, аўтамаб., авіяцыйны. Усе знешнегандл. сувязі адбываюцца праз порт Сен-П’ер, на астравах 114 км аўтадарог, у т. л. 69 км з цвёрдым пакрыццём; 2 аэрадромы, у т. л.міжнар. на в-ве Сен-П’ер (паветраная сувязь пераважна з Канадай). Замежны турызм (пераважна з Канады, ЗША Францыі). Экспарт — рыба, рыбапрадукты і пушніна; імпарт — харч. і прамысл. тавары, паліва і інш. Уладанне атрымлівае эканам. дапамогу Францыі. Грашовая адзінка — франц. франк.
У пач. 16 ст. С.-П. і М. наведвалі нармандскія, гасконскія і брэтонскія рыбакі. У 1536 франц. мараплавец Ж.Карцье абвясціў астравы ўладаннем Францыі. Уваходзіла ў склад франц. калоніі Квебек. Пасля страты Квебека ў сярэдзіне 18 ст. — адзінае франц. ўладанне ў Паўн. Амерыцы; канчаткова замацаваны за Францыяй у 1816. З 1946 заморская тэрыторыя Францыі, з 1976 — заморскі дэпартамент, з 1985 — тэр. адзінка Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХА́С (Texas),
штат на Пд ЗША. Пл. 692 тыс.км². Нас. 20 044,1 тыс.чал. (1999). Адм. ц. — г. Остын. Вял. гарады і прамысл. цэнтры — Х’юстан, Далас, Сан-Антоніо, Форт-Уэрт, Эль-Паса. Большая ч. паверхні — плато Эдуардс і Лана-Эстакада (выш. да 1200 м), прыморская нізіна. На З адгор’і Скалістых гор выш. да 2665 м. Клімат субтрапічны. Сярэдняя т-растудз. ад 1 да 15 °C, ліп. 25—30 °C. Колькасць ападкаў памяншаецца з У на З ад 1000—1300 мм да 200—300 мм за год. На асобных участках захавалася расліннасць тыпу саваннаў і дубова-хваёвыя лясы. Індустр.-агр. штат. Займае 1-е месца ў ЗША па здабычы нафты, прыроднага газу, серы, гелію; здабываюць таксама свінцова-цынкавыя руды, уран, кам. вугаль. Гал. галіны прам-сці: нафтаперапр. і хім. (гал. чынам нафтахімія — вытв-сцьсінт. смол, каўчуку, пластмас, угнаенняў, кіслот і шчолачаў); аэракасмічная, у т. л. авіяракетная; каляровая металургія (асабліва вытв-сць алюмінію і магнію); харч., швейная, металаапр., маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для нафтагазавай і хім. прам-сці, рэдыёэлектроніка, суднабудаванне). З галін сельскай гаспадаркі пераважае земляробства. Вырошчваюць бавоўну, пшаніцу, сорга, кукурузу, агародніну, люцэрну, земляны арэх. Садоўніцтва, у т. л. цытрусавыя. Арашаецца каля 4 млн.га. На З пераважае жывёлагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2000): буйн. раг. жывёлы — 13,9, авечак — 1,2, свіней — 0,9. Птушкагадоўля. Транспартчыг., аўтамаб., марскі. Гал. парты: Х’юстан, Бомант, Порт-Артур, Корпус-Крысты.
На тэр. Т., населенай індзейскімі плямёнамі, у 1519 з’явіліся іспанцы. У 17 ст.тэр. Т. ўвайшла ў склад віцэ-каралеўства Новая Іспанія. Пасля абвяшчэння ў 1821 незалежнасці Мексікі Т. у яе складзе. У пач. 19 ст. тут пачалі сяліцца фермеры і плантатары з ЗША, якія ўвялі на тэр. Т. рабства. У выніку ўзбр. канфлікту (гл.Тэхаская вайна 1815—36) Т. абвешчаны незалежнай рэспублікай. Ў 1845 ён далучаны да ЗША, што пасля амерыкана-мексіканскай вайны 1846—48 змушана была прызнаць Мексіка. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 Т. на баку паўд. (канфедэратыўных, рабаўладальніцкіх) штатаў. У 1901 на тэр. Т. пачалася здабыча нафты. У 1920-я г. ў штаце ўзмацнілася дзейнасць ку-клукс-клана. У 1963 у Т. (г. Далас) забіты прэзідэнт ЗША Дж.Кенэдзі.