РАМАНО́ЎСКІ (Уладзімір Вацлававіч) (н. 21.7.1957, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарцы-двойцы). Засл. майстар спортуСССР (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1982). У 1994—98 дзярж. трэнер Беларусі па веславанні. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у пары з С.Нагорным (Украіна) на дыстанцыі 1000 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1977, Сафія) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1976, 1977, 1980 — на дыстанцыі 500 м; 1977 — на дыстанцыі 1000 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНЬКО́Ў (Аляксандр Анатолевіч) (н. 7.11.1953, г. Карсакаў Сахалінскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на рапірах). Засл. майстар спортуСССР (1975). Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1973 у Спарт. к-це Беларусі. Чэмпіён і бронз. прызёр XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны і бронз. прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). 5-разовы чэмпіён свету ў асабістым і 5-разовы — у камандным заліку. 6-разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭСПУ́БЛІКА»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з чэрв. 1991 у Мінску на бел. і рус. мовах штодзённа. Заснавальнік — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. жыцця краіны, праблемы эканомікі, культуры, навукі, адукацыі, спорту, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Матэрыялы змяшчаюцца пад рубрыкамі: «Што людзі пішуць», «Дыялог», «Званы госць», «Падрабязнасці», «Яшчэ не вечар», «Алімпія», «Прамая лінія» і інш. Публікуе пастановы СМ рэспублікі, распараджэнні прэм’ер-міністра, інш. прававыя акты рэсп. органаў. Мае рэгулярныя дадаткі «Рэспубліка дзелавая» і «Усё аб падатках», асобным тыражом выходзяць «Вести потребкооперации».
бел. шахматыст; шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спортуСССР (1938). Засл. трэнер СССР (1965). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1934). У 1950—52 трэнер зборнай каманды СССР — пераможцы шахматнай Алімпіяды (1952, Хельсінкі). У 1955—69 трэнер Бел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Спартак». Яго імем названы шахматны дэбют. З 1970 у Мінску праводзіцца мемарыял яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЕ́ЕЎ (Віктар Данілавіч) (н. 3.10.1945, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка, трайны скачок). Засл. майстар спортуСССР (1968). Скончыў Груз.ін-т субтрапічнай гаспадаркі. Аграном. Чэмпіён XIX, XX і XXI Алімп. гульняў (1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія; 1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён Еўропы 1969, 1974; у закрытых памяшканнях — 1970, 1971, 1975, 1976, 1977. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1971, 1978. Чэмпіён СССР 1968, 1969, 1970, 1971, 1973, 1975, 1987. Рэкардсмен свету 1968, 1971, 1972, 1973, 1974, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БЛІКАВА (Лідзія Паўлаўна) (н. 8.3.1939, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія),
расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту (1960). Скончыла Чэлябінскі пед.ін-т (1965). Чэмпіёнка VIII і IX зімовых Алімп. гульняў (1960, г. Скво-Вэлі, ЗША — на дыстанцыях 1500 і 3000 м; 1964, г. Інсбрук, Аўстрыя — на дыстанцыях 500, 1000, 1500 і 3000 м). Абс. чэмпіёнка свету (1963, Японія; 1964, Швецыя), 25-разовая чэмпіёнка свету (1960—69), 15-разовая — СССР (1960, 1962, 1968, 1969), шматразовая рэкардсменка свету (1960, 1963, 1967, 1968) на асобных дыстанцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗО́Ў (Валерый Піліпавіч) (н. 20.10.1949, г. Самбар Львоўскай вобл.),
украінскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Засл. майстар спортуСССР (1970). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. Культуры (1971). Алімп. чэмпіён (1972, Мюнхен) у бегу на 100 м і 200 м, сярэбраны прызёр Алімп. гульняў 1972 у эстафеце 4 × 100 м, бронзавы прызёр Алімп. гульняў 1976 у бегу на 100 м і эстафеце 4 × 100 м. Неаднаразовы чэмпіён Еўропы і СССР у 1969—77. Рэкардсмен Еўропы і СССР у 1970—75. У 1986—91 нам., старшыня Дзяржкамспорту Украіны. З 1991 міністр па справах моладзі і фіз. культуры; прэзідэнт Нац.Алімп.к-та Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІЯМАДЭЛІ́ЗМ,
авіямадэльны спорт, канструяванне, выраб і запуск мадэляў лятальных апаратаў (у т. л. ракет) у спарт. мэтах; адзін з тэхнічных відаў спорту. Асн. класы мадэляў: свабоднага палёту (безматорныя, гумаваматорныя, з поршневымі ці рэактыўнымі рухавікамі); кордавыя (кіруюцца з дапамогай тонкай стальной ніткі ці троса); радыёкіроўныя; лятальныя мадэлі (копіі апаратаў). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1925 на скорасць, далёкасць, вышыню, працягласць палёту, на выкананне мадэлямі фігур найвышэйшага пілатажу. Рэкорды рэгіструюцца Міжнар.авіяц. федэрацыяй (ФАІ). На Беларусі развіваецца з 1926, чэмпіянаты праводзяцца з 1953; кіраванне авіямадэлізмам ажыццяўляе Бел. абароннае спарт.-тэхн. таварыства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 15.5.1948, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спортуСССР (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1972). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м, свету (1974) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м; бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1971) і Еўропы (1975) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы—чацвёрцы на дыстанцыях 10 000 м (1968, 1974—75), 1000 м (1973—74), на байдарцы-двойцы (1000 м — 1970, 1972), Спартакіяды народаў СССР на байдарцы-чацвёрцы (1000 м — 1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗЫ́РЫНА (Ларыса Дзмітрыеўна) (н. 1.2.1942, г. Брэст),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1963). Працавала настаўніцай у школе г. Мінска. З 1969 у Мінскім пед. ін-це, з 1976 у Бел. ін-це фіз. культуры, з 1992 заг. кафедры тэорыі і методыкі фіз. выхавання і спорту. З 1996 гал. спецыяліст аддзела гуманіт. навук дзярж. Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Даследуе тэорыю і методыку фіз. выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аўтар прац «На шляху да фізічнага ўдасканалення» (1987) і інш.
Тв.:
Очарование: Путешествие малышей со взрослыми по природе. Мн., 1996.