ЯСІ́НСКІ Рышард Здзіслававіч (н. 30.6.1931, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. кінарэжысёр-дакументаліст, сцэнарыст, журналіст. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў дакумент. кіно ў Маскве (1973). З 1955 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Сярод лепшых цыкл фільмаў, створаны метадам кінаназірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963), «Наш клас праз год» (1964; абодва ў сааўт.), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1973; прэмія Міжнар. кінафестывалю дакумент. кіно ў г. Ліён, Францыя, 1973), «Вяртанне ў 10 «А» (1988; абодва з В.Сукманавым) і інш.Найб. значныя работы ў галіне распрацоўкі тэмы бел. культуры і гісторыі: «Штрыхі да партрэта» (1968), «Зорка Максіма» (1981), «Чатыры стагоддзі памяці» (1985), «Душа не падарожніца», «Паланэз для касінераў» (абодва 1994), «Дыярыуш наваградскі» (1997), «12 прыступак для малітвы» (2000, сярэбраны медаль ордэна Назарэцянак, Ватыкан, 2000). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ПАРАБАЛО́ІД,
незамкнутая нецэнтральная паверхня 2-га парадку. Праз кожны пункт гіпербалічнага парабалоіда праходзяць 2 прамыя (прамалінейныя ўтваральныя), якія цалкам ляжаць на яго паверхні, г. зн. гіпербалічны парабалоід з’яўляецца лінейчастай паверхняй, утворанай дзвюма сем’ямі прамых. Гл. таксама Парабалоід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАНО́СНАСЦЬ РАКІ́,
колькасць вады, якая пераносіцца ракой за год. Звычайна выражаецца праз сярэдні шматгадовы расход вады ці сярэдні шматгадовы аб’ём гадавога сцёку з яе басейна. Сумарная ваданоснасць рэк Беларусі характарызуецца велічынёй расходу каля 1800 м³/с і аб’ёмам гадавога сцёку 57,9 км³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.Зах. Дзвіна. Пл. 0,2 км². Даўж. 0,6 км, найб.шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 11,4 км². Схілы разараныя. Пойма з З і ПдЗ забалочаная. Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РУНА (Kiruna),
горад на Пн Швецыі, за Палярным кругам. Засн. ў 1898, гар. правы з 1908. 26 тыс.ж. (1991). Буйнейшы цэнтр здабычы жал. руды ў Еўропе (больш за 25 млн.т штогод; руда ідзе на экспарт пераважна празнарв. порт Нарвік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙНА ПАВЕ́РХНЯ, бутэлька Клейна,
адна з аднабаковых паверхняў. Уведзена Ф.Клейнам. У трохмернай прасторы атрымліваецца з трубы, адкрытай з абодвух канцоў, калі больш вузкі канец трубы выгнуць так, каб ён прайшоў праз яе сценку, і абодва кругавыя канцы трубы склеіць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСНА,
рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Вілія. Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 104 км². Пачынаецца каля в. Глінна, цячэ па Ашмянскім узвышшы, празг. Смаргонь, упадае ў Вілію на ПнЗ ад в. Перавозы. Асн. прыток — р. Гервятка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЯД ВАГА́ННЯЎ,
найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл.Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІ — секунда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЯ́РДВЫ (Śniardwy),
самае вял. возера ў Польшчы. Уваходзіць у групу Мазурскіх азёр. Пл. 113,8 км². Глыб. да 23 м. Берагі звілістыя, нізкія, укрыты хваёвым лесам або забалочаныя. Шмат астравоў. Сцёк празр. Піса ў р. Нараў (бас. Віслы). Замярзае. Суднаходства, рыбалоўства, водны турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРКЕСТА́НА-СІБІ́РСКАЯ ЧЫГУ́НКА (Турксіб). Злучае раёны Сярэдняй Азіі з раёнамі Сібіры. Праходзіць па тэр. Казахстана ад Сяміпалацінска праз Алматы да станцыі Лугавая. Працягласць 1470 км. Пабудавана ў 1927—31. Садзейнічала развіццю прадукц. сіл у Сярэдняй Азіі. З 1991 уваходзіць у склад Алмацінскай чыгункі.