спосаб вызначэння цвёрдасці матэрыялаў па ўцісканні сталёвага загартаванага шарыка вызначаных памераў пры зададзенай нагрузцы. Лік цвёрдасці па Брынелю (НВ) — адносіны нагрузкі да плошчы паверхні адбітка. Выпрабаванні па Брынеля метаду праводзяць на стацыянарных цвердамерах (прэсах Брынеля), якія забяспечваюць павольнае прыкладанне зададзенай нагрузкі да шарыка і яе пастаянства напрацягу зададзенага часу. Названы ў гонар швед.інж. Ю.А.Брынеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАДАФЭ́ (партуг. auto-de-fé літар. акт веры),
абвяшчэнне і выкананне прыгавору інквізіцыі — публічнае спаленне на вогнішчы асуджаных за ерась або грахі. Першыя аўтадафэ праведзены ў 13 ст. ў Іспаніі, Партугаліі і іх калоніях. У канцы 15 ст. набылі характар масавага тэатралізаванага рытуальнага відовішча. У Іспаніі напрацягу 1481—1808 спалена каля 35 тыс.чал. Апошняе аўтадафэ адбылося ў 1826 у Валенсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЖА́НІЦА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 2 кмнаПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, напрацягу 19 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮРА́НС (Durance),
рака наПдУ Францыі, левы прыток Роны. Даўж. 350 км, пл.бас. 14,2 тыс.км². Пачынаецца ў Коцкіх Альпах, перасякае адгор’і Праванскіх Альпаў, у нізоўі цячэ па Ронскай нізіне. Сярэдні расход вады 190 м³/с. Жыўленне ў вярхоўі снегавое, на астатнім працягу — дажджавое. Вяснова-летнія высокія паводкі; бываюць навадненні. Каскад ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. У вусці — г. Авіньён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБЛЯ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., за 28 кмнаЗ ад г. Масты, каля в. Дубляны. Створана ў даліне р. Верацейка ў 1984. Пл. 0,5 км², даўж. 900 м, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,37 млн.м³. Наліўное. Ваганні ўзроўню вады напрацягу года да 2,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства, рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАВАРЫ́ (Javari),
рака ў Паўд. Амерыцы, правы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу з’яўляецца мяжой паміж Бразіліяй і Перу. Даўж. 1056 км, пл.бас. 91 тыс.км. Вытокі ў Перуанскіх Андах (Мантанья), цячэ па Амазонскай нізіне ў звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводка са снеж. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады 4260 м³/с. Суднаходная на 500 км для невял. суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́ЦЦЕ,
вадасховішча ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., за 15 кмнаПдЗ ад г. Ельск, каля в. Загацце. Створана ў 1982. Пл. 0,7 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 6,4 м, аб’ём вады 3 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой з прытока Высока-Махнавіцкага канала. Ваганні ўзроўню вады напрацягу года 4,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯ́ЗАНЫ СТАН,
стан сістэмы часціц (цел), пры якім іх адносны рух адбываецца ў абмежаванай прасторы напрацягу прамежкаў часу, большых за характэрныя для гэтай сістэмы перыяды. Для ўтварэння З.с. неабходна існаванне сіл прыцяжэння паміж усімі (або асобнымі) часціцамі сістэмы на некат. адлегласцях паміж імі. Прыклады З.с.: элементарныя часціцы (адроны і рэзанансы), ядры атамныя, атамы, малекулы, падвойныя зоркі, зорныя скопішчы, планетныя сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́МБА (ад англ. clump група дрэў, кустоў),
від кветніка, які прыўзняты на 10—15 см над узроўнем глебы (дарожак, газонаў). Часцей сіметрычны ў плане (круг, квадрат, авал). Для стварэння К. выкарыстоўваюць адна-, двух- і шматгадовыя кветкава-дэкар. расліны, газонныя травы. Расліны падбіраюць для забеспячэння бесперапыннага цвіцення напрацягувегетац. перыяду. К. ўпрыгожваюць скульптурамі, дэкар. вазамі, фантанамі, вечназялёнымі кадушачнымі раслінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЧНА,
вадасховішча ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., за 22 кмнаЗ ад г. Столін, каля в. Калоднае. Створана ў 1988. Пл. 1,4 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 1,15 км, найб.глыб. 5,2 м, аб’ём вады 4,3 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Стубла. Ваганні ўзроўню напрацягу года да 2,9 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.