штат на Пд ЗША. Пл. 692 тыс.км². Нас. 20 044,1 тыс.чал. (1999). Адм. ц. — г. Остын. Вял. гарады і прамысл. цэнтры — Х’юстан, Далас, Сан-Антоніо, Форт-Уэрт, Эль-Паса. Большая ч. паверхні — плато Эдуардс і Лана-Эстакада (выш. да 1200 м), прыморская нізіна. На З адгор’і Скалістых гор выш. да 2665 м. Клімат субтрапічны. Сярэдняя т-растудз. ад 1 да 15 °C, ліп. 25—30 °C. Колькасць ападкаў памяншаецца з У на З ад 1000—1300 мм да 200—300 мм за год. На асобных участках захавалася расліннасць тыпу саваннаў і дубова-хваёвыя лясы. Індустр.-агр. штат. Займае 1-е месца ў ЗША па здабычы нафты, прыроднага газу, серы, гелію; здабываюць таксама свінцова-цынкавыя руды, уран, кам. вугаль. Гал. галіны прам-сці: нафтаперапр. і хім. (гал. чынам нафтахімія — вытв-сцьсінт. смол, каўчуку, пластмас, угнаенняў, кіслот і шчолачаў); аэракасмічная, у т. л. авіяракетная; каляровая металургія (асабліва вытв-сць алюмінію і магнію); харч., швейная, металаапр., маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для нафтагазавай і хім. прам-сці, рэдыёэлектроніка, суднабудаванне). З галін сельскай гаспадаркі пераважае земляробства. Вырошчваюць бавоўну, пшаніцу, сорга, кукурузу, агародніну, люцэрну, земляны арэх. Садоўніцтва, у т. л. цытрусавыя. Арашаецца каля 4 млн.га. На З пераважае жывёлагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2000): буйн. раг. жывёлы — 13,9, авечак — 1,2, свіней — 0,9. Птушкагадоўля. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Гал. парты: Х’юстан, Бомант, Порт-Артур, Корпус-Крысты.
На тэр. Т., населенай індзейскімі плямёнамі, у 1519 з’явіліся іспанцы. У 17 ст.тэр. Т. ўвайшла ў склад віцэ-каралеўства Новая Іспанія. Пасля абвяшчэння ў 1821 незалежнасці Мексікі Т. у яе складзе. У пач. 19 ст. тут пачалі сяліцца фермеры і плантатары з ЗША, якія ўвялі на тэр. Т. рабства. У выніку ўзбр. канфлікту (гл.Тэхаская вайна 1815—36) Т. абвешчаны незалежнай рэспублікай. Ў 1845 ён далучаны да ЗША, што пасля амерыкана-мексіканскай вайны 1846—48 змушана была прызнаць Мексіка. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 Т. на баку паўд. (канфедэратыўных, рабаўладальніцкіх) штатаў. У 1901 на тэр. Т. пачалася здабыча нафты. У 1920-я г. ў штаце ўзмацнілася дзейнасць ку-клукс-клана. У 1963 у Т. (г. Далас) забіты прэзідэнт ЗША Дж.Кенэдзі.