акцыянернае таварыства, створанае на базе Пінскай запалкавай фабрыкі «Прагрэс-Вулкан», існавала ў 1909—14. Праўленне знаходзілася ў Пінску. Акцыянерны капітал, унесены ўладальнікам ф-кі аўстрыйскім падданым пінскім купцом 1-й гільдыі І.А.Гальперыным і членамі яго сям’і, складаў 300 тыс.руб. У акц.т-ва ўвайшлі таксама лесапільныя з-ды, якія належалі Гальперыну. У 1909 на прадпрыемствах акц.т-ва працавала 680 чал. Ліквідавана напярэдадні 1-йсусв. вайны з-за нізкіх эканам. паказчыкаў. Прадпрыемствы перайшлі ва ўласнасць І.А.Гальперына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭВЕНТЫ́ЎНАЯ ВАЙНА́ (франц. préventif ад лац. praevenio апярэджваю, папярэджваю),
вайна, пачатая для апярэджвання праціўніка з прычыны пагрозы нападу з яго боку. Часта пачынаецца і па фальшывай прычыне. Прыкладам такіх войн з’яўляюцца пачатак савецка-фінляндскай вайны 1939—40, 2-йсусв. вайны 1939—45. З 1980-х г. тэрмін П.в. трансфармуецца ў паняцце «прэвентыўны ўдар» і выкарыстоўваецца для дэкларацыі магчымасці нанясення прэвентыўных ракетна-ядз. і інш. удараў па патэнцыяльным агрэсары. У 2-йпал. 20 ст. большасць войн пачыналася з нанясення прэвентыўных удараў. Гл. таксама Маланкавая вайна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ ПАЛА́Ц.
Існаваў у 2-йпал. 16—1-йпал. 20 ст. ў г. Рагачоў Гомельскай вобл. Па традыцыі наз. замкам Боны, сапраўдная назва невядомая. У 19 ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак (21 × 14 м) быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны 2-га паверха. На верхні паверх вяла адкрытая галерэя з лесвіцай, вырашаная на гал. фасадзе цыркульнай аркадай. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаны элементы рэнесансавай ордэрнай пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФАЛО́ВІЧ Аляксандр Міхайлавіч (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр. флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПСЧырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ Антон Навумавіч (25.12.1895, б. хутар Новамацеева Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 16.2.1982),
генерал-лейтэнант інтэнданцкай службы (1946). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1931). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У 1931—37 у БВА. У Вял.Айч. вайну нач. тылу 11-й і 65-й армій, інтэндант Паўн.-Зах. фронту. Удзельнік вызвалення Калінкавіч, Мазыра, Бабруйска, Баранавіч, Слоніма, наступальных баёў на тэр.Усх. Прусіі, Памераніі, Берлінскай аперацыі. Пасля вайны да 1956 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫГО́ЛЬНІКІ паслядоўнікі рэлігійнага ератычнага руху ў наўгародска-пскоўскіх землях у 2-йпал. 14 ст., на чале якога стаяў дыякан Карп па прозвішчу Стрыгольнік (адсюль назва). Адмаўлялі ўвесь інстытут тагачаснай царквы: святароў, канстанцінопальскага патрыярха, царк. таінствы, догмат аб уваскрэсенні мёртвых. Ідэалам С. лічылі апостальскую царкву, і ў рамках першапач. хрысціянства ўстанаўлівалі годнасць чалавека, яго права быць настаўнікам веры ў жыцці. Духоўныя і свецкія ўлады ў 1375 утапілі лідэраў С. у р. Волхаў. Нягледзячы на смяротныя пакаранні, С. працягвалі дзейнасць і ў 1-й чвэрці 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК,
адзін з узмацняльнікаў пастаяннага току (напружання), дзеянне якога заснавана на зменах эл. току ў ланцугу, адпаведных зменам асветленасці святлоадчувальнага элемента (напр., фотаэлемента, фотарэзістара) гэтага ланцуга.
Ток у ланцугу святлоадчувальнага элемента залежыць ад яркасці крыніцы святла і ад плошчы асветленай паверхні. У адпаведнасці з гэтым Ф.ў. падзяляюць на 2 групы: да 1-й адносяць фотаэлектранапальныя, фотаэлектралюмінесцэнтныя і фотаэлектрагазаразрадныя, якія выкарыстоўваюцца ў якасці элемента) аўтаматыкі для рэгістрацыі і рэгулявання розных працэсаў; да 2-й — фотаэлектрааптычныя ўзмацняльнікі і фотагальванаметрычныя кампенсацыйныя ўзмацняльнікі як элементы дакладных вымяральных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́БА Аляксей Іванавіч (25.2.1912, в. Падарэссе Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.12.1971),
адзін з арганізатараў лячэбна-прафілакт. дапамогі на Беларусі. Герой Сац. Працы (1969). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У Вял.Айч. вайну адзін з кіраўнікоў партыз. руху (з 1941) у Мінскай вобл., камандзір 100-йпартыз. брыгады імя С.М.Кірава (1943). З 1944 заг. аддзела аховы здароўя выканкома Мінскага гар. Савета дэпутатаў працоўных, з 1950 у Мінскім мед. ін-це; у 1952—71 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска.