метад аналізу эка- і геасістэм. Заключаецца ў размеркаванні відаў або згуртаванняў жывых арганізмаў па меры змены аднаго або некалькіх карэлявальных фактараў (напр., змена відавога складу расліннасці і мноства асобін кожнага з відаў з павелічэннем засалення глебаў са зменай мясц. балансу цяпла і вільгаці і да т.п.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОНЗАГРАФІ́Т,
сітаваты антыфрыкцыйны матэрыял, спечаны на аснове алавяністай бронзы і графіту. Сітаватасці запоўнены мінер. або сінт. маслам. Атрымліваецца метадамі парашковай металургіі. Мае нізкі каэфіцыент трэння па сталі (0,04—0,06 без змазкі, 0,004—0,006 са змазкай), высокую зносаўстойлівасць, устойлівасць да павышаных скарасцей слізгання і ціску. Выкарыстоўваецца на выраб падшыпнікаў слізгання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕРВАЛЬТО́ММЕТР, тэстэр,
універсальная прылада для вымярэння эл. напружання, сілы пераменнага і пастаяннага току, эл. актыўнага супраціўлення. Складаецца з амперметра, вальтметра, омметра. Бывае аналагавы (са стрэлачным ці светлавым паказальнікам) і лічбавы. Дае магчымасць выяўляць разрыў і кароткае замыканне ў эл. ланцугах, вызначаць рэжым работы асобных вузлоў электра- і радыёапаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІСА́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ,
асадкі, што намнажаюцца ў зоне абісалі мораў і акіянаў. Займаюць каля 90% пл. дна Сусв. акіяна. Абісальныя адклады — арганагенныя мулы са шкілетных частак планктонных арганізмаў (глабігерынаў, дыятамей, радыялярый, фарамініфер і інш.), найдрабнейшых тэрыгенных часцінак, вулканічнага попелу, чырвоных глыбакаводных глін з уключэннямі жалеза-марганцавых канкрэцый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛКА,
моцны алкагольны напітак; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (40—56 аб’ёмных %) са змякчанай вадой. Для прыгатавання гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі маюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і інш. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАДХПУ́Р,
горад на ПнЗ Індыі, у штаце Раджастхан. Засн. ў сярэдзіне 15 ст. Каля 700 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Вытв-сць тканін, скураных, фармацэўтычных, метал. вырабаў; маст. рамёствы (апрацоўка слановай косці, выраб упрыгожанняў са шкла, лакавых сувенірных рэчаў, культавага адзення і інш.). Гар. ўмацаванні і цытадэль 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБ РАГВАЛО́ДАВІЧ,
друцкі князь у канцы 12 ст., сын кн.Рагвалода Рагвалодавіча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180, калі ў саюзе са смаленскім кн. Давыдам Расціславічам аказаў супраціўленне аб’яднаным сілам палачан, чарнігаўцаў і наўгародцаў у іх паходзе на Друцк, але беспаспяхова, таму вымушаны быў пакінуць Друцк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛА́ЦІН (Яфім Ізраілевіч) (2.9.1913, г. Магілёў — 23.8.1965),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскае ваен.-паліт. вучылішча імя Энгельса (1944). У Вял.Айч. вайну саснеж. 1942 на Варонежскім, Сцяпным франтах. Мінамётны ўзвод на чале з сяржантам З. вызначыўся 24—25.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пд ад г. Крамянчуг (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІЧА́НСК,
горад на Украіне, у Луганскай вобл., на р. Северскі Данец. Засн. ў 1795 як пас. Лісічая Балка, з 1938 горад. 121 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Адзін са старэйшых цэнтраў Данецкага вугальнага басейна. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць машынабуд. і металаапр., хім., нафтаперапр., шкляная, лёгкая, харчовая. Краязнаўчы музей.