археалагічная культура плямён, помнікі якой выяўлены ва ўсх. частцы Люблінскага ваяв. (Польшча) і ПнЗ Валыні (Украіна); адна са шнуравой керамікі культур. Датуецца 1800—1500 да н.э. Вылучыў у 1959 А.Гардаўскі, назва ад паселішча каля в. Стшыжаў Люблінскага ваяв.Асн. занятак насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. Паселішчы размяшчаліся на мысах ці берагавых схілах рэк, узвышшах сярод балот. Жытлы — авальныя паўзямлянкі з уступамі-ляжанкамі ўздоўж сцен, пл. каля 10 м². Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў грунтавых і падкурганных ямах. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным становішчы. Знойдзены посуд (амфары, гаршкі, міскі, кубкі), крамянёвыя прылады працы і паляўнічая зброя (сякеры, сярпы, наканечнікі коп’яў), каменныя зерняцёркі, шліфаваныя пліткі і свідраваныя сякеры; бронзавыя сякеры, падвескі, бранзалеты, скроневыя кольцы, завушніцы, дыядэмы, пранізкі: касцяныя праколкі, шпількі, іголкі і інш. Даследчыкі адзначаюць падабенства паміж помнікамі С.к. і шнуравой керамікі Палесся культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛКО́ВІЧ Даніла Іванавіч (18.4.1900, в. Занёманск Гродзенскага пав., цяпер у межах г. Масты — 27.11.1937),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік ліквідацыі эсэраўскага мяцяжу на Іжаўскім зброевым з-дзе, ваяваў на Усх. фронце супраць арміі Калчака. Са жн. 1920 на Зах. фронце, вёў барацьбу з бандытызмам у Бабруйскім і Мазырскім пав. З 1921 заг. аддзела ЦК ЛКСМБ, з 1924 сакратар Койданаўскага, Ляхаўскага (г. Мінск) райкомаў, потым у апараце ЦККП(б)Б, заг. аддзела Мінскага, сакратар Магілёўскага акр., Клімавіцкага і Бабруйскага раённых к-таў партыі. З лют. 1934 нам. наркома земляробстваБССР. Са жн. 1934 2-і сакратар ЦККП(б)Б, у маі—вер. 1937 старшыня СНКБССР. Чл.ЦВКБССР у 1931—37, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1934—37. Арыштаваны ў вер. 1937, засуджаны 26.11.1937 да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШНЯЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
вытворчасць у сял. гаспадарцы прадуктаў для асабістага карыстання, якія вырабляюцца з сыравіны, што здабываецца ў гэтай жа гаспадарцы. У большасці народаў узнікла ў эпоху першабытнаабшчыннага ладу з фарміраваннем асн. галін вытв. дзейнасці — земляробства і жывёлагадоўлі. Развіццё залежала ад мясц. умоў і наяўнай сыравіны. Найб. раннія і універсальныя віды Д.п. — апрацоўка і выраб скуры, лямцу, дрэва, кары, вяровак, віццё кошыкаў, сетак, пасудзін з сцёблаў, валасоў, валакна і інш. сыравіны стала пачаткам развіцця тэкстыльнай прам-сці. Пляценне з валакна дало пачатак прадзенню, потым ткацтву. Вялікае гасп. значэнне мела ганчарства. Д.п. была састаўной часткай эканомікі дакапіталіст. спосабаў вытв-сці. Злучэнне сял. промыслаў з патрыярхальным натуральным земляробствам было тыповым для сярэдневякоўя. У эпоху развітога феадалізму Д.п. перарасла ў рамяство. У сучасных умовах Д.п. захавалася ў некат. раёнах Афрыкі, Цэйлона, Індыі, Лацінскай Амерыкі і інш. На тэр. Беларусі сустракаецца ў выглядзе нар. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЙНАСЦЬ,
спецыфічна чалавечая форма адносін да навакольнага свету, змест якой складае яго мэтазгоднае змяненне і пераўтварэнне ў інтарэсах людзей; умова існавання грамадства. Усякая дзейнасць уключае мэту, сродак, вынік і сам працэс. Гісторыя грамадства, матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва — гэта працэс рэалізацыі дзейнатворчых адносін чалавека да навакольнага свету, які выражаецца ў пабудове новых спосабаў і праграм дзейнасці (пераход ад палявання і рыбалоўства да земляробства і жывёлагадоўлі, ад рамёстваў і мануфактуры да буйной машыннай вытв-сці, ад індустр. грамадства да постіндустрыяльнага, да навук.-тэхн. рэвалюцыі). Існуюць разнастайныя класіфікацыі тыпаў і форм Дз.: духоўная, матэрыяльная, вытворчая, працоўная, пазнавальная, прадпрымальніцкая, палітычная і г.д. Асаблівай формай прадукцыйнай Дз. з’яўляецца творчасць. Пытанне аб адносінах Дз. і асобы вырашаецца як частка больш шырокай праблемы чалавека (гл. таксама Дзеянне, Дзеянне сацыяльнае, Практыка).
Літ.:
Суходольский Г.В. Основы психологической теории деятельности. Л., 1988;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн.. 1992.
архіпелаг з 6,5 тыс. а-воў і шхераў, на ПнУ Балтыйскага м., каля уваходу ў Батнічны заліў. Пл. 1481 км², даўж. з Пн на Пд каля 130 км. Тэр. Фінляндыі. Нас. каля 23 тыс.чал. (1984). Складзены пераважна з гранітаў і гнейсаў. Паверхня ўзгорыстая (выш. да 132 м). Клімат умераны. Рыбалоўства, земляробства, жывёлагадоўля. Марскія курорты.
Да 1809 Аландскія астравы ў складзе Швецыі як частка яе правінцыі Фінляндыі. У маі 1718 — кастр. 1719 тут адбыліся перагаворы паміж Расіяй і Швецыяй (Аландскі кангрэс) адносна сканчэння Паўночнай вайны 1700—21. У 1809—1917 разам з Фінляндыяй належалі Расіі. У 1921 Савет Лігі Нацый прызнаў суверэннае права Фінляндыі на Аландскіх астравах. Паводле Жэнеўскай канвенцыі 1921 Аландскія астравы — дэмілітарызаваная і нейтральная зона. Напярэдадні 2-й сусв. вайны Фінляндыя пабудавала тут ваен. ўмацаванні. Пасля 2-й сусв. вайны (з 1947) Аландскія астравы зноў дэмілітарызаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т СЕ́ЛЬСКАЙ І ЛЯСНО́Й ГАСПАДА́РКІБеларусі імя У.І.Леніна.
Існаваў у 1927—30 у Мінску як н.-д. ўстанова пры СНКБССР. Меў 5 аддзелаў (с.-г. эканомікі і аграрнай палітыкі, раслінаводства і прыкладной батанікі, жывёлагадоўлі і прыкладной заалогіі, меліярацыі і культуры балот, лясной гаспадаркі) з доследнымі станцыямі, геафіз. абсерваторыю, хім. лабараторыю, Бюро сялян-даследнікаў і с.-г. секцыю Ін-та бел. культуры. Выдаваў зборнікі прац і час. «Сельская і лясная гаспадарка». Закрыты ў сувязі з рэпрэсіраваннямі дырэктара і вядучых вучоных ін-та. На базе яго аддзелаў пазней засн. шэраг н.-д. ін-таў (земляробства, меліярацыі і воднай гаспадаркі, лясной гаспадаркі — цяпер Ін-т лесу Нац.АН), Гідраметэаралагічная служба Беларусі. У Ін-це Працавалі: акадэмікі АН Беларусі Г.І.Гарэцкі, А.Д.Дубах, А.І.Кайгародаў, М.К.Малюшынскі, В.І.Пераход, У.У.Шкатэлаў, акад. УАСГНІЛ і АН УССР Г.М.Высоцкі, чл.-кар.АН Беларусі С.П.Мельнік, засл. дз. нав. Беларусі В.К.Захараў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМАНО́ЎСКІ Янка (Іван Міхайлавіч; 1896, Дзісеншчына — ?),
бел. пісьменнік. Скончыў рэальнае вучылішча, вучыўся на агр. курсах. У 1915—17 у арміі, у 1919—20 у Чырв. Арміі. У 1920—30-я г. працаваў у Наркамаце земляробстваБССР, чл. прэзідыума секцыі бел. мовы і л-ры Інбелкульта, Цэнтр. бюро літ. аб’яднання «Маладняк», адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БелАПП. Працаваў нам. дырэктара Ін-та л-ры і мастацтва АН Беларусі, дырэктарам 2-га Бел.дзярж.т-ра ў Віцебску. Рэдагаваў газ. «Камуніст» (Бабруйск). У час ням.-фаш. акупацыі Беларусі заг.літ. часткі Мінскага гар.т-ра. З 1944 у Германіі, потым у ЗША. У 1951—55 дырэктар управы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. Друкаваўся з 1920. Аповесці «Адшуканы скарб» (1925), «Два шляхі» (1926), «Вецер з усходу», «Над абрывам» (абедзве 1928) пра станаўленне сав. улады на Беларусі. Пасля вайны ад літ. творчасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́ЙСКІ ПАЎВО́СТРАЎ.
На З Азіі, паміж зал. Суэцкім і Акаба Чырвонага м.; тэр. Егіпта. Пл. каля 25 тыс.км². На Пд горы, складзеныя з гранітаў, гнейсаў, крышт. сланцаў (выш. да 2637 м, г. Катэрын — вышэйшы пункт Егіпта). На Пн паверхня зніжаецца да 500—1000 м. Пераважаюць моцна расчлянёныя камяністыя плато Эгма і Эт-Тых і пласкагор’і. Уздоўж Суэцкага зал. — вузкая пясчаная нізіна. Паўпустыні і пустыні. Радовішчы нафты (Судр, Абу-Рудайс, Эт-Тур), марганцавай руды (Ум-Бугма). Клімат пераходны ад субтрапічнага да трапічнага, гарачы, сухі. Ападкаў менш за 50 мм за год. Густая сетка вадзі. Расліннасць разрэджаная пустынная (паўхмызняковая і травяністая). Па сухіх рэчышчах калючыя хмызнякі і асобныя дрэвы. Качавая жывёлагадоўля, аазіснае земляробства (вырошчванне фінікавай пальмы, ячменю, проса, кукурузы). На С.п. знаходзіцца манастыр св. Кацярыны — помнік архітэктуры і мастацтва, засн. ў 4 ст. (найбагацейшы збор твораў візант. мастацтва, сярэдневяковыя рукапісы, хрысц. абразы 6 ст. ў тэхніцы васковага жывапісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НІКАВАЯ ПА́ЛЬМА, фенікс (Phoenix),
род кветкавых раслін сям. пальмаў. 17 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Афрыкі і Азіі. Растуць па берагах рэк, у аазісах, на балотах, утвараюць мангравыя лясы, напр., Ф.п. мангравая (P. paludosa). Від уласна Ф.п. (P. dactylifera) — стараж.культ. расліна, вядомая з 4-га тыс. да н.э. ў Шумеры, Асірыі, Вавілоне, Егіпце. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях.
Від уласна Ф.п. — дрэвападобная двухдомная расліна выш. 15—20 м, дыям. ствала 80 см. Каранёвая сістэма глыбокая. Ствалы ўкрыты рэшткамі лісцевых чаранкоў, на верхавінцы — густая крона перыстага лісця даўж. 4—6 м. Дробныя кветкі сядзячыя, белыя, сабраныя (да 12 тыс.шт.) у мяцёлчатыя суквецці. Плод (фінік) — ягада з цвёрдым семем, мае да 70% цукру, 2,5% алею. З Ф.п. вырабляюць віно, цукар, цыноўкі і інш. З Ф.п. стала магчымым аазіснае земляробства (дае цень інш. культурам). Харч., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУЦЗЯ́НЬ,
правінцыя ва Усх. Кітаі, на ўзбярэжжы Усх.-Кітайскага м. і Тайваньскага праліва. Пл. 120 тыс.км². Нас. 34,4 млн.чал. (2001). Адм. ц.Фучжоў. Рэльеф гарысты (выш. да 2158 м, г. Уішань). Невял. раўніны каля марскіх берагоў і ўздоўж рэк. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў да 3000 мм. Рэкі парожыстыя, мнагаводныя; гал. — р. Міньцзян. Вечназялёныя лясы, высакатраўныя лугі. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, пераважна земляробства на арашальных землях. Гал.с.-г. культуры — рыс, батат, цукр. трыснёг, тытунь, алейная камелія, арахіс. Трапічнае садоўніцтва і чаяводства. Жывёлагадоўля, у т. л. шаўкаводства. Нарыхтоўка драўніны, кары камфоравага дрэва і пладоў лакавага дрэва. Здабыча жал. і марганцавай руды, каменнага вугалю, алюмініевай сыравіны, солі (з марской вады). Асн. галіны прам-сці: харч., дрэваапр. і папяровая, тэкст., у т. л. шаўковая, чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, у т. л. суднабудаванне. Рамёствы (фарфоравыя, лакавыя. бамбукавыя вырабы). Транспарт чыг., аўтамаб., марскі.